ры́савы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рысу. Рысавае поле. // Прыгатаваны з рысу. Рысавы суп. Рысавая мука. Рысавая каша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́ліўкасуп; вадкая частка стравы, жыжка’ (ТСБМ), ’рэдкая страва, поліўка’ (Бяльк., Сл. ПЗБ, Нар. сл., Вешт.), ’верашчака’, ’зацірка’, ’бульбяны суп’, ’кісель з аўсянай мукі’ (ЛА, 4), по́леўка, по́лыўка ’малочны суп’ (Сл. Брэс.). Укр. поливка, польск. polewka ’поліўка’, в.-луж. poljewka, н.-луж. polěwka, чэш. polévkaсуп’, славац. polievka ’тс’. Ад по- і ліць (гл.), як помачка ад мачаць; паводле Банькоўскага (2, 687) — няяснае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грэ́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Падсмажаны на масле і падсушаны кусочак белага хлеба. Суп з грэнкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

grochówka

ж. кул. гарохаўка (суп)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

kartoflanka

ж. бульбяны суп; рэзанікі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zalewajka

ж. разм. бульбяны суп

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

крупяны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да круп, прызначаны для іх вырабу. Крупяная прамысловасць. Крупяныя культуры. // Прыгатаваны з круп. Крупяны суп.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарапа́хавы, ‑ая, ‑ае.

1. Прыгатаваны з чарапахі (у 1 знач.). Чарапахавы суп.

2. Зроблены з чарапахі (у 2 знач.). Чарапахавы грэбень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стыць несов., в разн. знач. стыть, сты́нуть;

суп сты́не на стале́суп сты́нет на столе́;

но́гі сты́нуць — но́ги сты́нут;

кроў сты́не (у жы́лах) — кровь сты́нет (в жи́лах)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Варо́нца, варо́нцэ мн. л. ’бульбяны суп; суп наогул’ (Вешт.). Марыць, ад варане́ц (ці варо́нец) < вары́ць, варо́ны. Параўн. рус. варене́ц (аб гэтым слове гл. Шанскі, 1, В, 20).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)