ЭКНАДЫЁСАЎ Уладзімір Сяргеевіч (н. 8.5.1947, с. Аляксееўка Мацвеева-Курганскага р-на Растоўскай вобл., Расія),
бел. артыст оперы (лірыка-драм. тэнар). Нар.арт. Беларусі (1990). Скончыў Уральскую кансерваторыю (г. Екацярынбург, 1973). З 1972 артыст Свярдлоўскага і Краснаярскага т-раў муз. камедыі. У 1978—95 саліст Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. З 2002 рэжысёр Нац.акад.т-ра оперы Беларусі. Для творчасці характэрны эмацыянальнасць, рамант. тэмперамент, арганічнасць сцэн. інтэрпрэтацыі, спалучэнне вак. і акцёрскага майстэрства. Сярод партый: Раман («Сівая легенда» Дз.Смольскага), Ціханаў, Кудраўцаў («Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера), Джардана Бруна (аднайм. опера С.Картэса), Дубатоўк («Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана), Войшалк — Васіль («Князь Наваградскі» А.Бандарэнкі), П’ер Бязухаў («Вайна і мір» С.Пракоф’ева), Герман, Ленскі, Вадэмон («Пікавая дама», «Яўген Анегін», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Гофман («Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха), Дон Карлас, Радамес, Альфрэд, Манрыка, Герцаг («Дон Карлас», «Аіда», «Травіята», «Трубадур», «Рыгалета» Дж.Вердзі), граф Альмавіва («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Фауст («Фауст» Ш.Гуно), Эрнеста («Дон Паскуале» Г.Даніцэці), Самазванец («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Сабінін («Іван Сусанін» М.Глінкі), Сяргей («Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» Дз.Шастаковіча). Лаўрэат 8-га Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М.Глінкі (1977). Дзярж. прэмія Беларусі 1990.