contrivance [kənˈtraɪvəns] n. fml

1. вы́думка

2. прыла́да, прыстасава́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

сценабі́тны, -ая, -ае (гіст.).

Прызначаны для пралому крапасных сцен.

Сценабітнае прыстасаванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шварто́вы, -ая, -ае (спец.).

Які мае адносіны да швартова.

Швартовае прыстасаванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́сланка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Прыстасаванне ў выглядзе бляшанага ліста з ручкай для закрывання топкі печы, а таксама наогул прыстасаванне для закрывання адтулін.

|| прым. за́сланкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Бязмен (прыстасаванне для ўзважвання) 2/512

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

выключа́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Прыстасаванне для выключэння і ўключэння электрычнага току.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бомбатрыма́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Прыстасаванне для падвешвання бомбаў на самалётах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распыля́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Прыстасаванне для рассейвання парашкоў або вадкасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расшыра́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Прыстасаванне, прылада для расшырэння чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пра́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Прыстасаванне, на якое падвешваецца кудзеля пры прадзенні.