фальшы́вы, -ая, -ае.

1. Які мае ў сабе фальш, уводзіць у зман; несапраўдны, падроблены.

Фальшывая даведка.

2. Які не адпавядае сапраўднасці, ісціне; памылковы.

Фальшывая нота.

3. Прытворны, няшчыры, крывадушны.

Фальшывае спачуванне.

Фальшывыя людзі.

|| наз. фальшы́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фальшы́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фальшы́вы фальшы́вая фальшы́вае фальшы́выя
Р. фальшы́вага фальшы́вай
фальшы́вае
фальшы́вага фальшы́вых
Д. фальшы́ваму фальшы́вай фальшы́ваму фальшы́вым
В. фальшы́вы (неадуш.)
фальшы́вага (адуш.)
фальшы́вую фальшы́вае фальшы́выя (неадуш.)
фальшы́вых (адуш.)
Т. фальшы́вым фальшы́вай
фальшы́ваю
фальшы́вым фальшы́вымі
М. фальшы́вым фальшы́вай фальшы́вым фальшы́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фальшы́вы

1. (ненастоящий) фальши́вый, подло́жный, подде́льный;

2. (неискренний, притворный) фальши́вый, лицеме́рный;

ф. чалаве́к — лицеме́рный (фальши́вый) челове́к;

3. (неестественный, ненатуральный) фальши́вый, иску́сственный;

~вая ўсме́шка — фальши́вая (иску́сственная) улы́бка;

4. муз. фальши́вый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фальшы́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўводзіць у зман, мае ў сабе фальш. Фальшывая трывога. □ Сяляне адмаўляліся выконваць панскія павіннасці, заяўляючы, што царскі маніфест з’яўляецца фальшывым. Ларчанка. // Які з’яўляецца падробкай; несапраўдны. Фальшывы пашпарт. □ На фальшывым ваенным білеце была .. фотакартка [Філістовіча]. Паслядовіч. За гэты час здарылася гісторыя з фальшывым касавым ордэрам, пра што як-небудзь я раскажу асобна. Скрыган. Ззялі сапраўдныя і фальшывыя каштоўнасці. Самуйлёнак. Зусім зразумела, што лірычны герой .. [М. Танка] адмаўляе ўсё фальшывае, падробленае пад сапраўднае. Гіст. бел. сав. літ.

2. Які не адпавядае ісціне, праўдзе. [Лічбы] сведчылі аб тым, што «Чырвонаму бору» створана фальшывая слава. Сабаленка. // Памылковы, няверны. Усё ўпала, рушылася; у фальшывай дарозе ішлі першыя маладыя гады. Чорны. // Не ўласцівы прыродзе рэчаў; ненатуральны. Знаходзіцца ў фальшывым становішчы.

3. Няшчыры, прытворны. [Міхась] сам добра ведаў, якія былі між імі [Мураўскім і Якімам] адносіны, і таму прыкра было слухаць гэты спознены фальшывы жаль, запраўлены хлуснёй. Машара. Апошняя сцэна.. [Людзе] ніяк не ўдавалася. Фальшывыя пакуты, пафас і — ніякага пачуцця. Шамякін. Сябар з фальшываю ласкаю — Камень трымае за пазухай. Дзяргай. // Які характарызуецца такімі паводзінамі (пра чалавека). Фальшывых людзей, буржуазныя перажыткі пісьменнік высмейваў з пазіцый савецкай маралі. Казека. // Які выказвае няшчырасць, крывадушша, прытворства. Сёмка састроіў фальшывую міну, ухмыльнуўся і схлусіў. Гартны. — Ды... — скончыў.. [дакладчык] сваё выступленне тэатральна фальшывым тонам. Карпюк.

4. Які скажаецца пры вакальным, музычным выкананні (пра мелодыю і пад.). Бравурны марш месцамі быў фальшывы. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

станда́ртна-фальшы́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. станда́ртна-фальшы́вы станда́ртна-фальшы́вая станда́ртна-фальшы́вае станда́ртна-фальшы́выя
Р. станда́ртна-фальшы́вага станда́ртна-фальшы́вай
станда́ртна-фальшы́вае
станда́ртна-фальшы́вага станда́ртна-фальшы́вых
Д. станда́ртна-фальшы́ваму станда́ртна-фальшы́вай станда́ртна-фальшы́ваму станда́ртна-фальшы́вым
В. станда́ртна-фальшы́вы (неадуш.)
станда́ртна-фальшы́вага (адуш.)
станда́ртна-фальшы́вую станда́ртна-фальшы́вае станда́ртна-фальшы́выя (неадуш.)
станда́ртна-фальшы́вых (адуш.)
Т. станда́ртна-фальшы́вым станда́ртна-фальшы́вай
станда́ртна-фальшы́ваю
станда́ртна-фальшы́вым станда́ртна-фальшы́вымі
М. станда́ртна-фальшы́вым станда́ртна-фальшы́вай станда́ртна-фальшы́вым станда́ртна-фальшы́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

станда́ртна-фальшы́вы

прыметнік, адносны

фальшы́ўка, -і, ДМы́ўцы, мн. -і, -шы́вак, ж. (разм.).

Фальшывы дакумент.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падло́жны, -ая, -ае.

Які з’яўляецца падлогам, фальшывы.

П. дакумент.

|| наз. падло́жнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фінт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

У спорце: падманны рух, фальшывы выпад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подло́жный (фальшивый) фальшы́вы; падло́жны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)