знаходжанне пад кантролем на працягу тэрміну судзімасці асоб, якія здзейснілі цяжкае або асабліва цяжкае злачынства, а таксама асуджаных з адтэрміноўкай пакарання, з умоўным пакараннем, без прызначэння пакарання, непаўналетніх асуджаных з выкарыстаннем прымусовага выхавання. Ажыццяўляецца адпаведнымі службамі органаў унутр. спраў. Паводле крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (1999) гэтыя асобы абавязаны папярэдне паведамляць органам унутр. спраў пра змену жыхарства, выезд па асабістых справах у інш. мясцовасць, з’яўляцца па выкліку гэтых органаў, пры неабходнасці даваць тлумачэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
папу́ша, ‑ы, ж.
Скрутак тытунёвага лісця. Дзед ссякаў .. [тытунь] сякераю, цягаў на гару, развешваў яго там, каб пасля, як падсохне, абарваць лісты, звязаць іх у ёмкія папушы, папярэдне пераклаўшы кожны ліст нейкай духмянай травою.Сачанка.[Міхал:] Я куру толькі самасад. Прывык. А сёння папуша слабая пад рукі папалася.Пташнікаў.
[Рум. păpusă.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАЛІ́ ФІЛЬТРА́ЦЫІ,
зямельныя ўчасткі для натуральнай біялагічнай ачысткі сцёкавых вод шляхам прасочвання праз глебавыя гарызонты. Ствараюць у складзе ачышчальных збудаванняў на лёгкіх (пясчаных, супясчаных і сугліністых) грунтах з добрымі фільтрацыйнымі якасцямі. Складаюцца з участкаў з амаль гарыз. паверхняй (пл. 0,5—2 га). Сцёкавыя воды, папярэдне ачышчаныя ад мех. дамешкаў, тлушчу, яйцаў гельмінтаў і інш., па каналах падаюцца на П.ф. (слой вады 20—30 см). Вада прасочваецца праз глебу і па дрэнах і калектары скідваецца ў раку. П.ф. будуюцца каля нас. пунктаў з цэнтралізаванай каналізацыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫГУ́НАЧНЫ МОСТ,
мост для пераводу чыгуначнага пуці праз перашкоду (раку, праліў, цясніну і інш.) або праз другую дарогу. Успрымае інтэнсіўныя дынамічныя ўздзеянні, таму да яго трываласці і ўстойлівасці прад’яўляюцца павышаныя патрабаванні па стварэнні бяспекі і бесперабойнага руху цягнікоў.
На вял. рэках суднаходныя пралёты Ч.м. звычайна перакрываюць пралётнымі канструкцыямі бэлечнай сістэмы са скразнымі галоўнымі фермамі. Для несуднаходных пралётаў і на малых рэках выкарыстоўваюць канструкцыі са стальнымі бэлькамі або бэлечныя пралётныя збудаванні са зборнага і папярэдне напружанага жалезабетону.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ава́нс
(фр. avance)
1) грашовая сума, якая выдаецца папярэдне ў лік будучых плацяжоў;
2) перан. абяцанне, якое неабходна пацвердзіць у будучым.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
КЕРАМЗІ́Т (ад грэч. keramos гліна),
штучны порысты (успучаны) матэрыял у выглядзе жвіру, часам друзу (зярняты 5—20 мм) або пяску (зярняты да 5 мм). Лёгкі (шчыльн. 250—800 кг/м³), трывалы, нізкацеплаправодны.
Зярняты з аплаўленай паверхняй і ячэістай структурай. Вырабляецца з легкаплаўкіх глін хуткім абпальваннем папярэдне сфармаваных гранул у вярчальных печах пры т-ры 1050—1220 °C. Для лепшага ўспучвання ўводзяць дабаўкі (пілавінне, торф, молаты вугаль, пірытныя агаркі і інш.). Выкарыстоўваецца як запаўняльнік для лёгкіх бетонаў, для цепла- і гукаізаляцыйных засыпак у будынках. На Беларусі К. выпускае Віцебскі камбінат буд. матэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАШЫ́ЗМ (ад франц. tache пляма), інфармальнае мастацтва,
плынь у заходнееўрапейскім абстракцыянізме 1950—60-х г. Ташысты стваралі карціны метадам «псіхічнай імправізацыі» (мазкі фарбы накладваліся на палатно хуткімі рухамі рукі без папярэдне абдуманага плана). Т. блізкі да амер. абстрактнага экспрэсіянізму, але адрозніваўся менш кідкай манерай узаемадзеяння плямы з палатном, большай лёгкасцю формы, увагай да колеру. Некат. карціны, выкананыя ў гэтай манеры, асацыіруюцца з прыроднымі з’явамі: воднымі стыхіямі, горнымі ландшафтамі, рухамі атмасферы, аб’ектамі мікрасвету, адлюстраванымі на фотаздымках. Сярод найб. значных прадстаўнікоў Т.: Ж.Мацьё, Г.Гартунг, П.Сулаж, Ж.Базен (Францыя), Э.Ведова (Італія), А.Іорн (Данія).
Разм.Папярэдне дамовіцца аб продажы каго‑, чаго‑н., атрымаўшы пры гэтым задатак. Запрадаць ураджай. □ — Гэта работа — плод многіх шуканняў, гэта адзіная мэта і вялікая мая праца... Я нікому яе не запрадаваў.Самуйлёнак.
запрада́ць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак.да запрасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)