шы́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Круглаватае ці авальнае суквецце і плод хваёвых і некаторых іншых раслін, пакрыты луской.

Яловая ш.

Хваёвая ш.

Альховая ш.

Кедравая ш.

2. Круглаватая выпукласць, бугор.

На лбе ўскочыла ш.

3. Пра важную, значную, уплывовую асобу (разм., іран.).

Ён там важная ш.

|| прым. шы́шачны, -ая, -ае (да 1 знач.) і (у некаторых спецыяльных назвах) шы́шкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ко́лассуквецце злакаў, суквецце з пладамі, насеннем гэтых раслін’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах., Ян., Яруш., Бяльк., Сцяшк., Сержп. Грам.). Укр. колос, рус. колос, ст.-рус. колосъ ’тс’, ст.-слав. класъ, балг. клас, макед. клас, серб.-харв. кла̑с, славен. klȃs ’тс’, польск. kłos, чэш. klas, славац. klas, в.-луж. kłos, н.-луж. kłos, палаб. klǎs ’тс’. Прасл. kolsъ мае бліжэйшую паралель у алб. kall ’колас’ (< kalsa). Цікава, што паралелей да гэтага слова ў балтыйскіх мовах няма. У іх існуюць адпаведнікі да іншай славянскай назвы коласа: прасл. voltъ (гл. валотка). Параўн. серб.-харв. вла̑т, славен. vlat, vlatka ’мяцёлка, колас’, літ. váltis ’колас аўса, мяцёлка’ (Мартынаў, Изоглоссы, 11). Можна меркаваць, што прасл. kolsъ — вынік кантактаў славян з палеабалканскім моўным масівам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БРО́ЎНІК (Herminium),

род кветкавых раслін сям. ятрышнікавых. Каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўропе і Азіі. На Беларусі вельмі рэдка на сырых лугах, лясных палянах і каля крыніц трапляецца броўнік аднаклубневы (H. monorchis); занесены ў Чырв. кнігу.

Шматгадовыя травяністыя расліны з амаль бязлістым сцяблом і шара- або яйцападобным клубнем. Лісце ланцэтнае ці прадаўгавата-ланцэтнае, голае, бліскучае, па 2—3 каля асновы сцябла. Кветкі дробныя, паніклыя, зеленавата-жоўтыя, з моцным мядовым лахам, сабраны ў канцавое падоўжанае шматкветкавае коласападобнае суквецце. Плод — каробачка з вельмі дробным насеннем.

Броўнік аднаклубневы.

т. 3, с. 264

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРЭ́БНІК, грабеннік (Cynosurus),

род кветкавых раслін сям. метлюжковых. Каля 10 відаў. Пашыраны пераважна ў краінах Міжземнамор’я, таксама ва ўмераных раёнах Еўропы. На Беларусі ўсюды трапляецца грэбнік звычайны (C. cristatus). Расце на лугах, лясных палянах, узлесках, пустках і каля дарог. Утварае густыя жоўта-зялёныя дзярнінкі.

Шмат- ці аднагадовыя травяністыя расліны без паўзучых падземных парасткаў. Лісце вузкае, пляскатае, лінейнае. Кветкі дробныя, сабраныя ў 2—5-кветныя каласкі, якія ўтвараюць агульнае аднабаковае коласа- ці яйцападобнае густое мяцёлчатае суквецце. Плод — зярняўка. Кармавыя і дэкар. расліны, прыдатныя для стварэння газонаў.

Г.​У.​Вынаеў.

Грэбнік звычайны.

т. 5, с. 489

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́ЛА,

віды кветкавых раслін роду Zantedeschia сям. ароідных. 9 відаў. Пашыраны ў Паўд. Афрыцы. На Беларусі вырошчваюцца ў цяпліцах і пакоях К. эфіопская (Z. ephiopica) і яе сарты: з белым пакрывалам — Перл фон Штутгар, Мікалай; з зялёным — Грынланд, з жоўтым — Голдэн Эмперон, з ружовым — Сапрайз Гібрыдс.

Шматгадовыя расліны выш. у сярэднім 100 см, з тоўстым членістым карэнішчам і доўгачаранковым стрэлкападобным шырокім лісцем. Кветкі дробныя, двухполыя, без калякветніка, сабраны ў суквецце — пальцападобны катах, абкружаны прыгожым белым яйцападобным пакрывалам. Плод — ярка-чырв. ягада. Цвіце ў кастр.—красавіку.

Кала эфіопская.

т. 7, с. 446

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛАНХО́Э (Kalanchoe),

род сукулентных кветкавых раслін сям. таўсцянкавых. Каля 200 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках Азіі, Афрыкі і Амерыкі. На Беларусі ў пакоях і аранжарэях вырошчваюць К.: Блосфельда (K. blossfeldiana), лямцавае (K. tomentosa), мармуровае (K. marmorata), Федчанкі (K. fedtschenkoi), трубкакветнае (K. tubiflorum), бехарскае (K. beharensis), Дэгрэмона (K. daigremontianum), перыстае (K. pinnata).

Шматгадовыя вечназялёныя паўкусты з сакаўным супраціўным лісцем. Кветкі чырвоныя, белыя, ружовыя або аранжавыя, сабраныя ў парасонападобнае суквецце. Цвітуць у снеж.—маі. Плод — каробачка. Лек. і дэкар расліны.

Н.​В.​Богдан.

Расліны роду каланхоэ.

т. 7, с. 452

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛАСО́ЎНІК (Bromus),

род кветкавых раслін сям. метлюжковых. Каля 25 відаў. Пашыраны ў краінах Міжземнамор’я, у нетрапічных паясах Еўразіі і Афрыкі. На Беларусі 6 дзікарослых К.: аржаны (B. secalinus), мяккі (B. mollis), палявы (B. arvensis), гронкавісты (B. commutatus), растапыраны (B. squarrosus), японскі (B. japonicus); інтрадукаваны К. дрыжнікападобны (B. briziformis). Растуць на палях, лугах, уздоўж дарог.

Аднагадовыя травяністыя расліны выш. 15—100 см. Сцябло — саломіна. Лісце з замкнёнымі пазухамі. Суквецце — мяцёлка з буйных шматкветкавых (6—20 кветак) каласкоў. Плод — зярняўка. Кармавыя і дэкар. расліны. К. аржаны — пустазелле пасеваў азімых культур.

Каласоўнік безасцюковы.

т. 7, с. 454

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЖА́РНІЦА (Calamagrostis),

род кветкавых раслін сям. метлюжковых. Больш за 150 відаў. Пашыраны ў нетрапічных паясах абодвух паўшар’яў, часткова — у высакагор’ях тропікаў. На Беларусі 5 відаў. Найб. вядомыя П.: наземная (C. epigeios), непрыкметная (C. neglecta), сіваватая (C. canescens), трысняговападобная (C. arundinacea). Трапляюцца ў лясах, на лугах, балотах, часта — дамінанты раслінных груповак.

Шматгадовыя травы выш. да 1,5 м. Сцёблы прамыя, моцныя, звычайна шурпатыя. Лісце лінейнае, жорсткае. Суквецце мяцёлчатае, радзей коласападобнае. Плод — зярняўка. Кармавыя, тэхн., дэкар. расліны.

Пажарніца: 1 — трыснёгападобная; 2 — наземная (а — да цвіцення, б — пасля цвіцення).

т. 11, с. 513

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

baldach, ~u

м.

1. бат. парасон (суквецце);

2. (тканіна) парча;

3. уст. балдахін

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ВЕРАБЕ́ЙНІК (Lithospermum),

род кветкавых раслін сям. Бурачнікавых. Больш за 60 відаў. Пашыраны пераважна ў краінах Міжземнамор’я. На Беларусі вядомы верабейнік лекавы (Lithospermum officinale), які лічыцца зніклым; адзначаўся ў наваколлі г. Тураў. Вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзе АН Беларусі.

Шматгадовыя шурпатаваласістыя травяністыя расліны з прамастойным, у верхняй ч. злёгку разгалінаваным сцяблом. Лісце простае, сядзячае, ланцэтнае. Кветкі дробныя, двухполыя, белаватыя, у верхавінкавых або бакавых аблісцелых завітках, сабраных у агульнае паўпарасонікападобнае суквецце. Плод — чатырохарэшак. Лек. (мачагонны, слабіцельны і болепатольны сродак), тэхн. (насенне мае тлусты алей, выкарыстоўваецца ў лакафарбавай прам-сці) і фарбавальныя (у каранях ёсць фарбавальнае рэчыва — літаспермін) расліны.

Верабейнік лекавы.

т. 4, с. 92

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)