род ніткаватых жоўта-зялёных водарасцей сям. вашэрыевых. Больш за 60 відаў. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары. Жывуць у прэсных і марскіх вадаёмах, на вільготнай глебе ўтвараюць зялёныя аксамітныя дзернавінкі. На Беларусі ў азёрах і невял. вадаёмах трапляецца 1 таксанамічна не вызначаны від.
Ніткі тонкія, трубчастыя, слабаразгалінаваныя, зялёныя або жоўта-зялёныя, без перагародак (уяўляюць сабой адну вял. шмат’ядравую клетку), прымацаваныя да субстрату рызоідамі. У цэнтр.ч. вакуоля з клетачным сокам. Хларапласт дыскападобны, без пірэноіда. Запасное рэчыва — алей. Бясполае размнажэнне апланаспорамі, зааспорамі і цыстамі, палавое — аагамія. Палавыя органы — аагоніі і антэрыдыі (асн. сістэматычная прыкмета роду), утвараюцца на бакавых галінках. Вегетатыўнае размнажэнне бывае рэдка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІМЕНАМІЦЭ́ТЫ (Hymenomycetidae),
група парадкаў (афілафаральныя і агарыкальныя) базідыяльных грыбоў. Вядома больш за 12 тыс. відаў. Пашыраны на ўсіх кантынентах, пераважна ў лясных біяцэнозах. На Беларусі больш за 2 тыс. відаў. Большасць сапратрофы, многія паразіты. Ёсць ядомыя, лек., ядавітыя. Мікарызаўтваральнікі або мінералізатары адмерлых раслінных рэшткаў.
Пладовыя целы адна- і шматклетачныя разнастайныя па форме, памерах (ад 0,2 да 72 см), кансістэнцыі і афарбоўцы. Характэрная прыкмета гіменаміцэтаў — утварэнне на паверхні пладовага цела гіменія — шчыльнага слоя з базідый і стэрыльных элементаў, якія выконваюць ахоўную функцыю. Гіменафор (вырасты пладовага цела, што нясуць гіменій) пласціністы, трубчасты, складкаваты і інш. Афарбоўка спораў разнаколерная, ад яе залежыць колер гіменафора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСКАМІЦЭ́ТЫ (Discomicetes),
група парадкаў сумчатых грыбоў падкласа эўаскаміцэтаў. Вядома каля 6 тыс. відаў з 6 парадкаў. Пашыраны па ўсім зямным шары. На Беларусі 44 віды з парадкаў гелацыяльныя, пецыцыяльныя, труфелевыя, фацыдыяльныя. Сапратрофы, актыўныя разбуральнікі раслінных рэшткаў. Мікарызаўтваральнікі. Ёсць паразіты раслін (напр., склератынія). Ядомыя смаржок, страчок, труфелі.
Пладовыя целы (апатэцыі) з раскрытым адразу або ў стадыі спеласці гіменіем, які знаходзіцца пераважна на ўвагнутай паверхні (дыску); сядзячыя ці на ножках, часта ярка афарбаваныя (чырвоныя, жоўтыя, аранжавыя і інш.), ад амаль непрыкметных да буйных (да 26 см). Марфал. асаблівасці апатэцыяў — важная таксанамічная прыкмета Сумкі большасці Д. выцягнута-авальныя, перамяжоўваюцца з простымі ці разгалінаванымі парафізамі (стэрыльныя ніткі). Сумкаспоры пераважна аднаклетачныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫТЭ́РЫЙ АПТЫМА́ЛЬНАСЦІў эканоміцы,
паказчык, які дае магчымасць вызначыць гранічную меру эканам. эфекту ад таго ці інш. рашэння для параўнальнай ацэнкі магчымых рашэнняў (альтэрнатыў) і выбару найлепшага (напр., максімум прыбытку, мінімум выдаткаў, мінімальны час дасягнення мэты). Важны элемент любой аптымальнай эканоміка-матэматычнай мадэлі. У адносінах да эканам. сістэм К.а. — прыкмета, па якой функцыянаванне сістэмы прызнаецца найлепшым з магчымых варыянтаў. К.а. класіфікуюць па: узроўні агульнасці (глабальныя, лакальныя), часавым аспекце (статычныя і дынамічныя, бягучыя і фінішныя, крытэрыі часу дасягнення мэты); спосабах фарміравання (нарматыўныя, сацыёлага-статыстычныя і інш.); тыпу вымяральніка (вартасныя, натуральныя і інш.); спосабах выкарыстання (практычныя, тэарэтычныя, палітыка-прапагандысцкія); матэматычнай фармалізацыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ándeutungf -, -en
1) намёк, абазначэ́нне;
in ~en réden гавары́ць намёкамі
2) прыкме́та, знак
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
*Маладзі́цца, драг.молоды́тысь ’паляпшацца (аб надвор’і) пасля дажджу на лепшае’ (З нар. сл.), укр.мо́лоді ’невялікія хмары на небе’ — прыкмета добрага надвор’я. Да маладзе́ць (гл.). Семантыка лексемы аформілася пры ад’ідэацыі веравання, звязанага з маладзіком, які станоўча ўплывае на станаўленне надвор’я, на рост раслін і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́шамець (prysamic) ’нядобрая прыкмета (?)’: heia prysamić niejkaja, kali kury stali jesci na hradach cybulu (Варл.). Звязана з прыхамаць (гл.). Вытворнае ад шамятаць ’шастаць, шамань’ (гл.), шэмет ’шум, шоргат’, параўн. балг.шемет ’замарока’. Да фанетыкі параўн. славац.chomratťšomrať ’бурчаць’, што сведчыць аб іх пеяратыўным характары (Махэк₂, 611).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ахіля́ць ’ахінаць, ухутваць’, ахіляцца ’ахінацца, укручвацца’ (Сцяц.). Ад хіліць ’згібаць’; супадзенне значэнняў і тэрытарыяльнае суседства з польск.ochytać ’атуляць, укрываць, абараняць’, магчыма, сведчыць пра ўплыў, параўн. таксама кобр.охылянка ’вялікая хустка ахінаць плечы’ (Бел. дыял., 145), дзе спалучэнне хы можа разглядацца як дыялектная з’ява ці прыкмета запазычанасці слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыця́міць ’уважліва паглядваць, прымячаць’; ’прыпамінаць, прыгадваць’ (Нас., Байк. і Некр., Др.-Падб.), прыця́мляць, прыця́мліваць ’прымячаць’ (Нік. Очерки), прыця́мны ’прыметны’; ’памятны’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.), прыця́мна ’прыметна’; ’помніцца, уяўляецца ў думках’, прыця́м ’заметка, прыкмета’ (Нас., Байк. і Некр.), пры́цям ’тс’ (Байк. і Некр.), прыцямка ’заметка’ (Яруш.). Да цям, ця́міць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
indication
[,ɪndɪˈkeɪʃən]
n.
1) пака́званьне n.
2) знак -у m., адзна́ка f.; прыкме́таf.
3) паказа́ньне n.; адлі́к -у m. (прыла́ды)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)