па абмежаванні марскога ўзбраення і па далёкаўсходніх і ціхаакіянскіх пытаннях. Праходзіла ў Вашынгтоне з 12.11.1921 да 6.2.1922. Склікана па ініцыятыве ЗША, якія разлічвалі дамагчыся спрыяльнага для сябе вырашэння пытання аб марскім узбраенні і замацавання новых суадносін сіл імперыял. дзяржаў у Кітаі і ў бас. Ціхага акіяна. Удзельнічалі ЗША, Вялікабрытанія, Кітай, Японія, Францыя, Італія, Нідэрланды, Бельгія і Партугалія, а таксама дэлегаты Індыі і брыт. дамініёнаў. РСФСР як далёкаўсходняя краіна запрошана не была, не была дапушчана на Вашынгтонскую канферэнцыю дэлегацыя Далёкаўсходняй рэспублікі (прыбыла ў Вашынгтон у снеж. 1921).
Асн. дакументы Вашынгтонскай канферэнцыі: Дагавор чатырох дзяржаў (ЗША, Вялікабрытаніі, Японіі і Францыі) пра сумесную абарону іх праў на астраўныя ўладанні ў раёне Ціхага акіяна. Адначасова прадугледжваў ліквідацыю англа-японскага саюза, чаго і дамагаліся ЗША. Дагавор пяці дзяржаў (ЗША, Вялікабрытаніі, Японіі, Францыі і Італіі) пра абмежаванне марскіх узбраенняў. Падпісваючы гэты дагавор, Вялікабрытанія пацвярджала сваю вымушаную згоду на адмову ад панавання на моры. Дагавор устанаўліваў пэўную прапорцыю гранічнага танажу лінейнага флоту дзяржаў-удзельніц. ЗША станавіліся першай дзяржавай паводле стратэг. перавагі ў гэтым рэгіёне, на другім месцы была Японія. Дагавор дзевяці дзяржаў (ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Японіі, Італіі, Бельгіі, Нідэрландаў, Партугаліі і Кітая) пра палітыку ў Кітаі абвяшчаў прынцыпы «роўных магчымасцей» у Кітаі для гандлю і прадпрымальніцтва ўсіх краін. Адпавядаў амер. палітыцы «адчыненых дзвярэй» і дазваляў ЗША як найбольш магутнай дзяржаве выцесніць сваіх канкурэнтаў з Кітая.
Рашэнні Вашынгтонскай канферэнцыі дапоўнілі Версальскі мірны дагавор 1919 і сталі састаўной часткай версальска-вашынгтонскай сістэмыміжнар. адносін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЭ́РУ (Джавахарлал) (14.11.1889, г. Алахабад, Індыя — 27.5.1964),
палітычны і дзярж. дзеяч Індыі. Юрыст. Сын М.Нэру. Бацька І.Гандзі. Скончыў школу ў Хараў і Кембрыджскі ун-т. Чл.Індыйскага нацыянальнага кангрэса (ІНК, з 1912). З 1916 актыўны ўдзельнік інд.нац.-вызв. руху. Бліжэйшы паплечнік М.К.Гандзі. Адзін з арганізатараў масавых кампаній грамадз. непадпарадкавання брыт. уладам. За сваю дзейнасць 9 разоў быў арыштаваны брыт. ўладамі, правёў у турмах больш за 10 гадоў. Неаднаразова быў выбраны старшынёй ІНК (1929—30, 1936—37, 1946, 1951—54). Прэм’ер-міністр і міністр замежных спраў Індыі (1947—64). Вял. ўплыў на яго грамадска-паліт. погляды зрабілі сацыяліст. ідэі; быў прыхільнікам пабудовы ў Індыі некапіталіст. грамадства, адначасова стаяў за шматукладнасць у эканоміцы і падтрымку нац. вытворцаў. Удзельнічаў у распрацоўцы 5 гадовых планаў развіцця інд. гаспадаркі. У знешняй палітыцы — адзін з аўтараў пяці прынцыпаў мірнага суіснавання, адзін з заснавальнікаў недалучэння руху і ініцыятараў Бандунгскай канферэнцыі 1955. Шмат зрабіў для стварэння і ўмацавання ў Індыі прадстаўнічай дэмакр. сістэмы, ін-таў інд. федэралізму, ажыццяўлення аграрнай рэформы.
Тв.:
Рус.пер. — Автобиография. М., 1955;
Внешняя политика Индии: Избр. речи и выступления, 1946—1964. М., 1965;
Взгляд на всемирную историю: Письма к дочери из тюрьмы, содержащие свободное изложение истории для юношества. Т. 1—3. М., 1989;
Открытие Индии. Кн. 1—2. М., 1989.
Літ.:
Насенко Ю.П. Джавахарлал Неру и внешняя политика Индии. М., 1975;
Вафа А.Х., Литман А.А. Философские взгляды Джавахарлала Неру. М., 1987;
Мартышин О.В. Политические взгляды Джавахарлала Неру. М., 1981.
1. Лік і лічба 4. Напісаць лічбу чатыры.// Колькасць, якая абазначаецца лічбай 4. Чатыры коннікі замыкалі абоз.Колас.
2. Тое, што і чацвёрка (у 2 знач.).
3.уформеРчатыро́х, узнач.зб.Разм. Чацвёра. На лаўцы каля дзвярэй сядзела чатырох: старэйшы дзядзька ў саламяным капелюшы, .. другі мужчына, відаць, не шмат маладзейшы за яго, .. трэці — малады чалавек, гадоў дваццаці пяці, .. і, чацвёрты, цыбаты хлопец-падлетак.Брыль.
•••
Між чатырох сценгл. сцяна.
На ўсе чатыры бакігл. бок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гандлява́ць hándeln vi (чым-н. mit D); Hándel tréiben*;
гандлява́ць о́птам [гу́ртам] im Gróßen hándeln, Gróßhandel tréiben*;
гандлява́ць у ро́зніцу [ураздро́б] im Kléinen hándeln, Kléinhandel tréiben*;
2. (пра краму) geöffnet sein;
кра́ма гандлю́е да пяці́ гадзі́н das Geschäft ist bis fünf Uhr geöffnet
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
нюх, ‑у, м.
1. Здольнасць да ўспрыняцця і адрознівання пахаў (адно з пяці знешніх пачуццяў). [Конь] хутка ўзяў нюхам дарогу і, весела пырхаючы, пайшоў роўна.Якімовіч.І верне пара аж у столь І смачным пахам нюх ласкоча.Крапіва.
2.перан. Чуццё, кемлівасць. Міхалка не адзін раз выбягаў на гэтую вуліцу і нюхам вясковага чалавека ўгадваў, што недалёка тут павінна быць поле.Колас.[Камбат:] — Старшына Шаплыкаў наогул мае схільнасць да розных пошукаў. У яго нюх — будзь здароў.Васілёнак.
•••
Ні за нюх (панюх) табакі — ні за што, дарэмна (загінуць, прапасці і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пажыві́цца, ‑жыўлюся, ‑жывішся, ‑жывіцца; зак.
Разм.
1. Знайсці для сябе якую‑н. ежу, пажыву. Чарада кур, згледзеўшы гаспадыню і спадзеючыся пажывіцца, кінулася да яе з усіх канцоў двара.Колас.Ніхто не арэ стэп, і.. [крумкачам] няма дзе пажывіцца, як раней, ходзячы па барознах за аратым.Няхай.
2. Узяць для сябе што‑н. чужое; атрымаць якую‑н. карысць з чужога. Абмацаўшы чужыя торбы і нічога ў іх не знайшоўшы, чым бы можна было пажывіцца, Суконка зусім засумаваў.Паслядовіч.Калгаснікі пяці вёсак Загальскага сельсавета не далі ворагу пажывіцца грамадскай маёмасцю.Залескі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перагавары́ць, ‑вару, ‑верыш, ‑верыць; зак.
1.зкім. Абмяняцца думкамі аб кім‑, чым‑н., коратка пагаварыць. Перагаварыць з сябрам па тэлефоне. Перагаварыць адзін на адзін. □ Студэнты вылучылі дэлегацыю з пяці чалавек, якім даручана было перагаварыць з рэктарам універсітэта.Галавач.
2.прашто, што і без дап. Пагаварыць з кім‑н. пра ўсё, многае. І хоць шмат чаго перагаварылі яны за той вечар, аднак не ўсё расказаў Павел пра сябе.Пальчэўскі.
3.каго. Разм. Пагаварыць даўжэй, больш за іншых, прымусіць замоўкнуць іншых. Не хацелася сварыцца з Сашам .. — усё роўна, ведала, яго не перагаворыш.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́дзіч, ‑а, м.
1.Гіст. Член роду (у 1 знач.).
2.Разм. Сваяк; чалавек блізкі па паходжанню. [Люба:] — Горш за ўсё мець начальнікам блізкага родзіча. З ім жа ніколі па-чалавечы не дамовішся.Шамякін.Старыя пройдзены дарогі І сцежак тысячы людскіх, Дзе і мае хадзілі ногі І ногі родзічаў маіх.Колас./ Пра жывёл і раслін аднаго роду (у 8 знач.). І качкі, што падарыў Люсі і яе маці Амархан, хваляваліся, выцягвалі шыі, прыслухоўваліся да галасоў дзікіх родзічаў.Даніленка.Родзіч нашага ядлоўцу кіпарыс, жыхар паўднёвых краін, можа пражыць да чатырох-пяці тысяч гадоў.Гавеман.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ра́ска1 ’дробная водная расліна сямейства раскавых, Lemna L.’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ря́ска ’тс’ (Сл. ПЗБ), сюды ж раса́ (ръса́) ’водарасці’ (Сл. ПЗБ; бялын., Нар. сл.). Да раса́2 (гл.), параўн. чэш.řasa ’водарасць’, славац.riasa ’тс’, таксама тлумачэнне: раса — трава ў рэчцы, як аборы (віл., Сл. ПЗБ) і макед.реси ’падводныя расліны даўжынёй да пяці метраў’; для дробных водных раслін характэрна махрыстасць карэньчыкаў. Параўн. укр.ря́ска ’расліна Lemna L.’, в.-луж.rjasa ’тс’, каш.řąsa, řąs ’тс’. Фасмер (3, 539) рус.ря́ска ’балотная расліна’ звязвае з рус.ряса́ ’забалочанае месца, вільгаць’ і, няўпэўнена, з *ręsa, гл. раса́2. Гл. таксама Шустар-Шэўц, 2, 1221; SEK, 4, 227.
Ра́ска2 ’столка’ (дзісн., Нар. сл.). Да раса́2 (гл.), што можа мець значэнне ’зборка, складка’; параўн. укр.ряси́ца ’складка’, славац.riasa ’тс’ і інш.