РЫМКЕ́ВІЧ Феліцыян Васілевіч (1799, г. Магілёў —17.12.1851),
бел. вучоны ў галіне ўнутр. медыцыны. Д-р медыцыны (1821). Скончыў Віленскі ун-т (1820), дзе і працаваў (з 1826 праф.). У 1832—42 у Віленскай Медыка-хірург. акадэміі (з 1834 ардынарны праф.). У 1831 удзельнічаў у барацьбе з халерай у Слуцку, Слоніме, Віцебску. Навук. працы па аўскультацыі сэрца і сасудаў, дыягностыцы хвароб печані, сэрца, дзіцячых і венерычных хвароб. Выдаў «Лекцыі па шпітальнай тэрапіі» (1932 1832).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ліша́й, ‑я, м.
1. Назва некаторых хвароб скуры. Стрыгучы лішай. □ Твар .. [старога] зноў цямнее. На пераноссі і пад вачыма — зморшчкі, глыбокія і ў лішаях і кропельках поту.Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карды́т1
(ад гр. kardia = сэрца)
агульная назва сардэчных хвароб.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Жыватні́ца ’нанос’, ’з вялікім жыватом’ (Сл. паўн.-зах.). Ад жывот > жывотны з суф. ‑іца ці непасрэдна (у другім знач.) з суф. ‑ніца. Назвы хвароб тыпу ветраніца, грудніца і назвы асоб тыпу каравайніца, смятанніца гл. Сцяцко, Афікс. наз., 111, 163–164.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПАНДЭМІ́Я (ад грэч. pandēmia увесь народ),
катэгорыя інтэнсіўнасці эпідэмічнага працэсу, калі інфекц. хвароба пашырана сярод насельніцтва краіны, некалькіх краін ці кантынентаў. Ступень пашыранасці інфекц.хвароб абумоўлена ўспрымальнасцю чалавека да інфекцый, частатой зменлівасці ўзбуджальніка (напр., вірус грыпу), шляхамі перадачы інфекцыі (часцей узнікаюць П. інфекц.хвароб, што перадаюцца паветрана-кропельным шляхам), войнамі, эміграцыяй і інш. Апісаны П. чумы, халеры, грыпу, малярыі і інш. З сярэдзіны 20 ст. П. адсутнічаюць (за выключэннем грыпу). Гл. таксама Эпідэмія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́Ў Павел Мянандравіч (1842—28.1.1904),
расійскі вучоны ў галіне судовай медыцыны. Д-р медыцыны (1871). Скончыў Маскоўскі ун-т (1864). З 1864 у Маскоўскім ваен. шпіталі, з 1873 прыват-дацэнт Пецярбургскай ваенна-мед. акадэміі, з 1885 урачэбны інспектар у Саратаўскай, з 1888 у Яраслаўскай, з 1891 у Мінскай губ.Навук. працы па судовай медыцыне, арганізацыі мед. дапамогі, уліку інфекц.хвароб, выніках венерычных хвароб, барацьбе з з халерай на Беларусі.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БРАЎН (Brown) Майкл Сцюарт (н. 13.4.1941, Нью-Йорк),
амерыканскі генетык. Чл.Нац.АН ЗША, Амерыканскай акадэміі навук і мастацтва. Скончыў Пенсільванскі ун-т (1962). Д-р медыцыны (1966). З 1968 у Нац. ін-це артрытаў і абменных хвароб, з 1971 праф. у Тэхаскім ун-це, у 1980 г. дырэктар Цэнтра генет.хвароб у Паўд.-Зах.мед. школе Тэхаскага ун-та. Навук. працы ца механізме транспарту ліпідаў і рэгуляцыі халестэрынавага абмену ў арганізме чалавека і жывёл. Нобелеўская прэмія 1985 (разам з Дж.Л.Голдстайнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАКЦЫ́НЫ,
група імунапрэпаратаў з мікраарганізмаў, што выкарыстоўваюцца для стварэння актыўнага спецыфічнага набытага імунітэту людзей і жывёл з мэтай прафілактыкі і лячэння інфекц. і паразітарных хвароб. Уводзяць вакцыны (вакцынацыя, імунізацыя, прышчэпкі) праз рот, дыхальныя шляхі, на скуру, пад скуру, у мышцы і інш. Упершыню вакцыны выкарыстаў у 1796 англ. ўрач Э.Джэнер, які прышчэпліваў людзям для папярэджання ад захворвання натуральнай воспай воспу каровы (адсюль назва).
Адрозніваюць вакцыны інактываваныя карпускулярныя, жывыя карпускулярныя, хім. і анатаксіны. Інактываваныя вакцыны рыхтуюць з мікраарганізмаў, забітых фіз. (награванне) і хім. метадамі, жывыя вакцыны — са спецыяльна аслабленых культур мікраарганізмаў, якія не здольны выклікаць захворванне, але могуць фарміраваць імунітэт. Хім. вакцыны — рэчывы, вылучаныя з бактэрыяльных клетак, маюць асн. кампаненты, якія ствараюць імунітэт. Вакцыны могуць быць прыгатаваны з узбуджальнікаў адной інфекцыі — монавакцыны або ў выніку камбінацыі двух і болей узбуджальнікаў (асацыіраваныя вакцыны). Прынцып прыгатавання і класіфікацыя вакцын супраць хвароб жывёл не адрозніваюцца ад медыцынскіх. Вакцыны выкарыстоўваюць для прафілактыкі і лячэння больш як 20 інфекц.хвароб жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕБСІЯЛЁЗЫ,
група інфекц.хвароб чалавека і жывёлы з пераважным пашкоджаннем страўнікава-кішачнага тракту; найчасцей у форме вострага гастраэнтэрыту. Узбуджальнік інфекцыі — клебсіела, крыніца — хворыя і бактэрыяносьбіты. Магчыма эндагеннае (гл.Аўтаінтаксікацыя) і экзагеннае заражэнне, найчасцей праз ежу, паветрана-кропельнае, кантактна-бытавое. К. — адна з пашыраных унутрыбальнічных хвароб. Праяўляецца востра, моташнасцю, ірвотай, болямі ў жываце, вадкім (з прымессю слізі) стулам, павышанай т-рай, агульнай слабасцю, іншы раз (асабліва ў нованароджаных і грудных дзяцей, старых людзей) — пнеўманіяй, астэаміэлітам, менінгітам, перытанітам, інфекцыяй мочавыдзяляльных шляхоў, сепсісам. Лячэнне сімптаматычнае.