Перамы́чачкі (перэму́чэчкі) ’недапрадзеная частка мычкі, якая мыканнем рыхтуецца на другаснае прадзіва’ (лельч., Уладз.). Да пера- (са значэннем ’перапрацоўваць, нанава рыхтаваць’) і мыйка i̯ (гл.). Аналагічна утвораны: перамычка ’перакладзіна над вушакамі’ (бялын., ЛА, 4), параўн. ст.-рус.перемычка ’дугападобнае скляпенне, арка’, і бел.перамычка ’вузкая палоска паміж воднымі масівамі, плаціна, гаць’ (ТСБМ), аднак у апошнім пера- мае значэнне ’раздзяляць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рыхтава́цца1, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; незак.
1. Рабіць усё неабходнае для правядзення, здзяйснення чаго‑н.; прымаць неабходныя меры для ажыццяўлення чаго‑н. Рыхтавацца ў дарогу. Рыхтавацца да зімы. □ Часці рыхтаваліся да атакі і гуртаваліся ў бярозавым гаі.Шамякін.Масква рыхтуецца да свята. Вясёлы гоман галасоў, Разгорнутыя транспаранты, Гірлянды залатых агнёў...Танк.Мы рыхтаваліся ўцякаць удвух з Жарнаком, і толькі з ім гаварылі аб гэтым сур’ёзна.Брыль.// Вывучаць што‑н., працаваць над чым‑н. з мэтай падрыхтоўкі да якой‑н. дзейнасці. Рыхтавацца да экзаменаў. Рыхтавацца да паступлення ў інстытут. Рыхтавацца да лекцыі. □ За сваё жыццё Святлана правяла ўжо не адну тысячу ўрокаў, і рыхтавацца ёй да іх было лёгка.Шахавец.
2. Быць, знаходзіцца ў стане або працэсе падрыхтоўкі. Рыхтавалася ў лесе база, з якой павінен быў дзейнічаць атрад.Чорны.У гэтым жа палацы рыхтаваўся цяпер пышны банкет у гонар польскай дзяржаўнасці.Колас.
3.Зал.дарыхтаваць.
рыхтава́цца2, ‑туецца; незак.
Зал.дарыхтаваць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Прыводзіць у парадак, падпраўляць. Ладаваць збрую. □ — Ты ўчора прыходзіў да мяне? — стоячы на праходзе, спытаў Андрэйка, калі Паўлік пачаў ладаваць кнігі ў парце.Краўчанка.// Роўна, парадкам укладваць. У кожным двары выцягвалі косы, граблі, ладавалі ў вазы.Мележ.// Збіраць, рыхтаваць, укладваць. У дарогу збіралася ледзь не ўся вёска — кляпалі косы, ладавалі торбы, падмазвалі каламаззю восі, падганялі хамуты і вупраж.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́нкі, ‑аў; адз.няма.
Абл. Ранішняя пасьба жывёлы летам у гарачую пару. Маці толькі і клопату з.. [каровай], што выгнаць на ранкі.Б. Стральцоў.Пасвіў .. [дзядзька Алесь] толькі на ранках, бо ўдзень яго ўжо не пускала кузня.Кулакоўскі.// Знаходжанне жывёлы ў хляве ў паўдзённы час пасля ранішняй пасьбы. Тым часам пара і выганяць каровы з ранкаў, і Паўліха ідзе рыхтаваць Чэсіку торбу.Васілевіч.Сёння ўжо каровы прыгналі на ранкі, а Віктара ўсё яшчэ няма.Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
rüsten
1.vtрыхтава́ць, абсталёўваць;
ein Haus ~ паста́віць рыштава́нне вако́л до́ма
2) узбро́йваць
2. ~, sich рыхтава́цца
2) узбро́йвацца, аснашча́цца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
groom2[gru:m]v.
1. дагляда́ць жывёлу (асабліва коней)
2. дагляда́ць сябе́;
a well-groomed woman in her twenties (до́бра) дагле́джаная жанчы́на гадо́ў за два́ццаць
3. (for)рыхтава́ць для яко́й-н. (адка́знай) дзе́йнасці;
He was groomed for political office. Яго рыхтавалі да палітычнай кар’еры.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
апа́лубка, ‑і, ДМ ‑бцы, ж.
Спец.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. апалубіць.
2.Рмн.‑бак. Драўляная ці металічная форма, якая ўжываецца пры бетонных і жалезабетонных збудаваннях і знімаецца пасля зацвярдзення бетону. Адны папраўлялі апалубку, рыхтуючы яе да ўкладкі бетону, другія вязалі арматуру, счышчалі снег, разраўноўвалі замёрзлую зямлю.Хадкевіч.
3.Рмн.‑бак. Абшыўка, абкладка знадворных частак збудавання. [Старшыня калгаса:] — Я вось і прыйшоў параіцца з вамі, як лепш рабіць, ці апалубкай, ці, можа, рыхтаваць цэментныя пліты ды выкладаць іх.Сергіевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяко́лак, ‑лка, м.
Абл.
1. Прыпечак. Ці бачылі, як маці ранняй часінай, Узяўшы смалісты агарак лучыны, Схіліўшыся, дзьме на вуголле ў пяколку, Пакуль яно не разгарыцца вясёлкай.Танк.
2. Цёплае месца на печы, куды лазяць грэцца або ставяць што‑н. грэць. Я дружыў з пяколкам, Нібы дзед стары.Бядуля.Маці саскочыла з пяколка і з трывогай забегала па хаце.Машара.Паставіўшы дзяжу на пяколак, [Арына] пачала рыхтаваць вячэру.Стаховіч.
3. Ніша ў печы; пячурка. Абмацала [Ева] ўвесь пяколак — Няма запалак. Бацька знёс.Гаўрусёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шыкава́ць1, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.
Разм. Жыць з шыкам; праяўляць у чым‑н. шык; фарсіць. Каб усе пабачылі, як ён шыкуе, сядок падоўгу разлічваўся з барадатым рамізнікам у сінім зіпуне.Рамановіч.[Унук] шыкаваў цяпер у доўгім габардзінавым макінтошы і ў чорным не па галаве берэце з хвосцікам наверсе.Ракітны.
шыкава́ць2, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., каго-што.
Абл.Рыхтаваць, падрыхтоўваць. Спіць сабе [Валодзька] да абеду, а надвячоркам распальвае вуголлі ў прасе, шыкуе штаны.Гроднеў.// Запасіць што‑н. Шыкаваць палотны ў пасаг.
[Польск. szykować.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)