АНАЛІТЫ́ЧНЫЯ МО́ВЫ,

мовы, у якіх граматычныя значэнні выражаюцца не формамі слоў (як у сінтэтычных мовах), а гал. чынам службовымі словамі, парадкам слоў, інтанацыяй і інш. Да аналітычных моў належаць англ., франц., новаперс., балг. і інш. мовы. Аналітычныя спосабы часткова выкарыстоўваюцца і сінтэтычнымі мовамі, у т. л. і бел., напр. пры ўтварэнні складаных формаў ступеняў параўнання прыметнікаў і прыслоўяў («самы цікавы», «больш прыгодны», «надзвычай вясёлы», «найбольш поўна»), будучага і прошлага часу дзеясловаў («буду пісаць», «пайшоў быў»), загаднага ладу («давай спяваць», «няхай квітнее»), складаных тыпаў выказніка («працаваць аграномам», «станавіцца мацнейшым»). Гл. таксама Тыпалагічная класіфікацыя моў.

т. 1, с. 335

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

люте́ть несов., прост. люце́ць, станаві́цца больш лю́тым.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

злеть несов., разг. злець, станаві́цца злым (зло́сным).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грубе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца грубым, страчваць мяккасць.

Голас грубее.

Рукі грубеюць.

2. Траціць далікатнасць, станавіцца менш культурным.

|| зак. агрубе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е, загрубе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і пагрубе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

званчэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -э́е; незак.

Станавіцца званчэйшым.

Голас званчэе.

|| зак. пазванчэ́ць, -э́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыгажэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; незак.

Станавіцца прыгожым, прыгажэйшым.

Прыгажэе родны край.

|| зак. папрыгажэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Станавіцца паўнейшым, таўсцейшым.

П. пад старасць.

|| зак. папаўне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касабо́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; незак. (разм.).

Станавіцца касабокім, крывым.

Паркан касабочыцца.

|| зак. скасабо́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спяле́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́е; незак.

Станавіцца спелым.

Спялее на ніве збажына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палатне́ць

‘станавіцца белым, як палатно’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. палатне́ю палатне́ем
2-я ас. палатне́еш палатне́еце
3-я ас. палатне́е палатне́юць
Прошлы час
м. палатне́ў палатне́лі
ж. палатне́ла
н. палатне́ла
Загадны лад
2-я ас. палатне́й палатне́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час палатне́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)