1. Раздзяліць якой‑н. перагародкай, загародай; перагарадзіць. Разгарадзіць хату на дзве палавіны.
2. Разбурыць, разабраць тое, чым перагароджана, загароджана што‑н. Разгарадзіў .. [Сомік] верхнюю засаўку, каб лягчэй было свінні пераскочыць.Крапіва.// Зняўшы перагародку ліквідаваць надзел чаго‑н. — Трэба скінуць панскія загарадкі з зямлі, разгарадзіць яе.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Трасучы, скінуць што‑н. Доўнар адвярнуўся, рухамі плячэй строс снег з каўняра і .. зняў футра.Дуброўскі.Дрэмле ветрык і на ўзвышшы Нават кветкі не калыша, Не страсе расы.Колас.
2. Трасучы, змяшаць разам. Стрэсці сена з саломай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Махнуўшы чым‑н., зняць, сцерці з якой‑н. паверхні. Змахнуць пыл. Змахнуць крошкі са стала. □ Стася .. непрыкметна змахнула рукавом буйную слязу.Пальчэўскі.//Скінуць, збіць узмахам рукі. На слупах такія прыгожыя пухнатыя шапкі з снегу, як жа не змахнуць іх рукою.Лынькоў.// Лёгкім махам ачысціць што‑н. ад пылу, бруду і пад. Душэўна прывітаўшы госця ўсмешкай, жанчына змахнула фартухом услон каля стала і запрасіла Курловіча прысаджвацца.Дуброўскі.
2.Разм. Рэзкім рухам зняць, скінуць з сябе (адзенне, абутак). Хлопец усміхнуўся.. шырока і радасна, на хаду змахнуў са сваіх плеч паддзёўку.Кулакоўскі.
3.Разм. Зжаць, скасіць, прыбраць і пад. хутка, без затрымкі. [Жанчыны] адным духам змахнулі ячмень.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
антыфашысцкае паўстанне ў 2-ю сусв. вайну. 26.8.1944 ЦКБалг. рабочай партыі (БРП) прыняў цыркуляр № 4 — праграму падрыхтоўкі ўзбр. паўстання, якая мела на мэце выгнаць нацыстаў з Балгарыі, скінуць манарха-фаш. дыктатуру і ўстанавіць уладу Айч. фронту. 5 вер. Палітбюро ЦК БРП і Гал. штаб Нар.-вызв. паўстанцкай арміі зацвердзілі план паўстання. 7 вер. ў Плевене, Сілістры, Перніку, Плоўдзіве, Слівене і інш. гарадах адбыліся дэманстрацыі і забастоўкі працоўных, у час якіх вызвалены палітвязні. 6—8 вер.балг. партызаны вызвалілі 164 нас. пункты. Ноччу 9 вер. нанесены ўдар па асн. урадавых установах у Сафіі. Да раніцы захоплены радыёстанцыі, будынак ваен.мін-ва, цэнтр. пошта і тэлеграф, тэлеф. станцыя, цэнтр. вакзал і інш. Перамозе паўстання спрыяла ўступленне на тэр. Балгарыі 8 вер. часцей Чырв. Арміі (у гэты дзень Балгарыя абвясціла вайну фаш. Германіі). У выніку паўстання скінуты ўрад правага «земляроба» (чл. партыі Балг. земляробскі нар. саюз) К.Муравіева і сфарміраваны ўрад Айч. фронту.
Літ.:
Боев Б. Революция 9 сентября 1944 года в Болгарии: Пер. с болг. М., 1981;
Краткая история Болгарии: С древнейших времен до наших дней. М., 1987. С. 425—428.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абру́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак.
З сілай апусціць, зрынуць што‑н. на каго‑, што‑н.; скінуць. Раптам, як таран, Гарыдавец абрушыў на ўсіх Вясельны стол, нож бліснуў у руках.Танк.//перан. Накіраваць на каго‑н. усю сілу пачуццяў, клопатаў і пад. Нашыя душы і целы даўно прагнулі абрушыць лютасць на ворага.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
3.(разрешиться от бремени выкидышем) прост.скі́нуць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
шо́рымн. Schéuklappen pl; Schúppen pl;
◊
трыма́цькаго-н.у шо́рахj-n streng hálten*;
скі́нуць шо́ры з вачэ́й wie Schúppen von den Áugen fállen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
зве́яць, звею, звееш, звее; зак., што.
1. Ачысціць абмалочанае зерне веяннем. Звеяць ячмень. □ — От пайду жыта звею, ды ў млын трэба, а то хлеб са стала ўцякае.Чарнышэвіч.
2.звычайнабезас.Скінуць адкуль‑н., знесці куды‑н. Ветрам звеяла касынку з плячэй.
•••
Як ветрам звеялакаго — раптоўна знік адкуль‑н., не стала дзе‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нашпігава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак.
1.што. Начыніць (салам, часнаком і пад.). Нашпігаваць мяса.//чаго. Прыгатаваць шпігаваннем у нейкай колькасці. Нашпігаваць гусей.
2.перан.; каго. Разм.іран. Забяспечыць неабходнымі ведамі, звесткамі і пад. Нашпігаваць галаву рознымі ідэямі. □ [Рабочы:] — Бач, гад печаны, нават фабрыку «Праца» ведае. Добра цябе, відаць, нашпігавалі перад тым, як скінуць сюды.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пані́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да панікі; прасякнуты панікай. Магчыма ў панічнай мітусні, узнікшай з прычыны нечаканай хвалі, .. [чалавека] і проста маглі скінуць з памосту ў агульнай штурханіне без усякага злога намеру.Лынькоў.Саша на момант супакоілася, адагнала свой панічны страх.Шамякін.// Які выклікае паніку. Панічныя чуткі.
2.Разм. Які паддаецца паніцы. Панічны чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)