ЧА́НДРА Рамеш (н. 30.3.1919, Лайлпур, Індыя),
індыйскі паліт. дзеяч; адзін з кіраўнікоў сусв. Руху прыхільнікаў міру. Скончыў Лахорскі (цяпер Пакістан) і Кембрыджскі (Вялікабрытанія) ун-ты. З 1942 ген. сакратар Усеінд. федэрацыі студэнтаў. З 1952 у апараце Камуніст. партыі Індыі, у т. л. чл. Нац. сакратарыята яе Нац. савета, рэдактар газ. «New age» («Новы век»). Ген. сакратар Усеінд. савета міру (1952—63); ген. сакратар (1966—77), прэзідэнт (1977—90), ганаровы прэзідэнт (з 1990) Сусветнага савета міру. Узнагароджаны Залатым медалём ААН (1982). Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» 1968.
т. 17, с. 215
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)