3./ска́зка-скла́дканар.-поэт. ка́зка-скла́дка, род. ка́зкі-скла́дкі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
скла́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Рмн. ‑дак; ж.
1. Складзеная ў дзве столкі і загнутая палоска (на тканіне, паперы і пад.). Сынклета Лукічна апусціла галаву і доўга моўчкі перабірала складкі спадніцы.Шамякін.// Прамалінейны згіб на тканіне, паперы і пад. Усё было тое самае ў абліччы гэтага чалавека: у яго акуратным касцюме, у дакладнай складцы штанін.Лынькоў.
2. Няроўнасць, хвалісты згіб на тканіне, паперы і пад. Шаўковая накідка павісла пышнымі складкамі па баках.Мурашка.[Васіль] пакручваў вусікі, рыпеў па хаце новымі ботамі, без патрэбы зганяў на спіне складкі на гімнасцёрцы.Васілевіч.// Адвісласць або маршчына на скуры, целе. Дуброўскі быў яшчэ малады чалавек, вельмі паўнацелы, з гладзенькай адвіслай складкай пад падбародкам.Мележ.— Антаніна Мікалаеўна? — задумаўся Бярозін, і ў яго між [броваў] з’явіліся тры рэзкія складкі.Шчарбатаў.
3. Хвалепадобны згіб пластоў зямной кары. Складкі зямной кары. Складкі горных парод.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скла́дкаIIгл узнос
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
скла́дкаIж Fálte f -, -n; Rúnzel f -, -n, Fúrche f -, -n (зморшчына);
скла́дка мясцо́васцігеал Bódenwelle f -, -n, Geländefalte f;
скла́дкі зямно́й кары́геалÉrdfalten pl;
утварэ́нне скла́дак Fáltung f -;
глыбо́кая скла́дка tief éingelegte Fálte;
у скла́дку in Fálten;
скла́дка на штана́х Bügelfalte f;
у дро́бную скла́дку gefáltet
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
складка
Том: 31, старонка: 333.
Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)
складка, зборка, фалда, фальбона
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)