Капаючы, пранікнуць у глыб чаго‑н. Укапацца ў снег.// Зрабіць для сябе глыбокія ўмацаванні ў зямлі. Ужо і так доўга .. [танкісты] топчуцца тут, упускаюць дзень за днём, даючы немцу час укапацца, сабрацца з сіламі.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. З намаганнем пранікнуць, прабірацца куды‑н.; уціснуцца. Але вось паказаўся з-за рога аўтобус, усе разам кінуліся да яго, некаторы час ціскаліся ў дзвярах і нарэшце ўпхнуліся ўсярэдзіну.Курто.//перан. Умяшацца ў што‑н., улезці. — Вечна ты ўпхнешся! — накінуўся [Сяргей] на Гарыка і Руля.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праніза́ць, -іжу́, -іжаш, -іжа; -іза́ны; зак.
1.каго-што. Тое, што і праткнуць.
П. штыком.
Страх пранізаў каго-н. (перан.). П. поглядам (перан.: хутка і пільна глянуць на каго-н.).
2.каго-што. Пранікнуць унутр каго-, чаго-н., праз што-н. (перан.).
Холад пранізаў усё цела.
Прамені сонца пранізалі галіны дрэў.
3.што. Правесці які-н. час, ніжучы што-н.
Цэлы вечар пранізала каралі.
|| незак.прані́зваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
уле́зці, -зу, -зеш, -зе; уле́з, -зла; уле́зь; зак., у што.
1.Пранікнуць, забрацца ўнутр чаго-н.
У. ў кабіну.
У. ў аўтобус (увайсці; разм.). У. ў кішэню (таксама перан.: тайком; з мэтай украсці што-н.). Карова ўлезла ў шкоду.
2. Умясціцца ўнутры чаго-н.
Нага не ўлезла ў бот.
Кнігі ўлезлі ў чамадан.
3. Умяшацца ў якую-н. справу (разм.).
У. ў размову.
◊
Колькі ўлезе (разм.) — уволю, колькі хочаш.
|| незак.ула́зіць, ула́жу, ула́зіш, ула́зіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
расположе́ниеI
1.(размещение) размяшчэ́нне, -ння ср.;
2. размяшчэ́нне, -ння ср.;
прони́кнуть в расположе́ние проти́вникапрані́кнуць у размяшчэ́нне праці́ўніка;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сеза́м1, ‑у, м.
Тое, што і кунжут.
[Грэч.]
сеза́м2, ‑а, м.
1.(з вялікай літары). У выразе: Сезам, адкрыйся! — ужываецца жартам пры намеры пранікнуць у якую‑н. тайну, перамагчы якую‑н. перашкоду (першапачаткова — заклінанне ў арабскай казцы, сілаю якога раскрывалася тайна скарбніцы).
2. Тайная скарбніца; таямніца. Сезам можна адчыніць толькі сваімі ключамі.Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
plumb
[plʌm]1.
n.
адве́с -у m., грунтва́га f.
out of plumb or off plumb — непрастаста́ўны, невэртыка́льны, касы́
2.
adj.
1) прастаста́ўны, вэртыка́льны
2) абсалю́тны, я́ўны
3.
adv.
1) вэртыка́льна
2) informal ца́лкам; дакла́дна
4.
v.
1) ме́раць глыбіню́
2) прані́кнуць у глыбіню́(напр. таямні́цы)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
1. Увайсці сілай, пераадольваючы перашкоды. Пад вечар рота прабіла абарону і ўварвалася ў сярэдзіну варожага апорнага пункта.Мележ.Дзверы, зашчэпленыя на кручок, з сілай былі расчынены, і ў магазін уварваўся мужчына.«Звязда».На станцыю мы ўварваліся з поўнага ходу і ўсім агнём абрушыліся на ворага.Ракітны.// Бесцырымонна пранікнуць куды‑н., вельмі хутка ўвайсці, убегчы, уехаць куды‑н. Мімаходзь кінула [Ліза] на стол папку і ветрам уварвалася ў бацькаў кабінет.Сачанка.//перан. Умяшацца ў што‑н. Якая яна, гэтая жанчына, што так нахабна ўварвалася ў .. асабістае жыццё [Люсі]?Шашкоў.
2.перан. Хутка пранікнуць куды‑н. (пра гукі, пахі і пад.). У зямлянку разам з марозным паветрам уварваўся напружаны і цяжкі гул матораў.Паслядовіч.Цёплае красавіцкае паветра ўварвалася ў пакой, напоўніла яго веснавой свежасцю.Васілевіч.Павольна наблізіўся вялікі, ярка асветлены будынак. Яго святло ўварвалася праз акно ў адзін кут купэ.Васілёнак.// Імкліва напоўніць сабою, пранікнуць (пра думкі, пачуцці, здарэнні і пад.). У галаве [Несцера] бліснула думка, што патрэбна хата новая і інакшая. Нават неяк спалохаўся стары такое думкі, але што зробіш, калі яна ўварвалася так неспадзявана.Пестрак.Гаравала бабка Наста. Гэткае ж ліха ўварвалася ў іх жыццё!Колас.Вайна ўварвалася ў лёс Акіліны, як урывалася яна ў тысячы другіх жаночых лёсаў.Шкраба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закра́сціся, ‑крадуся, ‑крадзешся, ‑крадзецца; пр. закраўся, ‑лася; зак.
1. Непрыкметна, крадком пранікнуць куды‑н. Злодзей закраўся ў дом.
2.(1і2ас.неўжыв.); перан. Непрыкметна, мімаволі ўзнікнуць, з’явіцца (аб думках, пачуццях). Смутная здагадка закралася Любе ў сэрца.Васілевіч.— Прывыкнеш, Колька! — спрабаваў супакоіць таварыша Ігнась, але ў словах яго не было шчырасці: сум па дому закраўся і ў яго душу.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)