БАРЫ́КІН (Емяльян Ігнатавіч) (2.8.1902, в. Тросная Камарыцкага р-на Бранскай вобл., Расія — 25.3.1951),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў саўпартшколу (1939). З 1937 на парт. рабоце. У 1941 сакратар Гомельскага гаркома КП(б)Б, удзельнічаў у арганізацыі абароны горада ад ням. фашыстаў. У жн. 1941 — ліст. 1943 сакратар Гомельскага падп. гаркома КП(б)Б. Адзін з арганізатараў партыз. атрада «Бальшавік», з ліст. 1942 нач. штаба Гомельскага партыз. злучэння. З 1944 сакратар Гомельскага гаркома, Баранавіцкага абкома КП(б)Б. Дэп.Вярх. Савета БССР з 1947.