Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́НЕЖСКАЕ РАДО́ВІШЧА БУ́РАГА ВУ́ГАЛЮ.
У Лельчыцкім р-не Гомельскай вобл., паміж вёскамі Тонеж і Букча. Выяўлена ў 1982, папярэдне разведана ў 1987—90. Вугляносная тоўшча звязана з адкладамі ніжняга неагену і прымеркавана да Тонежскай дэпрэсіі Прыпяцкага прагіну. З 15 пластоў, лінз і прапласткаў практычнае значэнне маюць 3 пласты (I, II, III). Магутнасць іх 0,3—19,6 м, ускрышы (пясчана-гліністыя пароды) 26—132 м. Цеплата згарання 4—4,9 МДж/кг попельнасць 22—34%. На пл. 10,3 км²папярэдне разведаныя запасы 42 млн.т. Радовішча не распрацоўваецца.
здольнасць радыёпрыёмнага апарата з мноства сігналаў, якія нясуць розную інфармацыю, вылучаць патрэбныя сігналы ці рэагаваць толькі на сігналы з папярэдне зададзенымі параметрамі; параметр радыёпрыёмніка, які колькасна характарызуе такую здольнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТЧЫ́К,
металарэзны інструмент для наразання ўнутранай разьбы ў папярэдне прасвідраваных адтулінах. Бываюць станочныя і ручныя, гаечныя і інструментныя (матачныя і плашкавыя). Разьбу ў гайках і падобных дэталях наразаюць на гайканаразных аўтаматах з выкарыстаннем аўтаматных М. з адагнутым хваставіком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТААДКА́ЗЧЫК,
прыстасаванне для аўтаматычнай перадачы па каналах тэлеф. або тэлегр. сувязі па ўстаноўленым сігнале папярэдне закладзенай інфармацыі. Можа перадаваць, напрыклад, умоўную назву або нумар выкліканага абанента, паведамленне пра адсутнасць абанента і інш. Уваходзіць у склад тэлеф. установак, тэлегр. апаратаў, факсаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭФІБРА́ТАР (ад дэ... + лац. fibra валакно),
апарат для прыгатавання драўнянай масы пры вытв-сці драўняна-стружкавых пліт, паперы і інш. Рабочыя органы — нерухомы і рухомы метал. дыскі, паміж якімі сціраецца папярэдне прапараная здробненая драўніна, атрыманая на рубільных машынах з балансаў або адходаў лесапілавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЗІРА́ННЕ,
мэтанакіраваная дзейнасць чалавека, якая дазваляе яму атрымліваць інфармацыю аб навакольным свеце; у шырокім сэнсе — спосаб пазнання свету. З ускладненнем сац. рэчаіснасці і прац. аперацый Н. вылучаецца ў адносна самаст. аспект дзейнасці (навук. Н., успрыманне інфармацыі на прыборах, Н. як частка працэсу маст. творчасці і інш.). Навук. Н. накіравана на дасягненне пэўнай навук. мэты і характарызуецца сістэматычнасцю, планамернасцю, магчымасцю ажыццяўлення кантролю шляхам паўторнага Н. або выкарыстання інш. метадаў Н., напр., эксперыменту. У некаторых сац. навуках (эканам. статыстыка, дэмаграфія) пад Н. разумеюць любую палявую працэдуру (апытанне, збор звестак, візуальнае Н.), проціпастаўляючы яго ўскоснаму атрыманню звестак з літ. крыніц. Н. ў сацыялогіі — метад збору сац. інфармацыі праз прамую, непасрэдную фіксацыю падзей і з’яў. Паводле ступені фармалізацыі працэдуры адрозніваюць Н.: стандартызаванае, або кантрольнае (назіральнік працуе па папярэдне вызначанай Праграме), і нестандартызаванае (этапы і фазы даследавання папярэдне не вызначаюцца). У залежнасці ад становішча назіральніка вылучаюць Н. ўключанае (прадугледжвае інтэграцыю назіральніка ў падзеі і працэсы, што даследуюцца, і іх аналіз «знутры») і неўключанае (без мэтанакіраванага ўмяшання даследчыка ў з’явы, што вывучаюцца). Паводле ўмоў арганізацыі адрозніваюць Н. палявыя (праводзяцца ў натуральных умовах) і лабараторныя; паводле рэгулярнасці правядзення — сістэматычныя, эпізадычныя і выпадковыя (праграма не распрацоўваецца і стадыі Н. папярэдне не вызначаюцца). Н. ў псіхалогіі — адзін з асн. эмпірычных метадаў даследавання, які заключаецца ў наўмысным, сістэматычным і мэтанакіраваным успрыманні псіхічных з’яў з мэтай вывучэння іх спецыфічных змен у пэўных умовах; як адзін з псіхал. метадаў выкарыстоўваецца саманазіранне. Вынікі Н. ў значнай ступені залежаць ад асобы даследчыка, яго ўстановак і адносін да працэсаў і з’яў, што назіраюцца, ад яго стэрэатыпаў і каштоўнасных арыентацый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРААНА́ЛІЗ, электрагравіметрычны аналіз,
электрахімічны метад колькаснага аналізу, заснаваны на вызначэнні павелічэння масы рабочага электрода з прычыны накаплення на ім вызначаемага кампанента ў выніку электролізу. Вызначаемае рэчыва асаджваюць у выглядзе металу (яго аксіду) на папярэдне ўзважаным плацінавым катодзе (ці анодзе). Выкарыстоўваюць пры аналізе сплаваў, металаў і раствораў для электролізу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧЫТАЗБО́РАЧНЫ СТАНО́К,
дрэваапрацоўчы станок для зборкі на клеі шчытоў з рэек, брускоў, адрэзкаў дошак з папярэдне прыфугаванымі кантамі, асобных дэталей у вузлы і вузлоў у вырабы. Асн. элементы Ш.с. — базавая рама для падбору і ўкладвання дэталей і зацісканыя прыстасаванні (рухомыя ўпоры з пнеўматычным прыводам). Найб. пашыраныя Ш.с. — вайма і канвеерна-клеільны прэс (канвеерная вайма).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЧА́ШЫ,
пасада ў ВКЛ. Першапачаткова аб’ядноўваў функцыі П. і чашніка. У 15—16 ст. часам тытулаваўся чашнікам Павінен быў падаваць вял. князю ВКЛ напоі, папярэдне пакаштаваўшы іх сам. Пасада лічылася вельмі ганаровай, яе займалі толькі прадстаўнікі магнацкіх родаў. Першы вядомы П. ВКЛ — Алехна Мантыгердавіч (1410). З канца 16 ст. вядомы павятовыя П.