ЭКНАДЫЁСАЎ Уладзімір Сяргеевіч (н. 8.5.1947, с. Аляксееўка Мацвеева-Курганскага р-на Растоўскай вобл., Расія),
бел. артыст оперы (лірыка-драм. тэнар). Нар.арт. Беларусі (1990). Скончыў Уральскую кансерваторыю (г. Екацярынбург, 1973). З 1972 артыст Свярдлоўскага і Краснаярскага т-раў муз. камедыі. У 1978—95 саліст Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. З 2002 рэжысёр Нац.акад.т-ра оперы Беларусі. Для творчасці характэрны эмацыянальнасць, рамант.тэмперамент, арганічнасць сцэн. інтэрпрэтацыі, спалучэнне вак. і акцёрскага майстэрства. Сярод партый: Раман («Сівая легенда» Дз.Смольскага), Ціханаў, Кудраўцаў («Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера), Джардана Бруна (аднайм. опера С.Картэса), Дубатоўк («Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана), Войшалк — Васіль («Князь Наваградскі» А.Бандарэнкі), П’ер Бязухаў («Вайна і мір» С.Пракоф’ева), Герман, Ленскі, Вадэмон («Пікавая дама», «Яўген Анегін», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Гофман («Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха), Дон Карлас, Радамес, Альфрэд, Манрыка, Герцаг («Дон Карлас», «Аіда», «Травіята», «Трубадур», «Рыгалета» Дж.Вердзі), граф Альмавіва («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Фауст («Фауст» Ш.Гуно), Эрнеста («Дон Паскуале» Г.Даніцэці), Самазванец («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Сабінін («Іван Сусанін» М.Глінкі), Сяргей («Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» Дз.Шастаковіча). Лаўрэат 8-га Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М.Глінкі (1977). Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паўднёвы1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да поўдня 1; які знаходзіцца, размяшчаецца на поўдні. Паўднёвы полюс. Паўднёвы горад. □ Яшчэ з вечара неба з паўднёвага боку засценьвалася дымнаю павалокаю лёгкіх воблакаў.Колас.Паўднёвы бераг [Дзвіны] больш адхонны, залесены.Асіпенка.// Які дзьме з поўдня (пра вецер). Паўднёвы вецер.// Уласцівы жыхару поўдня. Паўднёвы тэмперамент.
•••
Паўднёвы захадгл. захад.
Паўднёвы ўсходгл. усход.
паўднёвы2, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і паўдзённы 1. Ідуць часам яны з дзедам, — Месца слаўнае, цяпло, Час паўднёвы прад абедам.Колас.Заснула паўднёвым сном зямля. Ад вялікай спякоты і птушкі не спявалі.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
артыстка балета. Засл. арт. Расіі (1969). Скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1959). З 1959 у Ленінградскім т-ры оперы і балета імя Кірава. З 1970 у трупе «Амерыканскі тэатр балета» (Нью-Йорк), у 1972—89 адначасова ў Каралеўскім балеце Вялікабрытаніі і інш. Для яе творчасці характэрны унікальная пластычнасць, дасканалае майстэрства, вонкавая вытанчанасць і ўнутр.тэмперамент. Сярод партый: Адэта—Адылія, прынцэса Фларына і Аўрора («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Раймонда («Раймонда» А.Глазунова), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Крыўляка і Папялушка, Джульета («Папялушка», «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Жар-птушка («Жар-птушка» І.Стравінскага), Манон («Манон Леско» на муз. Ж.Маснэ), Таццяна («Анегін» на муз. Чайкоўскага), у мініяцюры «Святло Месяца» на муз. К.Дэбюсі. Выступае як балетмайстар, драм. актрыса, у т. л. ў спектаклі «Двое на арэлях» У.Гібсана ў Т-ры Р.Вікцюка. Ёй прысвечаны тэлефільмы «Асалюта» (1978), «Наташа» (1985), «Вяртанне Макаравай», «Ленінградская легенда» (абодва 1989; усе Вялікабрытанія). 1-я прэмія Міжнар. конкурсу артыстаў балета (Варна, 1965), прэмія імя Ганны Паўлавай (Парыж, 1970). Аўтар прац па праблемах харэаграфічнага мастацтва, аўтабіяграфіі (1979).
Літ.:
Красовская В. Н.Макарова // Ленинградский балет сегодня. Л.;
М., 1967. Вып. 1;
Н.Макарова: Восемнадцать лет спустя. М., 1993;
Clarke M., Crisp C. Ballerina: The art of women in classical ballet. London, 1987.
Н.Макарава ў мініяцюры «Святло Месяца» на музыку Дэбюсі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛАДАМІ́РСКІ Барыс Уладзіміравіч (2.3.1923, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 4.5.1991),
бел. акцёр. Сын У.І.Уладамірскага. Засл. арт. Беларусі (1970). Скончыў Рэсп.тэатр. вучылішча (1941). У 1939—41, 1944—50 і з 1954 у Бел. т-ры імя Я.Купалы, у 1953—54 у Брэсцкім абл.драм. т-ры. Драм.тэмперамент, эмацыянальнасць, псіхалагізм, мастацтва пераўвасаблення — вызначальныя рысы яго творчасці. Сцэн. вобразам уласцівы сакавітасць фарбаў, сатыр. завостранасць, набліжаная да гратэску, выразны вонкавы пластычны малюнак: Салавей («Салавей» З.Бядулі), Крыніцкі («Паўлінка» Я.Купалы), Яўхім («Людзі на балоце» паводле І.Мележа), Аксаніч («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Чамалаеў («Начное дзяжурства» А.Дзялендзіка), Глумаў («На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), Цялегін («Дзядзька Ваня» А.Чэхава), Ягор («Дзеці сонца» М.Горкага), Мазепа («Смерць ваяводы» Ю.Славацкага), Цёткін («У мяцеліцу» Л.Лявонава), Куканаў («Сябры і гады́» Л.Зорына), Карнееў («Вясёлы тракт» Б.Васільева), Цімох Худзякоў («Характары» паводле В.Шукшына), Рамэо («Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра), Рэджэб-бей («Дзівак» Назыма Хікмета), Эзоп («Ліса і вінаград» Г.Фігейрэду) і інш. Удзельнічаў у пастаноўках на радыё і тэлебачанні. Здымаўся ў кіно («Чырвонае лісце», «Першыя выпрабаванні», «Бацька» і інш.) і тэлефільмах («Час-Не-Чакае», «Руіны страляюць...», «Атланты і карыятыды»).
Літ.:
Браварская З. Сцэна на ўсё жыццё // Мастацтва Беларусі. 1983. № 3;
Брандабоўская Л. Акцёр, сын акцёра // Тэатр. Мінск. 1983. № 2. В.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУС Анатоль Міхайлавіч (30.5.1910, в. Нізок Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 7.9.1989),
бел. акцёр. Нар.арт. Беларусі (1955). Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1930), студыю БДТ-2 (1931). Працаваў у Бел. т-ры імя Я.Коласа (да 1986). У сваёй творчасці працягваў і развіваў лепшыя традыцыі нац. сцэны. Адметны мастакоўскі тэмперамент спалучаў у сцэн. партрэтах сваіх герояў з псіхал. заглыбленасцю, выразным пластычным малюнкам, унутр. засяроджанасцю. Шырокі творчы дыяпазон, мастацтва пераўвасаблення давалі яму магчымасць выявіць сваю індывідуальнасць у разнапланавых ролях (лірычных і сац. герояў, драм., камед., вострахарактарных) у творах розных жанраў. Яркія прыклады рэаліст. і па-мастацку вобразнага раскрыцця змястоўных характараў і тыпаў пададзены ім у класічным і сучасным, у т. л.бел., рэпертуары: Старац («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Мацей («Несцерка» В.Вольскага), Бондараў («Проба агнём» К.Крапівы), Полаз, Шыковіч («Крыніцы», «Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Крандзялёў («Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Макаранка («Над Бярозай-ракой» П.Глебкі), Мітрыч («Улада цемры» Л.Талстога), Андрэй Прозараў («Тры сястры» А.Чэхава), Ляпкін-Цяпкін («Рэвізор» М.Гогаля), Захар Бардзін, Басаў, Шышкін («Ворагі», «Дачнікі», «Мяшчане» М.Горкага), Пераяркаў, Пётр («Багна», «Лес» А.Астроўскага). Сярод інш. значных роляў: Макар («Востраў Алены» Я.Шабана), Гоша («Цудоўны сплаў» У.Кіршона), Месны («Фронт» А.Карнейчука), Карп Карпавіч («Не называючы прозвішчаў» В.Мінко), Яўмен Дыбенка («Праўда і крыўда» паводле М.Стэльмаха), Лір («Кароль Лір» У.Шэкспіра), Маёр («Дамы і гусары» А.Фрэдры), Эрнст фон Мюлер («Гарачае лета ў Берліне» паводле Дз.К’юсак).
Літ.:
Гутковіч А. Акцёр сцэнічнага натхнення (А.М.Трус) // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гу́мар
(польск. humor, ад лац. humor = вільгаць як адна з арганічных сіл, што паводле даўнейшых уяўленняў вызначае характар, тэмперамент чалавека)
1) дабрадушна-жартаўлівыя адносіны да чаго-н. (напр. пачуццё гумару);
2) прыём у творах літаратуры і мастацтва, заснаваны на паказе чаго-н. у смешным, камічным выглядзе.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
АЛЕКСАНДРО́ЎСКАЯ Ларыса Пампееўна (15.2.1904, Мінск — 23.5.1980),
бел. спявачка (сапрана), рэжысёр і грамадскі дзеяч. Нар.арт. Беларусі (1938), нар.арт.СССР (1940). Скончыла Бел.муз. тэхнікум (1928, клас В.Цвяткова), опернае майстэрства ўдасканальвала ў А.Баначыча (1930—33). У 1919—24 удзельніца арганізаванай ёю самадз. трупы пры палітаддзеле Зах. фронту. У оперы дэбютавала ў 1928 партыяй Маргарыты («Фауст» Ш.Гуно, спектакль муз. тэхнікума). Да 1960 салістка, у 1951—60 і гал. рэжысёр Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Валодала голасам шырокага дыяпазону, выконвала сапранавыя і мецца-сапранавыя партыі. Музыкальнасць, драм.тэмперамент і артыстызм абумовілі моцнае эмац. ўздзеянне створаных ёю вобразаў. Сярод партый у нац. спектаклях: Марыся і Алеся («Міхась Падгорны» і «Алеся» Я.Цікоцкага), Надзейка («Кветка шчасця» А.Туранкова), Марыя Грагатовіч («Кастусь Каліноўскі» Дз.Лукаса). Своеасаблівасцю вак.-сцэнічнай трактоўкі, пранікнёным лірызмам вызначаліся партыі ў класічных операх: Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Таццяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Яраслаўна, Канчакоўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), Любаша («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава) і інш. Рэжысёр пастановак: «Запарожац за Дунаем» С.Гулак-Арцямоўскага (1951), «Страшны двор» С.Манюшкі і «Мазепа» Чайкоўскага (1952), «Дзяўчына з Палесся» Я.Цікоцкага і «Аіда» Дж.Вердзі (1953), «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (1954), «Надзея Дурава» А.Багатырова (1956), «Міхась Падгорны» (1957), «Яснае світанне» Туранкова (1958), «Пікавая дама» (1960) і інш. Выступала як канцэртная спявачка, выконвала бел.нар. песні, у т. л. на Міжнар.муз. выстаўцы ў Франкфурце-на-Майне (1927), гастраліравала ў Германіі, Швецыі (з С.Навіцкім; першы выезд бел. артыстаў за мяжу ў сав. час). Адна з арганізатараў Бел.тэатр. аб’яднання (з 1946 старшыня, з 1976 ганаровы старшыня яго прэзідыума). Дзярж. прэмія СССР 1941. З 1987 праводзіцца Рэсп. конкурс вакалістаў імя Александроўскай, у 1992 устаноўлена прэмія імя Александроўскай у галіне тэатр. мастацтва.
Літ.:
Модэль М. Л.П.Александроўская. Мн., 1945;
Рузов Г. Л.П.Александровская. М.; Л., 1950;
Лукас Д., Жураўлёў Д. Выдатны дзеяч опернага мастацтва // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960.
Б.С.Смольскі.
Л.П.Александроўская.Л.Александроўская ў ролі Канчакоўны.