сапра́ўдны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адпавядае рэчаіснасці, існуе сапраўды; рэальны. — Мусіць, зіма сапраўдная ляжа, — з выглядам знаўцы сказаў Коля. Якімовіч. // Аўтэнтычны, праўдзівы, не фальшывы. Нікому, нават самым блізкім сябрам сваім,.. [Іван] не гаварыў сапраўднага імя і прозвішча. Новікаў. Да руля быў прымацаваны званок, самы сапраўдны званок! Арабей.

2. Які адпавядае нашым уяўленням пра каго‑, што‑н.: такі, які павінен быць; ідэальны. Не знайсці нічога ў свеце Прыгажэй сапраўднай дружбы. Ні адна не мае мова Слова лепшага, чым «друг». Панчанка. Зразу пайшоў на работу хлапчына. Ён працаваў як сапраўдны мужчына. Дубоўка. Няўжо.. [Лакота] не можа знайсці сабе — хай не зусім поўнага, хай палавіннага, але сапраўднага чалавечага шчасця? Зарэцкі. А месца там — сапраўдны курорт! Чарнышэвіч.

3. Такі самы, падобны на каго‑, што‑н. Трэба кнігу, сапраўдную кнігу стварыць, Трэба вывесці ў свет немаўля-чалавека. Свірка.

4. Які захоўвае сваю сілу, дзейнічае. Білет сапраўдны на трое сутак.

•••

Сапраўдны лік гл. лік ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bum

[bʌm]

1.

n., Sl.

1) абібо́к -а m., валацу́га, бадзя́га -і m. & f., гульта́й-я́ m.

2) п’я́ніца -ы m. & f.

3) папо́йка, гуля́нка f.

2.

v.t.

жабрава́ць, прасі́ць

3.

v.i.

цяга́цца (бязмэ́тна), абіва́цца; гультаява́ць, гульта́іць

4.

adj.

малава́ртасны; дрэ́нны; бязва́ртасны; фальшы́вы

bum cheque — чэк без пакрыцьця́

- on the bum

5.

n.

аза́дак -ка m. (у чалаве́ка)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

пахава́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Схаваць усіх, многіх або ўсё, многае. Пахавайце вуды, стрэлы, лукі, Прыступіце, дзеці, да навукі. Колас. Хлопцы адразу пахавалі якаркі па кішэнях. Шчарбатаў.

пахава́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Закапаць нябожчыка ў зямлю. Толькі позна ноччу жанчыны сілком адабралі ў .. [Ірыны] дзіця, абмылі яго, прыбралі, палажылі на стол. Раніцай, спяшаючыся, пахавалі на могілках. Лынькоў. // Страціць каго‑н. у выніку смерці. [Ганна] пахавала надоечы сваю маці, згубіла службу і едзе ў свет... Гартны. // Палічыць каго‑н. памёршым, загінуўшым. Жарты — вярнуўся сын, якога яны шаснаццаць год назад пахавалі і аплакалі... Васілевіч. // Засыпаўшы, абваліўшыся, пазбавіць магчымасці выйсці адкуль‑н. [Самалёты] скінулі бомбы на жылыя кварталы і пад абломкамі пахавалі шмат людзей. Гурскі.

2. перан. Забыць што‑н., адмовіцца ад якой‑н. думкі, ідэі і пад. [Саханюк:] — Слухайце, калега; зойдзем на мінутку да мяне! [Лабановіч:] — Чаго? Не пайду. Я яшчэ піць хачу. Хачу пахаваць цельшынскага педагога, бо ён — фальшывы. Колас. Толькі я вянкоў на хвалях штосьці не прыкмеціў. Мусіць, хвалі пахавалі звычаі старыя. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ло́жный

1. (неверный) няпра́вільны; (ошибочный) памылко́вы;

ло́жная мысль няпра́вільная (памылко́вая) ду́мка;

ло́жный шаг няпра́вільны крок;

2. (ненастоящий) несапра́ўдны;

ло́жные криста́ллы мин. несапра́ўдныя крышталі́;

ло́жный скорпио́н зоол. несапра́ўдны скарпіён;

ло́жное со́лнце метеор. несапра́ўднае со́нца;

3. (фальшивый) непраўдзі́вы, фальшы́вы; (притворный) прытво́рны; (лживый) ілжы́вы, (после гласных) лжы́вы, хлуслі́вы; (неоправданный) беспадста́ўны;

ло́жное обвине́ние непраўдзі́вае абвінава́чанне;

ло́жная скро́мность беспадста́ўная сці́пласць;

ло́жный стыд беспадста́ўны со́рам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лу́дзіць1 ’кпіць, жартаваць, смяяцца’ (віл., Нас.), ’маніць’ (мядз., Нар. словатв.), ’марнатравіць час’ (Шат.), ’трызніць’ (Касп.), мін. ’сварыцца’ (Сл. ПЗБ). Укр. луди́ти ’прывабліваць, спакушаць’, гуц., бойк. ’заманьваць (птушак, свойскую жывёлу’, зах. ’выбіць, ашукваць, зводзіць’; рус. лу́дить, луди́ть ’падманваць’, ’красці (у садзе, агародзе)’, ’сварыць, ганіць каго-небудзь’, ’піць’, ’біць’; польск. łudzić ’прывабліваючы, уводзіць у зман’, ’зводзіць’ і шматлікія прэфіксальныя ўтварэнні з гэтым дзеясловам; чэш. louditi ’вымантачваць, зводзіць’, ’хвалячы, спакушаць’, ст.-чэш. lúditi ’падманваць’, ’прыцягваць’, славац. lúdiť ’зводзіць, баламуціць, прывабліваць’, ’настойліва прасіць’; славен. lúditi ’намагацца ўвесці ў зман, спакусіць’, ’праводзіць час’, ’над нечым забаўляцца’, lǫ́diti ’ашукваць’, ’зводзіць’, ’прывабліваць’, loditi se ’займацца чым-небудзь, забаўляцца’, ст.-слав. лоудити ’ашукваць, зводзіць’. Прасл. luditi ’прывабліваючы, падманваць’, ’зводзіць у зман’, ’спакушаць’, ’прывабліваць’ (Слаўскі, 5, 291–296). І.‑е. адпаведнікі: ст.-прус. laustineiti ’прыніжайце’ (< *laustas ’пакорлівы’), літ. liũsti ’засмучацца’, liū́dnas ’смутны, журботны’, liūdė́ti ’быць смутным’, ’перажываць’, першапачаткова ’быць схіленым’ > ’згінацца пад цяжарам мітрэнг і клопатаў’, лац. lūdere ’маніць’, гоц. luitsфальшывы’, liūta ’крывадушнік’, luton ’зводзіць, ашукваць’, ст.-ісл. lutr пахілены, нагнуты’, lot ’ашуканства’, уэл. lluded ’стомлены’ < і.-е. *leud‑ ’нахіляцца’ > ’схіляцца перад кім-небудзь’, ’прыніжацца’ > ’быць крывадушным, ашукваць’. Значэнне ’трызніць’ у лудзіць можна супаставіць з блізкімі ’неразумны, шалёны, дурны, прыдуркаваты’ ў паўд.-прасл. ludъ: серб.-харв. лу̑д, лу̑да̄, славен. lȗd, макед., балг. луд ’тс’ і ’недасведчаны, няспелы, наіўны’, ’свавольны, раптоўны’, а таксама ц.-слав. людыи ’дурны, шалёны’ і укр.-ц.-слав. людъ ’дурны’ (Фасмер, 2, 528; Махэк₂, 341; Скок, 2, 325–326; Бязлай, 2, 155; БЕР, 3, 486–487 з л-рай). Паводле Булыкі (Лекс. запазыч., 133), ст.-бел. лудити (1595 г.) ’вабіць, клікаць; ашукваць’ — запазычанне са ст.-польск. łudzić.

Лудзіць2 ’выводзіць (птушанят)’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Відавочна, генетычна можа быць звязана з літ. lùgzti ’трэскацца, лопацца’ (з чаргаваннем ‑gz‑/‑ж і пераходам ж > дз — гл. Карскі, 1, 384). Параўн. таксама лузґа́ ’жамерыны’, ’кастрыца ад ільну’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

неве́рный

1. (неправильный) няпра́вільны; (неточный) недакла́дны; (ошибочный, ложный) памылко́вы;

неве́рное реше́ние зада́чи няпра́вільнае (памылко́вае) рашэ́нне зада́чы;

неве́рный перево́д няпра́вільны (недакла́дны) перакла́д;

2. уст. (ненадёжный) ненадзе́йны, няпэ́ўны;

неве́рное де́ло ненадзе́йная (няпэ́ўная) спра́ва;

3. (нарушающий обязательства, супружескую верность, верность в любви) няве́рны, здра́длівы;

неве́рный челове́к няве́рны (здра́длівы) чалаве́к;

4. (неуверенный, нетвёрдый) няцвёрды; (колеблющийся) хі́сткі;

неве́рная похо́дка няцвёрдая пахо́дка;

неве́рная рука́ няцвёрдая рука́;

5. (о слухе, зрении и т. п.) няве́рны; фальшы́вы;

неве́рная но́та фальшы́вая но́та;

неве́рный слух няве́рны слых;

неве́рный глаз няве́рнае во́ка;

6. сущ., уст. няве́рны, -нага м.; недаве́рак, -рка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

bad

[bæd]

1.

adj. worse, worst

1) дрэ́нны, нядо́бры, благі́; ке́пскі

He came at a bad time — Ён прыйшо́ў нядо́брым ча́сам

to see in a bad light — ба́чыць у дрэ́нным сьвятле́

2) няго́дны, ліхі́

a bad man — злы чалаве́к

bad temper — дрэ́нны настро́й

3) шко́дны

4) хво́ры, балю́чы

a bad leg — хво́рая нага́

5) фальшы́вы, бязва́ртасны

a bad check — бязва́ртасны чэк

6) дрэ́нны, няпра́вільны

bad French — няпра́вільная францу́ская мо́ва

7) гнілы́, сапсава́ны

bad egg —

а) сапсава́нае я́йка

б) дрэ́нны чалаве́к, няго́днік

8) мо́цны

a bad cold — мо́цная засту́да

9) Law нява́жны

a bad claim — нява́жная прэтэ́нзія

2.

n.

благі́ -о́га m., блага́я f., благо́е n.

Exchange the bad for better — Замяні́ць благо́е на ле́пшае

He is now $100 to the bad — Ён цяпе́р вінава́ты 100 даля́раў

- go to the bad

- feel bad about

- not half bad

- not so bad

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

schief

1. a

1) ко́сы, крывы́, нахі́льны;

ein ~es Lächeln ко́сая [крыва́я] усме́шка;

ein ~es Gescht mchen [zehen*] зрабі́ць нездаво́лены твар, ко́рчыць грыма́сы;

auf die ~e Bahn gerten* [kmmen*] каці́цца па нахі́льнай пло́скасці;

~ und krumm wrden зго́рбіцца (ад цяжкай працы)

2) фальшы́вы;

ein ~er Verglich няўда́лае параўна́нне;

in iner ~ en Lge sein быць у склада́ным [двухсэнсо́ўным] стано́вішчы

2. adv ко́са, кры́ва (тс. перан.);

~ und krumm ва ўсе бакі́, туды́ і сюды́, бязла́дна;

sich ~ lchen кача́цца ад сме́ху;

j-m etw. ~ nhmen* пакрыўдзіцца на каго́-н. за што-н.;

~ ghen* не атры́млівацца;

die Sche wird ~ ghen спра́ва ско́нчыцца дрэ́нна;

~ gewckelt які́ памыля́ецца, які́ ўве́дзены ў зман;

~ legen* разм. памыля́цца;

~ trten* стапта́ць абу́так

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)