1.‑а. Крытая галерэя з гандлёвымі (радзей дзелавымі) памяшканнямі па баках, якая мае выхады на паралельныя вуліцы.
2.‑у. Частка музычнага твора, у якой вельмі хутка і паслядоўна чаргуюцца высокія ноты з нізкімі і наадварот. [Ігар] імкнуўся.. валодаць .. віртуознай пальцавай бегласцю пасажаў.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ду́плекс-працэ́с
(ад дуплекс + працэс)
вытворчасць сталі паслядоўна ў двух сталеплавільных агрэгатах (напр. канвертар—дугавая печ), што дазваляе больш эфектыўна выкарыстоўваць магчымасці кожнага з іх.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АПРАСНЯ́ЛЬНІК,
тэхнічная сістэма для апраснення вады. Дыстыляцыйныя апрасняльнікі — найб. пашыраныя, бываюць адна- і многаступеньчатыя. У апошніх награванне і выпарэнне вады ў 1-й ступені робіцца парай, якая паступае з парагенератара, а кожная наступная ступень абаграваецца «другаснай» парай, што ўтвараецца ў папярэдняй ступені. Кандэнсат пары, якая абагравае 1-ю ступень, вяртаецца ў кацёл, а кандэнсат, што ўтвараецца ў астатніх ступенях, падаецца спажыўцам. У многаступеньчатых апрасняльніках з імгненным закіпаннем салёная вада паслядоўна паступае ў камеры з паніжаным ціскам, дзе часткова выпараецца; кандэнсат збіраецца ў паддоне. Існуюць таксама апрасняльнікі, у якіх выкарыстоўваюць метады электролізу, гіперфільтрацыі, вымарожвання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНО́Ну музыцы,
неперарыўная імітацыя, пры якой у імітуючых галасах (рыспостах) паўтараюцца не толькі пачатковая меладыйная пабудова, але і наступныя раздзелы голасу, які ўступіў першым (прапосты). К. — адначасовае правядзенне адной і той жа мелодыі ў розных галасах пры спозненым уступленні кожнага з іх. Найб. пашыраны 2 і 3-галосыя К. (сустракаюцца і з большай колькасцю галасоў). Асобная разнавіднасць — бясконцы К., які вяртаецца да свайго пачатку. Вядомы з 12 ст., шырока развіты кампазітарамі нідэрландскай поліфанічнай школы ў эпоху Адраджэння, вышэйшага росквіту дасягнуў у творчасці І.С.Баха. Выкарыстоўваецца многімі бел. кампазітарамі, найб.паслядоўна А.Багатыровым і Я.Глебавым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРГІ́ЗСКАЯ МО́ВА,
адна з цюркскіх моў. Мова кіргізаў, дзярж. мова Кыргызстана. Пашырана таксама на сумежных тэр. Узбекістана, Таджыкістана, Казахстана, Кітая, у Манголіі, Афганістане, Пакістане. У Кыргызстане вылучаюць паўн. і паўд. групы дыялектаў. У фанетыцы 8 пар кароткіх і доўгіх галосных, сярод іх пярэднія губныя «ö» і «ü»; 21 зычная фанема, у т. л. «дж», «нг»; паслядоўны сінгарманізм складу і слова. Марфалогія паслядоўна аглюцінатыўная. У лексіцы на агульнацюрк. аснове з 15—18 ст.араб. і іранскія, з 19 ст.рус. запазычанні. Літ. мова склалася ў пач. 20 ст.; пісьменства спачатку на аснове араб. алфавіта, з 1928 — лац., з 1940 — рус. графікі.
Літ.:
Грамматика киргизского литературного языка. Ч. 1. Фонетика и морфология. Фрунзе, 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІСТРО́Н [ад грэч. klyzō б’ю + (элек)трон],
электронная прылада для ўзмацнення і генерацыі ваганняў ЗВЧ. Бывае адбівальны (мае 1 аб’ёмны рэзанатар) і пралётны (2 ці больш), звышмініяцюрныя К. наз. мінітронамі.
Прынцып работы К. заснаваны на пераўтварэнні патоку электронаў у пераменны па шчыльнасці паток з дапамогай мадуляцыі скарасцей электронаў эл. полем аб’ёмнага рэзанатара. У адбівальных К. электронны паток праходзіць праз зазор рэзанатара, дзе мадулюецца эл. полем ЗВЧ, далей адкідваецца назад полем адбівальніка і пры другасным праходжанні праз зазор у адваротным напрамку аддае частку кінетычнай энергіі эл. полю ЗВЧ. У пралётных К. электроны паслядоўна пралятаюць праз зазор уваходнага рэзанатара, дзе адбываецца мадуляцыя па скарасцях, і выхаднога, дзе пры тармажэнні частка іх энергіі пераўтвараецца ў энергію ваганняў ЗВЧ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСЛЯДО́ЎНАЕ ЗЛУЧЭ́ННЕ,
спосаб злучэння 2 ці болей крыніц або прыёмнікаў эл. энергіі, пры якім праз іх праходзіць адзін і той жа ток. Выключэнне аднаго элемента перарывае ток ва ўсім электрычным ланцугу.
П.з. крыніц эл. энергіі E1, ..., En выкарыстоўваецца, каб атрымаць больш высокае напружанне. Агульнае напружанне раўняецца суме ўсіх асобных напружанняў (алгебраічнай пры пастаянным току, вектарнай пры пераменным). Пры П.з. прыёмнікаў эл. энергіі напружанне размяркоўваецца паміж імі прапарцыянальна іх супраціўленням. Паслядоўна злучаныя супраціўленні R1, ..., Rn даюць агульнае супраціўленне эл. ланцуга R = R1 + ... + Rn. Пры П.э. ёмістасцей C1, ..., Cn агульная ёмістасць ланцуга C вызначаецца формулай:
. Пры паслядоўным уключэнні індуктыўнасцей L1, ..., Ln агульная індуктыўнасць L = L1 + ... + Ln.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭАКТЫ́ЎНАЕ СУПРАЦІЎЛЕ́ННЕ,
фізічная велічыня, якая характарызуе процідзеянне эл. ланцуга працяканню пераменнага эл. току, абумоўленае індуктыўнасцю і электраёмістасцю гэтага ланцуга; частка поўнага электрычнага супраціўлення. Адрозніваюць ёмістаснае супраціўленне і індуктыўнае супраціўленне. Адзінка Р.с. ў СІ — ом.
У ланцугах з сінусаідальным токам на індуктыўным супраціўленні XL вектар сілы току адстае на 90° ад вектара напружання, а на ёмістасным Хс — наадварот, апярэджвае на 90°. Таму Р.с. Х неразгалінаванага ланцуга з паслядоўна ўключанымі індуктыўнасцю і ёмістасцю роўнае Х = ХL-Хс Лікавае значэнне Р.с. задае вугал зруху фаз паміж токам і напружаннем у эл. ланцугу: φ = arctg (Х/R), дзе R — актыўнае супраціўленне. У ланцугах несінусаідальнага току Р.с. рознае для розных гарманічных складальных току.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭАСТА́Т (ад грэч. rheos цячэнне, паток + statos нерухомы),
электрычны апарат (пераменны рэзістар) для плаўнага або ступеньчатага рэгулявання (абмежавання) сілы току і напружання ў эл. ланцугах.
Залежна ад матэрыялу супраціўлення бываюць метал. (праваднікі з канстантану, ніхрому і інш.), вадкасныя (праваднік — электраліт) і вугальныя (слупкі з тонкіх вугальных шайбаў). Уключаюцца паслядоўна (для змены сілы току ці напружання ў невял. межах) ці паралельна (для рэгулявання ў шырокім дыяпазоне — ад нуля да макс. значэнняў) Выкарыстоўваюцца як пускавыя, рэгулявальныя, нагрузачныя, вымяральныя і інш.Гл. таксама Атэнюатар, Дзялільнік напружання, Патэнцыёметр.
Рэастат: а — лабараторнага тыпу з неперарыўнай зменай супраціўлення; б і в — паслядоўная і паралельная схемы ўключэння; U — напружанне крыніцы току; 1 — рэастат; 2 — нагрузка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕТО́НІЙ Гай Транквіл (Gaius Suetonius Tranquillus; каля 70 — пасля 122),
старажытнарымскі гісторык і пісьменнік. Служыў пры двары Траяна, пры Адрыяне кіраваў імператарскай канцылярыяй. Са шматлікіх твораў С. (гіст., гісторыка-быт. і філалагічных) цалкам захаваліся «Жыццё дванаццаці Цэзараў» (кн. 1—8) і частка «Аб граматыках і рытарах» з вял. працы пра знакамітых рым. пісьменнікаў. У «Жыцці дванаццаці Цэзараў» энцыклапедычна даследуецца жыццё рым. імператараў ад Цэзара да Даміцыяна, паслядоўна апісваецца паходжанне і юнацтва імператараў, іх паліт., ваен., судовая дзейнасць, рысы характару, знешнасць, звычкі, абставіны смерці. Ідэальнымі правіцелямі С. паказаў Аўгуста і Ціта. Найб. каштоўнасць маюць старонкі твора, дзе выкарыстаны лісты, прамовы, данясенні і дакументы з імператарскага архіва.