удзе́нь, прысл.

Днём. Першыя суткі [партызаны] ішлі толькі ўночы, а ўдзень сядзелі на невялічкім грудку між балота, выглядвалі, разведвалі праходы. Кулакоўскі. А ў небе ўдзень і вечарамі Высока роўнымі шнурамі Злятаўся вырай жураўліны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ра́ніцапершыя гадзіны дня, самы пачатак дня’ (ТСБМ, Бяльк., Шат., Сл. ПЗБ, Станк.), ра́нніца ’ранні час, ранак’, параўн. ст.-бел. ранина ’ранак’ (XVI ст.; Карскі 2–3, 28). Арэальнае ўтварэнне ад рана (гл.), параўн. у іншых славянскіх мовах: серб. ранѝца ’ранняя чарэшня’, славен. ranica ’ранняя расліна ці плод’, ranina ’ранні вінаград’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фігля́р, ‑а, м.

1. Уст. Фокуснік, штукар, акрабат.

2. перан. Разм. Штукар, крыўляка. Першыя хвіліны радасці за Лену .. змяніліся злосцю на дзяўчыну. Знайшла каго пакахаць! Фігляр нейкі, пустальга... Ваданосаў.

3. Драпежная птушка сямейства ястрабіных.

[Ад польск. figlarz — жартаўнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спро́ба ж.

1. в разн. знач. попы́тка;

рабі́ць ~бу — де́лать попы́тку;

пе́ршая с. — пе́рвая попы́тка;

2. о́пыт м.;

пе́ршыя ~бы паэ́та — пе́рвые о́пыты поэ́та;

3. про́ба

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грэ́йнджэры

(англ. grangers, ад grange = ферма)

удзельнікі фермерскага руху ў ЗША ў першыя дзесяцігоддзі пасля грамадзянскай вайны 1861—1865 гг., якія выступалі за паляпшэнне становішча амерыканскіх фермераў шляхам заканадаўчых рэформ.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бу́йства, ‑а. н.

1. Тое, што і буянства.

2. Моцнае праяўленне чаго‑н. Буйства фарбаў. □ Красавік — Гэта першыя краскі вясны. Некранутая сінь Танканогай пралескі, Рокат рэк гаваркіх, Буйства сокаў зямных, Вечна юнага часу Ўрачыстая песня. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засіне́ць, ‑ее; зак.

1. Пачаць сінець, зрабіцца сінім. Летам, калі толькі пачало красаваць жыта.., засінелі першыя валошкі. Ракітны.

2. Вылучыцца сваім сінім колерам, паказацца (пра што‑н. сіняе). Збоку, за гарой, засінелі разлогі бяскрайняга лесу. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грынбе́керы

(англ. greenbackers, ад greenbacks = літар. зялёныя спінкі)

удзельнікі фермерскага руху ў ЗША ў першыя дзесяцігоддзі пасля грамадзянскай вайны 1861—1865 гг., якія выступалі супраць скасавання папяровых грошай зялёнага колеру (грынбекаў).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АКРАВЕ́РШ (ад акра... + верш),

верш, у якім рытмічная выразнасць дапаўняецца зрокавай: першыя літары радкоў (радзей склады або словы) утвараюць слова ці нават фразу (звычайна імя аўтара або адрасата). Развіўся з магічных тэкстаў і стаў папулярны ў эпоху сярэднявечча і барока. Першыя ва ўсх.-слав. паэзіі акваверш стварыў Ф.​Скарына ў «Малой падарожнай кніжцы» (1522). У сучаснай паэзіі сустракаецца таксама акваверш з апошніх літар радкоў (тэлеверш) і сярэдніх (мезаверш), якія могуць утвараць больш складаныя фігуры.

т. 1, с. 199

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

медуні́ца, ‑ы, ж.

Травяністая расліна сямейства бурачнікавых з дробнымі пахучымі кветкамі. І ўслед за падбелам дружна рынуліся з зямлі чубаткі, за імі — сінія і белыя пралескі, сон, ружовыя медуніцы, над якімі ціхенька і асцярожна загудзелі першыя чмялі. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)