Маршчы́наскладка, згіб на скуры твару, цела’, бяроз. моршчы́ны, кам. моршче́ны, драг. моршчэ́нэ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ, КЭС), мсцісл. ’няроўнасць на палатне’ (Жыв. сл.), трак. ’зборкі’ (Сл. ПЗБ), маршчы́ніць ’моршчыць’ (ТСБМ). Да моршчыць (гл.). Сюды ж сеннен., смал. маршчынак ’грыб, які вырастае пад падлогай і паражае яе’ (Анік.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

kontrafałda

kontrafałd|a

ж. сустрэчная складка;

nie zawracaj ~y груб. не тлумі (дуры, чмуці) галавы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

маршчына, рыса, рыска, складка; маршчак, змаршчак, зморшчына, зморшчка (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Паве́ка ’рухомая складка скуры, якая прыкрывае вока’ (ТСБМ, Бяльк., Янк. 2, Яруш.), паве́йка ’тс’ (КЭС, лаг.). Укр. паві́ко, павіча́йка, польск. powieko ’тс’. З прэф. па‑ ад века (гл.). Улічваючы старажытнасць гэтага спосабу словаўтварэння, мабыць, магчыма рэканструяваць прасл. po‑věko (параўн. Краўчук, ЭСБМ, 2, 81), але як дыялектызм. Варыянт паве́йка пад уплывам вейкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

эпіка́нтус

(ад эпі- + гр. kanthos = унутраны вугал вока)

асобая складка ля ўнутранага вугла вока, якая ўтворана скурай верхняга павека і прыкрывае слёзны бугарок; характэрна для мангалоіднай расы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Тры́пціх ‘кампазіцыя з трох карцін, барэльефаў, малюнкаў, аб’яднаных адной ідэяй, тэмай і сюжэтам’, ‘складаны з трох створак абраз’ (ТСБМ). Праз рускую мову (три́птих) або непасрэдна з с.-грэч. τρίπτυχος ‘трайны, складзены ў тры столкі’, у якім першая частка τρί‑ — да тры (гл.), а другая πρυχήскладка, фальбона’ этымалагічна няясная (ЕСУМ, 5, 640; Трубачоў, Дополн., 4, 103; Голуб-Ліер, 490).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

са́льнік, ‑а, м.

1. Спец. Тлушчавая складка брушыны, якая з’яўляецца абаронным органам брушной поласці.

2. Спец. Прыстасаванне для герметызацыі адтулін, праз якія праходзяць рухомыя часткі механізмаў — валы, штокі і пад. На рамонце не хапае волава для сальнікаў. Шынклер.

3. Разм. Гандляр салам. [Шпулькевіч] вярнуўся ў Мінск.., а тады адразу стаў сальнікам. Набыў ён каня .. і ад’язджаў купляць затанна свінні часта вёрст пяцьдзесят і больш ад Мінска. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сто́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Слой, пласт; складка чаго‑н. Вострымі кравецкімі ножнамі я лёгка выразаў дзве столкі лямцу па велічыні гатовай падкладкі. Якімовіч. Строгія столкі заслоны ўзвіліся. Глебка. / у вобразным ужыв. Туману распаўзліся столкі ад хат у поле, на загон. Дубоўка.

•••

У адну столку (у дзве, тры і г. д. столкі) — у адзін (два, тры і г. д.) разы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сто́лка ‘слой, пласт, складка чаго-небудзь’, у адну (дзве, тры) столкі — у адзін (два, тры) разы (ТСБМ), ‘слой, частка, пасма’ (Шат., Касп., Варл., Бяльк., Сцяшк., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), ‘пасма (валасоў)’ (Мат. Гом.), сто́лка, ство́лка, ста́лка ‘тс’ (ЛА, 4), сто́лька, столь ‘тс’ (Сл. ПЗБ), сто́ля ‘тс’ (там жа). Да сцяліць з чаргаваннем е/о ў корані, параўн. стол, столь. Гл. яшчэ сталка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КУ́ПАЛ,

1) у геалогіі — акруглае ў плане падняцце слаёў зямной кары. Адрозніваюць вулканічныя, гранітагнейсавыя, тэктанічныя і саляныя. Вулканічны К. выш. да 800 м, са стромкімі схіламі, узнікае за кошт выціскання вязкай лавы з вулканічнага канала ў суправаджэнні моцнага выбуху. Граніта-гнейсавы К. — ізаметрычная структура ў дакембрыйскіх пародах крышт. фундамента (Балтыйскі і Алданскі шчыты, Бел. антэкліза і інш.), радзей трапляецца ў больш маладых складкавасцях. Тэктанічны К. — антыклінальная складка горных парод, даўж. і шыр. якой аднолькавыя або блізкія. Саляны К. фарміруецца ў вял. упадзінах платформ і краявых прагінаў у выніку праяўлення саляной тэктонікі. З К. звязаны радовішчы каменнай солі, нафты, прыродных газаў і інш. 2) У геамарфалогіі — абазначэнне любой купалападобнай формы рэльефу або масіву горных парод.

3) У акіяналогіі — раён пад’ёму тэрмакліна да паверхні; на картах тэмператур на розных гарызонтах вылучаецца ў выглядзе некалькіх замкнёных ізатэрмаў з мінім. т-рай у цэнтры.

Схемы канструкцый купалаў: а — рабрыстая; б — сеткавая, в — шматгранная; г — у выглядзе танкасценнай абалонкі; д — з некалькіх скляпенняў-абалонак.
Купал царквы Сан-Ларэнца ў Турыне. Арх. Г.​Гварыні. 1668—87.
Купал з ліхтаром.
Купал маўзалея Гур-Эмір у Самаркандзе. 1404.

т. 9, с. 25

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)