АНДРЭ́ЕЎ Уладзімір Аляксеевіч (н. 27.8.1930, Масква),
рускі акцёр і рэжысёр. Нар.арт.СССР (1985). Скончыў Ін-ттэатр. мастацтва імя А.Луначарскага (1952). Акцёр, з 1970 гал.рэжысёр Маскоўскага т-ра імя М.Ярмолавай. З 1985 гал.рэжысёр Малога т-ра Расіі. Выкладае ў Рас. акадэміі тэатр. мастацтва, праф. з 1978. Сярод роляў: Аляксей («У добры час» В.Розава), Васількоў («Шалёныя грошы» А.Астроўскага), Галубкоў («Бег» М.Булгакава) і інш. Паставіў спектаклі: «Мінулым летам у Чулімску» і «Паляванне на качак» А.Вампілава, «Грошы для Марыі» паводле В.Распуціна, «Бераг» паводле Ю.Бондарава і інш.Дзярж. прэмія Расіі імя К.Станіслаўскага 1980.
нямецкі акцёр, рэжысёр, тэатр. дзеяч. Дэбютаваў у 1861. З 1864 акцёр, пазней рэжысёр, маст. кіраўнік Мюнхенскага прыдворнага т-ра. У 1883 удзельнічаў у стварэнні Ням.т-ра ў Берліне, у 1901 — «Прынц-рэгент-тэатра» ў Мюнхене. Акцёр рацыяналістычнага складу. Філас. пранікненне ў вобраз спалучаў з дакладнай распрацоўкай ролі і беззаганнай тэхнікай дэкламацыі. Як рэжысёр асаблівую ўвагу аддаваў масавым сцэнам. Найб. значныя ролі: Натан («Натан Мудры» Г.Лесінга), Мефістофель, Карлас («Фауст», «Клавіга» І.В.Гётэ), Франц («Разбойнікі» Ф.Шылера), Шэйлак, Яга, Рычард III («Венецыянскі купец», «Атэла», «Рычард III» У.Шэкспіра), консул Бернік («Стаўпы грамадства» Г.Ібсена) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТУ́РУА Роберт Робертавіч (н. 31.7.1938, Тбілісі),
грузінскі рэжысёр. Нар.арт.СССР (1982). Скончыў Тбіліскі тэатр.ін-т (1961). З 1962 рэжысёр, з 1979 гал.рэжысёр Тбіліскага драм.т-ра імя Ш.Руставелі. Пастаноўкам уласцівы сінтэз груз. і еўрап.тэатр. культур, імкненне да сац. і філас. абагульненняў, увага да сцэнаграфіі, мізансцэн, муз. афармлення. Сярод спектакляў: «Каўказскі мелавы круг» Б.Брэхта (1978), «Рычард III» (1979) і «Кароль Лір» (1986) У.Шэкспіра, «Пахаванне ў Каліфорніі» Р.Ібрагімбекава (1983) у тбіліскім т-ры; «Брэсцкі мір» М.Шатрова ў т-ры імя Я.Вахтангава, «Гамлет» Шэкспіра ў т-ры «Сатырыкон» (абодва 1988) у Маскве і інш.Дзярж. прэмія СССР 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАМРА́ЕЎ Разак (15.5.1910, г. Кзыл-Арда, Казахстан — 5.5.1981),
узбекскі акцёр і рэжысёр. Нар.арт. Узбекістана (1959). Нар.арт.СССР (1969). Скончыў ташкенцкія ін-т асветы (1930) і тэатр.-маст.ін-т (1954). З 1934 гал.рэжысёр Наманганскага т-ра, з 1946 рэжысёр і акцёр, з 1959 гал.рэж. Узбекскага т-ра імя Мукімі (Ташкент). Сярод роляў: Васіль Іванавіч («Нурхон» К.Яшэна), Назым («Тахір і Зухра» С.Абдулы) і інш. Паставіў «Каварства і каханне» Ф.Шылера (1939), «Мукімі» Абдулы (1954), «Закаханы Ташболта» Х.Гуляма і «Таямніцы паранджы» Х.Хамзы (абедзве 1961) і інш. З 1945 здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1948. Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРАНЦІ́НА (Tarantino) Квенцін (н. 27.3.1963, г. Ноксвіл, штат Тэнесі, ЗША),
амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, прадзюсер. Дэбютаваў як рэжысёр і сцэнарыст стужкай «Шалёныя сабакі» (1992). Найб. значны яго фільм «Крымінальная чытаніна» (1994, прэмія «Оскар» за лепшы сцэнарый, Залатая пальмавая галіна Міжнар. кінафестывалю ў Канах) стаў этапным у развіцці кінематографа 1990-х г. Аўтар сцэнарыяў да фільмаў «Сапраўднае каханне» (1993), «Прыроджаныя забойцы» (1994), «Чатыры пакоі» (эпізод «Чалавек з Галівуда»; і рэжысёр), «Барвовы прыліў» (абодва 1995), «Ад захаду да світання», «Запечаная кроў» (абодва 1996), «Джэкі Браун» (1997; і рэжысёр). Здымаўся ў большасці сваіх фільмаў і ў інш. рэжысёраў («Роспачны», «Нікі, д’ябал малодшы» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛЧАК Галіна Барысаўна (н. 19.12.1933, Масква),
руская актрыса, рэжысёр. Нар.арт.СССР (1989). Скончыла Школу-студыю імя У.І.Неміровіча-Данчанкі пры МХАТ (1955). З 1956 у Маскоўскім т-ры «Сучаснік» (з 1972 гал.рэжысёр). Характарная актрыса. Сярод роляў: Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М.Гогаля), Нюрка-Хлебарэзка («Вечна жывыя» В.Рогава), Марта («Хто баіцца Вірджыніі Вулф?» Э.Олбі). Як рэжысёрасн. ўвагу аддае працы з акцёрамі, дамагаючыся сац. і псіхал. дакладнасці, яе спектаклі адметныя завостраным сцэн. малюнкам, сакавітымі камедыйнымі і драм. фарбамі: «Тры сястры» А.Чэхава (1982), «Зоркі на ранішнім небе» А.Галіна (1988), «Круты маршрут» паводле Я.Гінзбург (1989), «Анфіса» Л.Андрэева (1991), «Пігмаліён» Б.Шоу (1995). Здымаецца ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́ДРАЎ Міхаіл Мікалаевіч (2.1.1894, Масква — 22.3.1972),
расійскі рэжысёр, акцёр, педагог. Нар.арт.СССР (1948). Вучыўся ў Вольных маст. майстэрнях. З 1922 у 2-й Студыі МХАТ, з 1924 у МХАТ, у 1946—55 гал.рэжысёр. Як акцёр вылучаецца здольнасцю сцэн. пераўвасаблення, пластычнай выразнасцю формы: Манілаў («Мёртвыя душы» паводле М.Гогаля), Захар Бардзін («Ворагі» М.Горкага), Тарцюф («Тарцюф» Мальера), Сінь Бін-у («Браняпоезд 14—69» У.Іванава) і інш. Як рэжысёр і педагог развіваў традыцыі рэжысуры К.Станіслаўскага і У.Неміровіча-Данчанкі. Сярод пастановак: «У людзях» М.Горкага (1933), «Глыбокая разведка» А.Крона (1943), «Плён асветы» Л.Талстога (1951), «Рэвізор» Гогаля (1967). Дзярж. прэміі СССР 1946, 1949, 1950, 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САБАЛЬШЧЫКО́Ў-САМА́РЫН (сапр.Сабальшчыкоў) Мікалай Іванавіч
(9.4.1868, С.-Пецярбург — 20.7.1945),
расійскі рэжысёр, акцёр. Нар.арт. Расіі (1934). З 1892 акцёр, рэжысёр, перыядычна і антрэпрэнёр тэатраў, пераважна прыволжскіх гарадоў. Садзейнічаў стварэнню высокамаст. акцёрскіх ансамбляў, быў прапагандыстам драматургіі А.Чэхава і М.Горкага. З 1917 працаваў у Адэсе, з 1924 маст. кіраўнік, акцёр і рэжысёрт-ра ў Ніжнім Ноўгарадзе. Сярод пастановак: «Мяшчане» М.Горкага (1927, 1-я пастаноўка 1903), «Гора ад розуму» А.Грыбаедава, «Гамлет» У.Шэкспіра, «Страх» А.Афінагенава (усе 1932), «Байцы» Б.Рамашова (1934) і інш. Сярод лепшых роляў: Акцёр і Сацін, Бяссеменаў і Цяцераў («На дне», «Мяшчане» М.Горкага), Нязнамаў («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага), Рагожын («Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́МАНАЎ Рубен Мікалаевіч (1.4.1899, Масква —5.12.1968),
расійскі акцёр, рэжысёр, педагог. Нар.арт.СССР (1946). Вучыўся ў Маск. ун-це (1918). P 1919 у драм. студыях. Вучань Я.Вахтангава. Акцёр, з 1924 рэжысёр, з 1939 гал.рэжысёрТ-ра імя Вахтангава. Выкладаў у Тэатр. вучылішчы імя Шчукіна (з 1946 праф.). Сярод роляў: Віцэ-кароль («Карэта святых дароў» П.Мерыме), Бенядзікт («Многа шуму з нічога» У.Шэкспіра), Даменік Сарыяна («Філумена Мартурана» Э.Дэ Філіпа), Сірано («Сірано дэ Бержэрак» Э.Растана) і інш. Паставіў «Інтэрвенцыю» Л.Славіна (1933), «Фронт» А.Карнейчука (1942), «Фама Гардзееў» паводле М.Горкага (1956), «Конармію» І.Бабеля (1966) і інш. Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1947, 1950. Ленінская прэмія 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́НЧАНКА Сяргей Уладзіміравіч (н. 17.3.1937, г. Запарожжа, Украіна),
украінскі рэжысёр. Нар.арт.СССР (1988). Скончыў Кіеўскі ін-ттэатр. мастацтва (1965). З 1978 гал.рэжысёр Кіеўскага ўкр.драм.т-ра імя І.Франко Сярод пастановак: «Каменны ўладар» Л.Украінкі (1971), «Украдзенае шчасце» Франко (1979), «Дзядзька Ваня» А.Чэхава (1980). Дзярж. прэміі Украіны імя Т Шаўчэнкі 1978 і СССР 1980.