прапуска́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прапуска́ю прапуска́ем
2-я ас. прапуска́еш прапуска́еце
3-я ас. прапуска́е прапуска́юць
Прошлы час
м. прапуска́ў прапуска́лі
ж. прапуска́ла
н. прапуска́ла
Загадны лад
2-я ас. прапуска́й прапуска́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прапуска́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прапуска́ць несов.

1. в разн. знач. пропуска́ть;

2. пропуска́ть, опуска́ть;

3. (не пользоваться чем-л.) пропуска́ть, упуска́ть;

1-3 см. прапусці́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прапуска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прапусціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прапуска́ць ’праводзіць’, ’распускаць’ (Сл. ПЗБ; LKK, 30). Паводле Грынавяцкене (там жа), семантычная інавацыя пад уплывам літ. palydė́ti ’праводзіць’ (< lydė́ti ’тс’), praléistiпрапускаць’ (< léisti ’пускаць, таяць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прапусці́ць, -ушчу́, -у́сціш, -у́сціць; -у́шчаны; зак.

1. што. Даць пранікнуць чаму-н. праз што-н.

Штора не прапускае святло.

2. каго-што. Прыняўшы, абслужыць, апрацаваць і пад.

П. праз станцыю трыццаць цягнікоў.

3. каго-што. Прымусіць прайсці праз што-н.

П. праз сепаратар.

4. што. Прыняўшы, зрабіць разгляд, ацаніць (разм.).

П. артыкул праз аддзел.

5. каго-што. Даць дарогу каму-, чаму-н., дазволіць прайсці, праехаць куды-н.

П. у парк. П. дзяцей наперад.

6. каго-што. Прайсці, праехаць міма каго-, чаго-н., прамінуць; прайсці, праехаць міма, не заўважыўшы, празяваўшы што-н.

П. два завулкі, а потым завярнуць.

Сачыць, каб не п. свой прыпынак.

7. што. Дазволіць друкаваць, ставіць на сцэне, дэманстраваць і пад.

Выдавецтва не прапусціла дрэнна падрыхтаваны рукапіс.

8. што. Не запоўніць якое-н. месца ў чым-н., не заняць час якім-н. дзеяннем.

П. радок для прозвішча ў дакуменце. П. адзін сказ.

9. што. Не з’явіцца (на сход, заняткі і пад.).

П. тыдзень вучобы.

10. што. Не скарыстаць што-н., упусціць.

Загаварыліся і прапусцілі трамвай. П. зручны момант.

11. што. Выпіць (спіртнога; разм.).

П. па кілішку.

|| незак. прапуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. про́пуск, -у, м. (да 1—10 знач.) і прапуска́нне, -я, н. (да 1—5, 7 і 11 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

право́днасць, -і, ж. (спец.).

Здольнасць прапускаць праз сябе электрычны ток, цяпло, гук і пад.

П. металаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непрахо́днасць, -і, ж.

1. гл. непраходны.

2. Няздольнасць прапускаць што-н. (аб органах чалавека або жывёлы; спец.).

Н. кішэчніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паветрапраніка́льны, ‑ая, ‑ае.

Здольны прапускаць паветра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапуска́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да прапускаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапуска́цца несов., страд. пропуска́ться; опуска́ться; упуска́ться; см. прапуска́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)