БАРЫ́КІН (Емяльян Ігнатавіч) (2.8.1902, в. Тросная Камарыцкага р-на Бранскай вобл., Расія — 25.3.1951),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў саўпартшколу (1939). З 1937 на парт. рабоце. У 1941 сакратар Гомельскага гаркома КП(б)Б, удзельнічаў у арганізацыі абароны горада ад ням. фашыстаў. У жн. 1941 — ліст. 1943 сакратар Гомельскага падп. гаркома КП(б)Б. Адзін з арганізатараў партыз. атрада «Бальшавік», з ліст. 1942 нач. штаба Гомельскага партыз. злучэння. З 1944 сакратар Гомельскага гаркома, Баранавіцкага абкома КП(б)Б. Дэп. Вярх. СаветаБССР з 1947.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
запрапанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што, зінф. і дадан.сказам.
Унесці прапанову; прапанаваць. Запрапанаваць сесці. □ Лейтэнант быў старэйшы за ўсіх тут па званню, і яму запрапанавалі месца.Сіўцоў.Калі ўсе ўселіся, сакратар запрапанаваў, каб сход вёў Харытон Бабёр.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Абмяняцца быстрымі позіркамі. Хлопцы пераглянуліся і, зразумеўшы адзін аднаго без слоў, кінуліся да зарасніку.Якімовіч.Прыборны і Лясніцкі пераглянуліся паміж сабой і ўсміхнуліся.Шамякін.Сакратар і капітан пераглянуліся, і кожны апусціў вочы.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
савецкі парт. дзеяч. У Кастр. Рэвалюцыю 1917 і грамадз. вайну старшыня Пскоўскага губвыканкома, сакратар Пскоўскага губкома РКП(б). З 1922 заг.арганізац. аддзела Паўн.-Зах. бюро ЦК РКП(б). З 1923 сакратар Свярдлоўскага губкома, з 1925 заг.арганізац. аддзела ЦКВКП(б), чл. Выканкома Прафінтэрна. З 3.1.1930 да 18.1.1932 1-ы сакратар і чл. Бюро ЦККП(б)Б. З 1932 сакратар Маскоўскага к-таВКП(б). З 1934 упаўнаважаны Камісіі сав. кантролю пры СНКСССР па Узбекістане, з 1937 — па Горкаўскай вобл.Канд. у чл.ЦКВКП(б) у 1924—34. Чл.ЦВКБССР у 1930—32. На пасадзе 1-га сакратара ЦККП(б)Б прымаў актыўны ўдзел у барацьбе супраць т.зв. нацдэмаўшчыны, пры ім быў сфальсіфікаваны працэс па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІМЯ́НІН (Міхаіл Васілевіч) (21.11.1914, г. Віцебск — 1.5.1995),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Герой Сац. Працы (1974). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1939). У 1940—46 1-ы сакратарЦК ЛКСМБ. У Вял.Айч. вайну адзін з арганізатараў парт.-камсам. падполля і партыз. руху ў Беларусі. У 1947—53 сакратар, 2-і сакратарЦККПБ. З 1953 у Мін-ве замежных спраў СССР, надзвычайны і паўнамоцны пасол СССР у В’етнаме, Чэхаславакіі. З 1965 гал. рэдактар газ. «Правда», з 1966 старшыня праўлення Саюза журналістаў СССР. У 1976—87 сакратарЦККПСС. Чл.ЦК у 1945—54, Бюро ЦККПБ у 1947—53. Чл.ЦККПСС у 1952—56, 1966—89. Чл.Цэнтр.рэвіз. камісіі КПСС у 1956—66. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1946—54, 1966—89, Вярх. Савета БССР у 1947—55.
Тв.:
Под знаменем ленинизма: Избр. статьи и речи. М., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
confidential
[,kɑ:nfɪˈdenʃəl]
adj.
1) сакрэ́тны, канфідэнцы́йны
a confidential report — сакрэ́тная справазда́ча
2) пэ́ўны
3) даве́раны, які́ карыста́ецца даве́рам
a confidential secretary — даве́раны сакрата́р
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
КУДРА́ЕЎ (Уладзімір Георгіевіч) (3.6.1899, г. Рагачоў Гомельскай вобл. — 25.3.1963),
партыйны і дзярж. дзеяч БССР. Скончыў спец. курсы пры ЦКВКП(б) (1950). З 1925 на прафс. рабоце. З 1933 на парт. рабоце ў Чырвонаслабодскім, Глускім і Парыцкім р-нах. З 1940 2-і сакратар Мінскага, 1-ы сакратар Палескага, Беластоцкага абкомаў КП(б)Б. З 1943 1-ы сакратар Беластоцкага, Віцебскага абкомаў КП(б)Б. З 1950 1-ы нам., з 1952 нам. старшыні СМБССР. У 1956—58 міністр хлебапрадуктаў БССР. Чл.ЦККПБ у 1949—60. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1947—59, Вярх. Савета СССР у 1946—54.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІКА́ЛА (Мікалай Фёдаравіч) (20.3.1897, г. Адэса, Украіна — 25.4.1938),
савецкі ваен. і парт. дзеяч. Скончыў Тыфліскую ваенна-фельч. школу (1915). З 1917 чл.РСДРП(б). У 1918 у г. Грозны: старшыня Савета, камандуючы часцямі Чырв. Арміі. У 1919—20 чл. Каўказскага краявога к-та РКП(б), ваен. камісар Церскай вобл. і Дагестана. З 1921 на парт. рабоце на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі. З 1929 сакратарЦК КП(б) Узбекістана, Азербайджана. З 1931 сакратар Маскоўскага абкома і гаркома ВКП(б). Са студз. 1932 да студз. 1937 1-ы сакратарЦККП(б)Б, з лют. 1937 1-ы сакратар Харкаўскага гаркома КП(б)У. Чл. Бюро ЦККП(б)Б, чл. Прэзідыума ЦВКБССР, Рэўваенсавета БВА (1932—37). Чл.Цэнтр. Рэвізійнай камісіі ВКП(б) у 1930—34. Канд. у чл.ЦКВКП(б) з 1934. Чл.ЦВКСССР. Удзельнічаў у разгортванні масавых рэпрэсій у БССР, сам стаў ахвярай гэтай палітыкі. Рэабілітаваны пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мірза́, ‑ы, м.
1. Тытул члена царскага дома ў некаторых народаў Усходу. // Асоба, якая носіць гэты тытул.
2. Пачэснае, ганаровае абазначэнне вышэйшых чыноў у некаторых народаў Усходу. // У цюркскіх народаў дарэвалюцыйнай Расіі — буйныя феадалы.
3.Сакратар, пісар, перапісчык у некаторых народаў Усходу.
[Перс. mīrzā.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАДГО́РНЫ (Мікалай Віктаравіч) (18.2.1903, г. Карлаўка Палтаўскай вобл., Украіна — 11.1.1983),
украінскі і расійскі дзярж. і паліт. дзеяч. Двойчы Герой Сац. Працы (1963, 1973). Скончыў Кіеўскі тэхнал.ін-тхарч. прам-сці (1931). У 1931—39 на інж. пасадах у цукр. прам-сці Украіны, у 1939—42 і 1944—46 на кіруючых пасадах у наркаматах харч. прам-ці СССР і Украіны (у 1942—44 дырэктар Маскоўскага тэхнал. ін-та харч. прам-сці). Пастаянны прадстаўнік урада Украіны пры ўрадзе СССР з 1946. 1-ы сакратар Харкаўскага абкома (1950—53), 2-і (1953—57), 1-ы (1957—63) сакратарЦК Кампартыі Украіны. СакратарЦККПСС (1963—65). Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета СССР (1965—77).