пратачы́ць1, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што і без дап.
1. Выканаць на такарным станку. Пратачыць паз.
2. Тачыць некаторы час. Пратачыць цэлую гадзіну.
пратачы́ць2, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.
1. Праесці, прагрызці дзіркі, хады, канаўкі ў чым‑н. (пра чарвякоў, насякомых, грызуноў). А што як пацукі за ноч прагрызуць дзірку і праточаць грошы?Лупсякоў.
2. Прамыць дзірку ў глебе (пра цякучую ваду).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лёгкасцьж.
1. gerínges Gewícht;
2. (няцяжкасць) Léichtigkeit f -, -en;
3. (спрытнасць) Gewándtheit f -;
лёгкасць хады́ Léichtfüßigkeit f -;
лёгкасць мо́вы Rédegewandtheit f -, Zúngenfertigkeit f -;
зрабі́цьшто-н.з лёгкасцюetw. mit léichter Hand máchen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
stoop2[stu:p]v.
1. суту́ліць; суту́ліцца; го́рбіць; го́рбіцца;
stoop in walking суту́ліцца падча́с хады́
2. нахіля́ць; нахіля́цца; нагіна́ць; нагіна́цца
3. апуска́цца, дэградзі́раваць;
stoop one’s talents растра́чваць свой та́лент
4. прыніжа́цца;
stoop to cheating апусці́цца да падма́ну;
stoop to anything пайсці́ на што заўго́дна, не грэ́баваць нічы́м
5. саступа́ць, паддава́цца;
stoop to fate скара́цца лёсу
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Pes gradiens crescit, cornix residendo famescit
Нага расце ад хады, варона галадае ад сядзення.
Нога растёт от хождения, ворона голодает от сидения.
бел. Старца кій корміць. Хочаш есці калачы, дык не сядзі на пячы.
рус. Волка ноги кормят. Волк рыщет, хлеба ищет. В лес не съездишь, так на полатях замёрзнешь. Хочешь есть калачи ‒ не сиди на печи. Под лежачий камень вода не течёт. На одном месте и камень мхом обрастает.
фр. La faim fait sortir le loup du bois (Голод гонит волка из леса). Eau stagnante devient puante (Стоячая вода становится зловонной).
англ. The dog that trots about finds a bone (Собака, которая бегает, находит кость). The race is got by the running (Кросс выигрывает бегущий).
нем. Den Wolf ernähren seine Beine (Волка кормят ноги).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
Перакабоўчыцца ’перагнуцца’ (Сцяшк. Сл.). Да пера- (гл.) і ⁺кабоўчыцца, якое далучаюць (Варбот, Этимология–1979, 34–37) да групы слоў прасл.*(s)kob‑: закуба́нь ’невялікая затока на рацэ’ (Бяльк.), закабо́ўка ’выгін ракі, лука’, заканабо́ўка ’тс’, закабалі́на ’затока на рацэ’, закабе́нь ’месца, вымытая ракою’ (Яшк.), закаба́іна ’невялікі заліў’ (гл.), драг.закабе́і ’складаныя хады ўнутры чаго-н.’ рус.маск.кобе́нить ’апрацоўваць зямлю’ < кобень ’крук, ключы’ > ’саха’, ст.-чэш.kobiti se ’натурыцца, упарціцца’, як і рус.кобениться ’тс’, славац.дыял.kajbavej ’крывы, няроўны’ — да незасведчанага *kabati з зыходнай семантыкай ’гнуць, згінаць’, які з *kobiti < *kobь ’зло; упартасць; распуста’ і інш. (Трубачоў, Эт. сл. 9, 106; 10, 91–92 і 102).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Schlichm -(e)s, -e
1) лазе́йка
2) вы́крут, хі́трасць; pl інтры́гі;
j-m auf die ~е kómmen* раскры́ць [разве́даць] усе́ хі́трыкі [выкрута́сы];
álle ~e kénnen* ве́даць усе́хады́ і вы́хады
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ДАЖДЖАВЫ́Я ЧЭРВІ, земляныя чэрві,
агульная назва 5 сям. кольчатых чарвей кл. алігахетаў, або малашчацінкавых кальчацоў. Каля 1500 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Жывуць у глебе, подсціле, буйныя віды рыюць хадыглыб. да 8 м. На Беларусі 13 відаў, найб. пашыраны пашавы чарвяк (Nicodrilus caliginosus), малы чырвоны чарвяк, або малы выпаўзак (Lumbricus rubellus), эйзеніела чатырохгранная (Eiseniella tetraedra), гнаявы чарвяк (Eisenia foetida), вял. чырвоны выпаўзак (Lumbricus terrestris) і інш.
Даўж. 2 см — 3 м (Eisenia magnifica), шыр. да 20 мм. Цела цыліндрычнае, крыху сплясканае або чатырохграннае, светла-шэрае, зялёнае, вішнёва-чырвонае, чорна-бурае. Складаецца з 60—450 членікаў (сегментаў), на кожным з іх (акрамя першага) ад 8 да некалькіх дзесяткаў шчацінак, што дапамагаюць пры поўзанні і ўтрыманні ў нары. На пярэднім канцы цела паясок, што выдзяляе рэчыва, якое склейвае 2 асобіны пры спароўванні і ўтварае яйцавы кокан. Добра развітыя нерв., крывяносная, стрававальная, выдзяляльная і палавая сістэмы, органы дотыку, нюху, здольнасць да рэгенерацыі. Дыхаюць скурай. Гермафрадыты. Актыўныя ноччу, днём выпаўзаюць з зямлі толькі пасля дажджу (адсюль назва). Сапрафагі. Жывяцца пераважна рэшткамі раслін. Рыхляць і ўзбагачаюць глебу мінер. рэчывамі, надаюць ёй устойлівую дробна-камякаватую структуру, спрыяюць аэрацыі і ўвільгатненню. Некаторыя — гаспадары ўзбуджальнікаў гельмінтозаў жывёл і чалавека.
Дажджавыя чэрві: 1 — вялікі чырвоны выпаўзак; 2 — малы чырвоны; 3 — гнаявы; 4 — эйзеніела чатырохгранная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вы́хад, ‑у, М ‑дзе, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. выйсці (у 1, 2, 3 і 7 знач.).
2. Месца, праз якое выходзяць. Сонца блізка стаіць да захаду, і выхад на веранду ўвесь заліты чырвонымі водсветамі.Чорны.Нара мае два выхады: адзін наверх, а другі пад ваду.Маўр.
3.перан. Спосаб выйсця; з якога‑н. становішча. [Алешын:] — Адзіны выхад: ноччу прарвацца Любой цаною да сваіх.Бачыла.
4. Колькасць вырабленага прадукту. Выхад круп першым гатункам.
•••
Ведаць усе хады і выхадыгл. ведаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хада́ж.
1. (манера ходить) похо́дка, по́ступь;
прыго́жая х. — краси́вая похо́дка (по́ступь);
2. ходьба́;
тут усяго́ дзве гадзі́ны хады́ — здесь всего́ два часа́ ходьбы́;
3. (конская побежка) хода́;
4.перен. (течение, развитие) ход м.;
х. падзе́й — ход собы́тий
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
КАРСТ (ням. Karst ад назвы плато Карст, або Крас, у Славеніі),
карставыя з’явы, з’явы і працэсы, якія ўзнікаюць пад уплывам прыродных паверхневых і падземных вод у растваральных горных пародах (гл. таксама Карставыя воды). Развіваецца ў карбанатных (вапняк, даламіт, мел, мергель, мармур) і галагенных (гіпс, ангідрыт, каменная соль) пародах, чаму спрыяюць высокая трэшчынаватасць і порыстасць парод, інтэнсіўная цыркуляцыя вод, прысутнасць у іх свабоднай вуглекіслаты і раствораных солей. Характарызуецца комплексам падземных (пячоры, поласці, хады, каверны, галерэі) і паверхневых (варонкі, кары, польі, паноры, жалабы, катлавіны і інш.) форм рэльефу, мінер. нацёчнымі ўтварэннямі (сталактыты, сталагміты), своеасаблівым рэжымам і цыркуляцыяй падземных вод, рачной сеткі, якая знікае ў падземных поласцях, і азёр. У залежнасці ад ступені пакрыцця растваральных парод глебай або скальнымі пародамі вылучаюць К. задзернаваны, накрыты, браніраваны і пахаваны. На карставыя з’явы знешне падобны псеўдакарст, тэрмакарст і суфозія. Развіты ў Зах. Еўропе, Расіі, Кітаі, ЗША, Цэнтр. Амерыцы. На тэр. Беларусі К. прымеркаваны да карбанатных парод дэвонскага і мелавога ўзросту, асабліва ў далінах рэк Дняпро і Зах. Дзвіна. Ускладняе будаўніцтва, месцамі здабычу карысных выкапняў. Карставыя пячоры вывучае спелеалогія; яны выкарыстоўваюцца для лячэння некаторых хвароб і як аб’екты турызму.
Да арт.Карст. Карставыя ўтварэнні ў горным масіве (схема): 1 — кары; 2 — прыродныя шахты; 3 — сталактыты; 4 — пячорная галерэя; 5 — гарызантальная пячора; 6 — сталагнат; 7 — сталагміты; 8 — падземныя рэкі і ручаі; 9 — вертыкальныя пячоры; 10 — падземны вадаспад.