пасудзіны для пахавання рэшткаў нябожчыкаў пасля іх крэмацыі. Пашыраны ў розных народаў з першабытных часоў. Вырабляліся з гліны, каменю, металу, мелі разнастайныя формы. Іх ставілі ў грунтавых магілах або ў курганах, у рымлян захоўваліся ў хатах нябожчыкаў або ў спец. памяшканнях — калумбарыях. У Еўропе пахаванні ў урнах трапляюцца з эпохі бронзы і сведчаць пра змену пахавальнага абраду (ад трупапалажэння да трупаспалення). На тэр. Беларусі найб. раннія У.п. вядомы на могільніках тшцінецкай культурызах. Палесся і на могільніку каля в. Нача (Воранаўскі р-н). У.п. жал. веку знойдзены на помніках паморскай культуры ў Драгічыне, Ратайчыцах (Камянецкі р-н), Трасцяніцы (Брэсцкі р-н), зарубінецкай культуры ў Атвержычах (Столінскі р-н), Сямурадцах (Жыткавіцкі р-н), калочынскай культуры, культуры доўгіх курганоў паўн. Беларусі і інш. Звычай пахавання ў урнах існаваў у дрыгавічоў, радзімічаў, крывічоў да пашырэння хрысціянства. Захаваўся ў некат. народаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКА́-РАЙКАВЕ́ЦКАЯ, культура тыпу Лукі-Райкавецкай,
археалагічная культура плямён, якія ў 8—10 ст. жылі на тэр. Украіны, Малдовы, Пд Беларусі, у Балгарыі, Румыніі. Назва ад селішча ва ўрочышчы Лука каля в. Райкі Бярдзічаўскага р-на Жытомірскай вобл. (Украіна). Насельніцтва жыло на селішчах і гарадзішчах па берагах рэк. Пахавальны абрад — трупаспаленне на грунтавых і курганных могільніках. Кераміка ляпная (таўстасценныя пасудзіны з адагнутымі венчыкамі, аздобленыя па ўсёй паверхні кругавым хвалістым арнаментам) і ганчарная (таўстасценныя гаршкі з адагнутымі венчыкамі, з кругавым хвалістым і лінейным арнаментам па ўсёй паверхні). Культура тыпу Л.-Р. складалася на аснове пражскай культуры, яе пакінулі ўсх. славяне на этапе фарміравання дзяржаўнасці ў раннім сярэдневякоўі. У Беларусі да гэтай культуры належаць гарадзішчы і селішчы Хатомель і Струга Столінскага, Гарадзішча Пінскага, Дружба Брэсцкага р-наў Брэсцкай вобл., курганны могільнік Радасць Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́РСКАЯ КЕРА́МІКА,
традыцыйныя ганчарныя вырабы 15—20 ст. з г.п. Мір Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. Як цэнтр ганчарнага рамяства Мір вядомы з 15 ст. Выраблялі на ганчарным крузе гаршковую кафлю, якая ў канцы 15 ст. трансфармавалася ў місачную (гл.Мірская кафля). Адначасова развівалася вытв-сцьбыт. керамічнага посуду з ангобнай размалёўкай і штампаваным арнаментам (з 17 ст. існаваў ганчарны цэх). Асабліва пашырылася ганчарства ў канцы 19—1-й пал. 20 ст. Тут выраблялі чарнаглянцавы, гартаваны (рабы, абварны), светлагліняны паліваны посуд (гаршкі, глякі, збанкі, міскі, слоікі, цёрлы, спарышы, бабачнікі), утылітарна-маст. вырабы (вазы, вазоны, попельніцы, упрыгожаныя лепкай, фігурныя пасудзіны ў выглядзе львоў, мядзведзяў, бараноў), дзіцячыя цацкі. Посуд вызначаецца простымі выразнымі формамі, падкрэсленымі палівай зялёнага ці карычневага колераў, гладкімі і хвалістымі паяскамі белага ангобу на плечуках. Чарнаглянцавыя вырабы аздаблялі дэкорам у выглядзе рамбічнай сеткі. З 1980-х г. промысел не існуе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛО́ХА,
адзін з найбагацейшых скіфскіх курганоў (т.зв. царскіх) 4 ст. да н.э. за 12 км на ПдУ ад с.Вял. Знаменка Васільеўскага р-на Запарожскай вобл. Украіны. Даследаваны ў 1912—13 М.І.Весялоўскім. Пад насыпам выш. 18 м выяўлены 2 «царскія» пахаванні. Цэнтр. разрабавана ў старажытнасці, бакавое — цэлае. У бакавым разам з царом пахаваны яго слугі — віначэрп і збраяносец.
Знойдзены наборы зброі, бронзавая булава — знак улады, залатая грыўня, бранзалеты, шматлікія бляшкі ад адзення ці полага, сярэбраныя пасудзіны і інш. Асаблівую маст. каштоўнасць маюць залаты грэбень з фігуркамі скіфаў, якія змагаюцца, і сярэбраны абклад гарыта з выявай пешых і конных воінаў. На З ад царскай грабніцы выяўлена яма з 5 шкілетамі коней, на якіх захаваліся рэшткі аброцей з бронзавымі бляхамі, побач — пахаванне конюха.
Літ.:
Сокровища скифских курганов в собрании Государственного Эрмитажа. Прага;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́СНІЦКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура сярэдняга перыяду бронзавага веку (15—9 ст. да н.э.) у бас. Верхняга Дняпра, Ніжняй Прыпяці і Дзясны; сосніцкі варыянт усходнетшцінецкай культуры. Назва ад г.п. Сосніца ў Чарнігаўскай вобл. (Украіна). Вылучана ў самаст. культуру ў 1961 І.І.Арцёменкам. Паселішчы С.к. размяшчаліся на поймавых узвышшах, мысах, астанцах і па краях тэрас. Жытлы наземныя ці заглыбленыя ў зямлю, слупавой канструкцыі, часцей з жылым і гасп. памяшканнямі, з печамі, адкрытымі агнішчамі і гасп. ямамі. Пахавальны абрад — трупаспаленне і трупапалажэнне, адпаведна ў грунтавых і курганных могільніках. Насельніцтва займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, паляваннем, рыбалоўствам, а таксама бронзаліцейнай вытворчасцю. Сярод посуду пераважаюць гаршкі, міскі, слоікападобныя пасудзіны. Арнамент складаўся з адбіткаў шнура, зубчастага штампа, перавітай вяровачкі, ружанцовага ўзору, перакрэсленых ліній, наляпаных валікаў. Вырабы з бронзы прадстаўлены нажамі, кельтамі, долатамі, наканечнікамі дзідаў, упрыгожаннямі. На Беларусі матэрыялы С.к. выяўлены на помніках Мохаў Лоеўскага р-на і Ходасавічы Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДО́ЦКАЯ КЕРА́МІКА,
1) ганчарныя вырабы з г. Гарадок Віцебскай вобл.Найб. развіцця ганчарны промысел дасягнуў у 19 — 1-й пал. 20 ст. Чырвонагліняная паліваная і непаліваная гарадоцкая кераміка гасп. прызначэння (гаршкі, збанкі, гладышы, вазонніцы, міскі, а таксама стараж. амфарападобныя пасудзіны з 2 ручкамі — карчагамі) вызначаецца простымі пластычнымі формамі з мякка апрацаванай паверхняй, светлы тэракотавы колер якой падкрэсліваецца маляўнічымі падцёкамі палівы фіялетава-карычневых колераў. Цяпер традыц. асартымент посуду вырабляе У.Татарыс.
2) Ганчарныя вырабы з в. Гарадок Глускага р-на Магілёўскай вобл. Промысел вядомы з старажытнасці. У 1930—70-я г. працавала ганчарная арцель, дзе выраблялі посуд традыцыйна быт. прызначэння (гаршкі, збаны, гладышы, слоікі, макатры, міскі, глякі; асобныя майстры выраблялі таксама фігурны посуд і цацкі). Посуд вызначаўся характэрнымі для Падняпроўя зграбнымі формамі, яго глазуравалі пераважна празрыстай палівай, часам дэкаравалі тыповымі для ганчарства гэтага рэгіёна выціснутымі хвалістымі паяскамі (стараж. сімвал вады).
Я.М.Сахута.
Да арт.Гарадоцкая кераміка. У.Татарыс. Слоік, гладыш і міска. 1970-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАСЦЯНІ́ЦА,
група археал. помнікаў каля в. Трасцяніца Камянецкага р-на Брэсцкай вобл.Бескурганны могільнік паморскай культуры (4—2 ст. да н.э.). Даследавала ў 1962 В.Б.Караткевіч. Пахавальны абрад — трупаспаленне. Выяўлены 22 ямы і 2 пахаванні. У адным з іх каменная скрынка, унутры якой гліняны гаршчок з рэшткамі перапаленых касцей 2 нябожчыкаў; каля пахавання — вял. чорная глянцаваная ваза і міска, у якой ляжалі кубак і збан. У другім пахаванні знойдзены перапаленыя косці, абломкі вял. глінянай пасудзіны, жал. раннелатэнская фібула і драцяны пярсцёнак. Курганныя могільнікі дрыгавічоў 11—13 ст. даследавалі ў 1960, 1962 І.В.Біруля. у 1983 і 1987 Т.М.Каробушкіна. Пахавальны абрад — трупапалажэнне галавой на 3. Знойдзены фрагменты ганчарнага посуду, 2 цэлыя гаршкі, шыфернае прасліца, залачоныя і рознакаляровыя шкляныя, бронзавыя зярнёныя пацеркі, сярэбраныя і бронзавыя скроневыя кольцы, металічная двухбаковая падвеска, кінжал у скураным футляры з металічным упрыгожаннем, бронзавыя спражкі і інш.
Літ.:
Коробушкина Т.Н. Курганы Белорусского Побужья X—XIII вв. Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дно, дна, мн. дны, дноў, н.
1. Грунтавая паверхня пад вадой.
Д. возера.
Пайсці на дно.
2. Ніжняя частка паглыблення, катлавана, рова і пад.
Д. ямы.
3. Ніз пасудзіны, скрынкі, судна.
На самым дне бочкі.
4.перан. Глыбінная частка чаго-н.
На дне памяці.
5.перан. Асяроддзе дэкласаваных, заняпалых людзей.
Д. грамадства.
◊
Да дна — да канца, цалкам і поўнасцю.
На дне душы — унутрана, употайкі, падсвядома.
|| памянш.дне́чка, -а, мн. -і, -аў, н. (да 3 знач.) ідо́нца, -а, мн. -ы, -аў, н. (да 3 знач.).
|| прым.до́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
МСЦІСЛА́ЎСКАЕ ШКЛО,
шкляныя вырабы 16—19 ст. з г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. Выраблялі сталовы посуд, пасудзіны для вадкасцей, аконнае шкло. Посуд адметны складаным S-падобным профілем, размалёўкай каляровымі эмалямі, пластычным аздабленнем донцаў хвалістымі паддонамі, сценак — рыфленнем і накладнымі пячаткамі з нізкарэльефнымі выявамі гербаў, клеймаў гутнікаў, асобных літар і надпісаў. Шырока выкарыстоўваліся кальцавыя паддоны ў выглядзе гладкай шкляной дужкі. Асобныя формы і пластычны дэкор посуду блізкія да аздоб мсціслаўскай керамікі. У 16—18 ст. М.ш. фармавалі адвольна, у 19 ст. — прасаваннем і выдзіманнем у формы. Посуд 17 ст. сціпла дэкарыраваны шклянымі жгутамі, пячаткамі і інш., часам каляровымі эмалямі. У 18—19 ст. выраблялі збаны, куфлі, чаркі, бутлі, пляшкі, шкляніцы, кубкі, бакалы. Некат. вырабы аздаблялі шліфоўкай, гравіроўкай, шклянымі жгутамі і вял. стужкамі, тулавы размалёўвалі геам.-раслінным арнаментам, выкананым рознакаляровымі эмалямі. Аконнае шкло ў 17 ст. выдзімалі ў выглядзе круглых шыбак-дыскаў, у 18—19 ст. — прамавугольных шыбак.
Літ.:
Яніцкая М.М. Сташкевіч А.Б. Мсціслаўскае шкло XVI—XIX стст. // Помнікі культуры: Новыя адкрыцці. Мн., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТШЦІНЕ́ЦКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура плямён, якія ў 15—11 ст. да н.э. насялялі тэр.ўсх. Польшчы, паўн. Украіны і паўд. Беларусі. Назва ад могільніка каля в. Тшцінец (Польшча). Насельніцтва жыло на паселішчах у зямлянках і наземных жытлах слупавой канструкцыі па берагах рэк і азёр. Асн. яго занятак — земляробства і жывёлагадоўля. Вырабляла гаршкі, глыбокія міскі, кубкі, сіта- і вазападобныя пасудзіны, арнаментаваныя гарыз., дугападобнымі і касымі пракрэсленымі лініямі, ружанцавым, вусеневым і шнуравым арнаментам, а таксама бронз. кінжалы, бранзалеты, шпількі, падвескі. каменныя і крамянёвыя сякеры, наканечнікі стрэл, скрабкі і інш. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на баку ў скурчаным становішчы ў курганных і грунтавых могільніках. Сляды Т.к. трапляюцца на стаянках Здзітаў, Камень, Хомск (Іванаўскі р-н), Востраў, Горнава, Грыўковічы, Сошна (Пінскі р-н), у бас. Нёмана. Каля в. Прылукі (Брэсцкі р-н) выяўлены тшцінецкі грунтавы могільнік з абрадам трупаспалення. У межах Бел. Палесся найб. канцэнтрацыя помнікаў у нізоўях Гарыні, на берагах Прыпяці, на Тураўшчыне.
М.М.Крывальцэвіч.
Да арт.Тшцінецкая культура. Гліняны посуд і прылады працы, выяўленыя пры даследаванні помнікаў гэтай культуры ў Прыпяцкім Палессі Беларусі.