про́пуск, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Дзеянне паводле дзеясл. прапускаць — прапусціць (у 1 знач.).

2. ‑у. Адсутнасць, выключэнне чаго‑н. Чытаць з пропускамі. □ Собіч, не адрываючыся, сачыў, каб не асталося дзе прапускаў, бо часамі подпіс павінен быць толькі на версе, а часамі і на адвароце, часамі на адным экземпляры, а часамі і на двух. Скрыган. // Незапоўненае месца сярод тэксту. Пропуск паміж радкамі.

3. ‑а. Дакумент на права ўваходу, уезду куды‑н., праходу або праезду праз што‑н. Паказаць пропуск. Праверыць пропуск. □ — Я ж усё-такі актрыса, маю сякое-такое дачыненне да тэатра, ды ў мяне і пропуск на дваіх у ложу дырэкцыі. Рамановіч. — У мяне сумленне чыстае, і я спакойны. Толькі б дастаць ёй у Гродне пропуск за граніцу. Карпюк. // Уст. Пароль. Ведаць пропуск.

4. ‑у. Няяўка на заняткі, сходы і пад. Наведваць лекцыі без пропускаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сачо́к1 ’конусападобная сетка на абручы з ручкай, якая служыць для лоўлі рыбы, насякомых і пад.’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк., Сл. ПЗБ, Бес., З нар. сл.), са́чак ’тс’ (Дэмб., 2, 575). Памяншальнае да сак2 (гл.).

Сачо́к2 ’від жаночага адзення, кароткая куртка на ваце’ (ТСБМ, Янк., Сцяшк.), са́чак ’тс’ (Бір., Сцяшк., Шатал., Янк., З нар. сл., Нар. сл.), са́чык ’тс’ (Сцяшк., З нар. сл., Жд. 1, Нар. сл., Сл. Брэс., Сакал., Скарбы). Памяншальнае да сак1 (гл.).

Сачо́к3 ’гультай’ (Жд. 1). Запазычанне вусным шляхам з рус. прастамоўнага сачо́к ’тс’, сачкова́ть жарт. ’гультаяваць; прапускаць урокі, лекцыі’. Дзеяслоў, паводле ССРЛЯ, 13, 210, фіксуецца ўпершыню ў пісьменніка Новікава–Прыбоя ў значэннях ’лавіць рыбу сачком’, ’гультаяваць’. Тады да сачок < сак2 (гл.) ’прылада лавіць рыбу’; значэнне ’гультаяваць’ у дзеяслова з’явілася, відаць, пад уплывам меркаванняў, што лоўля рыбы — гэта заняцце, каб правесці час. Гэта можа быць і народная этымалогія. Гаўлава (Etym. Brunensia, Brno, 1980, 27), якая прыводзіць яшчэ дыял. маск. сачёк ’хлопец, які заляцаецца да дзяўчыны, яе каханы’, узводзіць да *sočiti (гл. сачыць), што больш верагодна, параўн. і вядомае ў гутарковай мове 30‑х гадоў XX ст. сачо́к як адпаведнік рус. сексо́т (< секретный сотрудник).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цячы́

1. fleßen* vi (s); strömen vi (h, s);

пот цячэ́ der Schwiß rnnt;

у мяне́ слі́нкі цяку́ць das Wsser läuft mir im Mnde zusmmen;

2. перан. (праходзіць) rnnen* vi (s); verrnnen* vi (s), verlufen* vi (s); verghen* vi (s); verfleßen* vi (s), verstrichen* vi (s);

час цячэ́ паво́льна die Zeit verrnnt lngsam;

дні цяку́ць за дня́мі es verstricht ein Tag um den nderen;

3. (прапускаць ваду) leck sein, Wsser drchlassen*;

бо́чка цячэ́ das Fass leckt [läuft, ist leck]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

drchschlagen* I

1. vt

1) прабіва́ць

2) працэ́джваць

2. vi прахо́дзіць (наскрозь); прапуска́ць (пра паперу)

3. ~, sich

1) прабі́цца (цераз акружэнне)

2) перабіва́цца, зво́дзіць канцы́ з канца́мі;

sich recht und schlecht ~ не́як зве́сці канцы́ з канца́мі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

überlsen*

1. vt

1) прагля́дваць, бе́гла прачы́тваць

2) прапуска́ць, праглядзе́ць чыта́ючы

2. ~, sich на́дта мно́га чыта́ць überlefern

vt

1) выдава́ць (каго-н.);

j-n dem Feind ~ выдава́ць каго́-н. во́рагу

2) перадава́ць (з пакалення ў пакаленне)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

neglect

[nɪˈglekt]

1.

v.

1) занядбо́ўваць; перастава́ць дбаць пра каго́-што; пакіда́ць бяз до́гляду

to neglect one’s health — занядба́ць сваё здаро́ўе

2) закі́дваць (пра́цу, вучо́бу); запуска́ць, пакіда́ць без ува́гі, апуска́ць

3) прапушча́ць, прапуска́ць; забыва́ць

Don’t neglect to water the plants — Не забыва́й паліва́ць вазо́ны

2.

n.

1) занядба́ньне, занядбо́ўваньне n. (абавя́зкаў, дзяце́й), недагля́д -у m.

2) закі́нутасьць, запу́шчанасьць, занядба́насьць f.

in a state of neglect — у занядба́ным ста́не

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

shut [ʃʌt] v. (shut) зачыня́ць; зачыня́цца;

shut one’s eyes заплю́шчваць во́чы;

shut an umbrella зго́ртваць парасо́н;

shut one’s ears to smth./smb. не хаце́ць слу́хаць, затыка́ць ву́шы;

shut one’s eyes to smth. закрыва́ць во́чы на што-н., не хаце́ць ба́чыць

shut one’s mouth slang закры́ць рот, замо́ўкнуць;

Shut your mouth! Заткніся!

shut away [ˌʃʌtəˈweɪ] phr. v. : shut oneself away жыць у адзіно́це, жыць само́тна

shut out [ˌʃʌtˈaʊt] phr. v. засланя́ць, загаро́джваць;

shut out light/noise не прапуска́ць святло́/шум

shut up [ˌʃʌtˈʌp] phr. v.

1. замыка́ць; зачыня́ць

2. infml замо́ўкнуць;

Shut up! Змоўкні!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

цадзі́ць, цаджу́, цэ́дзіш, цэ́дзіць; незак.

1. што. Прапускаць (малако, вадкасць) праз цадзілку, сіта або друшляк для ачысткі. Цадзіць кісель. □ Падаіўшы карову, маці будзе цадзіць малако на лаўцы пры печы, і яно будзе цёпла і густа шумець у конаўцы. Адамчык.

2. што. Ліць павольна з вузкай адтуліны, гарлавіны. [Чалавек] цадзіў праз кран з бочкі квас. Чорны. Невядома было таксама, адкуль тут [на рынку] паявіліся падобныя на цыганоў гандляры віном, якія цадзілі яго ў шклянкі з бочак. Грамовіч. / у перан. ужыв. Нізка навіслыя хмары цадзілі на галовы дробную імжу. Хадкевіч. Скрозь зялёную сетку маладых дрэў сонца цадзіла гарачыя прам[ян]і. Дуброўскі. // Павольна піць, цягнучы праз зубы. Вада была цёплая, злецілася ў хаце, і .. [Андрэй] цадзіў яе праз зубы. Пташнікаў. Бабы ў смутку ківаюць галовамі, бяруцца за чаркі, цэдзяць доўга, па кроплі. Ракітны.

3. Ісці (пра дробны невялікі дождж). Пад поўнач пачаў цадзіць дождж. Мележ. — Зноў цэдзіць. Ніводнага вечара без яго [дажджу] не абыдзецца. Адна надзея на вецер — можа, разгоніць хмары, — сказаў Антон. Савіцкі.

4. перан.; што і без дап. Разм. Гаварыць паволі, марудна; вымаўляць праз зубы. Вінцэнты сядзеў на парозе, пастукваў па падлозе кійком сваім, цадзіў па слову гаворку — чакаў, калі Бушмар скончыць снедаць. Чорны. — Ты ж сам і калаціўся больш за ўсіх, — іранічна цэдзіць Грамабой. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

beisite adv убо́к; убаку́;

~ lgen [tun*] адкла́дваць (убо́к);

~ stllen [rücken] адстаўля́ць [адсо́ўваць];

etw. ~ lssen* 1) прапуска́ць, апуска́ць што-н. (напр., пры чытанні); 2) не звярта́ць ува́гі; забыва́ць, забыва́цца;

etw. ~ lgen 1) адкла́дваць (грошы, кнігу для каго-н.); 2) адкла́дваць рабо́ту [пра́цу] (над чым-н.);

j-n ~ schffen звальня́ць, зніма́ць каго́-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

let

[let]

v., let, letting v.t.

1) дазваля́ць; дава́ць

Let him tell it — Да́йце яму́ сказа́ць

2) пуска́ць, прапуска́ць

to let a person on board a ship — прапусьці́ць чалаве́ка на карабе́ль

3) выпуска́ць

to let blood — пуска́ць кроў

4) здава́ць у на́ймы, здава́ць у арэ́нду

5) дапуска́ць

Let the two lines be parallel — Дапу́сьцім, што гэ́тыя дзьве лі́ніі парале́льныя

- let down

- let go

- let in

- let know

- let loose

- let me alone

- let me be

- let off

- let out

- Let’s go home

- Let’s play

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)