éinen ~ in etw. (A) bríngen*уно́сіць разла́д у што-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
register2[ˈredʒɪstə]v.
1. рэгістрава́ць, уно́сіць у спіс
2. адзнача́ць, пака́зваць (пра прыборы) The thermometer registeres 20° C. Тэрмометр паказваў 20° па Цэльсію.
3. адлюстро́ўваць; пака́зваць
4. адпраўля́ць заказно́й по́штай;
a registered letter заказно́е пісьмо́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
пла́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які даецца за плату, падлягае аплаце. Улічваючы новыя абставіны, у праграму гімназіі былі ўключаны польская мова і літаратура. Навучанне платнае — 15 злотых у месяц.С. Александровіч. Які атрымлівае грашовую ўзнагароду, плату за сваю работу. Платны работнік.// Звязаны з атрыманнем грашовай узнагароды, платы. Платная пасада.
2.Разм. Які карыстаецца чым‑н. за плату, павінен уносіць плату. А вучні з чыгункі былі платныя, складалі, такім чынам, даход настаўніку.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэгла́мент, ‑у, М ‑нце, м.
1.Уст. Інструкцыя, службовы статут, звод правіл. У Куцага чэшуцца рукі да бойкі, але ён ведае рэгламент, дзе сказана, што біць нельга.Пестрак.
2. Устаноўлены, прыняты распарадак з’езда, схода і пад. Устанавіць рэгламент. Рэгламент пленарнага пасяджэння канферэнцыі.//Разм. Час, адведзены згодна з устаноўленым распарадкам на выступленне. Гэта нават не нарада, гэта хутчэй аператыўнае пасяджэнне баявога штаба ў палявых умовах. Рэгламент — тры хвіліны. Уносіць толькі канкрэтныя прапановы.Грахоўскі.
[Ад фр. règlement.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Сеяць неспакой сярод каго‑н., уносіць разлад, неразбярыху. — Ты [Якім] зноў усіх баламуціш! — ускіпеў з яшчэ большай ярасцю Рыгорка.Дуброўскі.[Сцяпан:] — Я дык што? Я — нічога. Хведар усё. Ён людзей баламуціць.Асіпенка.// Бударажыць, хваляваць. Загараліся і беглі па жылках маладыя іскры. Будзілі, баламуцілі, падбівалі стары імпэт.Баранавых.
2. Зачароўваць, спакушаць. Чорт бы вас пабраў, дзяўчаты: баламуціце вы нашага брата і годзе!Колас.
1.Уносіць беспарадак недарэчнымі, бязглуздымі паведамленнямі; дарэмна трывожыць. [Сцяпан:] — Аб’явіўся недалёка нейкі прапаведнік — баптыст ён там ці які чорт?.. Чмуціць народ, нас [камуністаў] называе антыхрыстамі і — чым хочаш...Пестрак.
2. Уводзіць у зман, дурыць галаву каму‑н. [Настаўнік:] — [Багатыры] чмуцяць вам галовы праз цэрквы і школы, што гэтак і павінна быць, палохаюць вас карамі ў пекле, каб вы былі паслушнымі і пакорнымі.Колас.[Маці:] — Ты чаго ж гэта, нягоднік, абняславіў дзяўчыну, а цяпер туляешся па завуголлю, другой галаву чмуціш?Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВЯРХО́ЎНЫ САВЕ́Т СССР,
вышэйшы пастаянна дзеючы орган дзярж. улады ў СССР у 1936—91. Да 1989 выбіраўся грамадзянамі СССР на 4 гады на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права тайным галасаваннем. Складаўся з 2 раўнапраўных палат: Савета Саюза і Савета Нацыянальнасцей. Кожная палата стварала пастаянныя камісіі.
Сесіі склікаліся не радзей чым 2 разы на год. Са складу Вярхоўнага Савета СССР выбіраўся Прэзідыум. Вярхоўны Савет СССР ствараў урад Савета Міністраў СССР, выбіраў Вярх. суд СССР, прызначаў Ген. пракурора СССР, зацвярджаў 5-гадовыя планы развіцця краіны. Скліканні Вярхоўнага Савета СССР: 1-е (1937), 2-е (1946), 3-е (1950), 4-е (1954), 5-е (1958), 6-е (1962), 7-е (1966), 8-е (1970), 9-е (1974), 10-е (1979), 11-е (1984). З 1989 склад Вярхоўнага Савета СССР фарміраваўся на з’ездзе народных дэпутатаў СССР. Паводле Закона СССР ад 5.9.1991 «Аб органах дзяржаўнай улады і кіравання Саюза ССР у пераходны перыяд» Вярхоўны Савет СССР складаўся з 2 самаст. палат: Савета Рэспублік і Савета Саюза. Прадугледжвалася, што ў Савет Рэспублік павінна ўваходзіць па 20 дэпутатаў ад кожнай суверэннай рэспублікі з нар. дэпутатаў СССР і рэспублік. Іх дэлегавалі вышэйшыя органы дзярж. улады гэтых рэспублік. У адпаведнасці з пастановай Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь ад 18.9.1991 у склад Савета Рэспублік было дэлегавана 9 нар. дэпутатаў СССР і 11 нар. дэпутатаў Беларусі. Савет Саюза фарміраваўся дэпутацыямі суверэнных рэспублік толькі з нар. дэпутатаў СССР па ўзгадненні з вышэйшымі органамі дзярж. улады рэспублік. Ад Рэспублікі Беларусь у Савет Саюза ўваходзіла 10 дэпутатаў. Вярхоўны Савет СССР сумеснымі рашэннямі абедзвюх палат мог уносіць змены ў Канстытуцыю СССР, прымаць у склад Саюза ССР новыя дзяржавы, заслухоўваць Прэзідэнта СССР па найб. важных пытаннях і інш. У снеж. 1991 у сувязі са стварэннем Садружнасці Незалежных Дзяржаў і дэнансацыяй Дагавора 1922 аб стварэнні СССР Вярхоўны Савет СССР спыніў сваю дзейнасць.