Страце́нне ‘смяротная кара’, ‘адсячэнне (галавы)’ (Нас., Гарэц.), страцэ́ня, страцэнё ‘знішчэнне’ (Сл. ПЗБ), страце́не ‘страта’ (Нар. Гом.), стра́ціць ‘загубіць, знішчыць, пазбавіць жыцця’ (Нас., ТСБМ, Нар. Гом., Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ, Некр. і Байк.). У спецыфічным значэнні ‘пазбаўленне жыцця’, хутчэй за ўсё, з польск. stracenie ‘пакаранне смерцю’, stracićпакараць смерцю’, што развілося на падставе значэння ‘згубіць, загубіць’, тыповага для стра́ціць, што да тра́ціць (гл.), параўн. страта ‘згуба’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паве́сіць, ‑вешу, ‑весіш, ‑весіць; зак., каго-што.

1. Надаць чаму‑н. вісячае становішча. Павесіць на сцяну карціну. Павесіць паліто на вешалку. □ Пракоп сеў, зняў шапку і павесіў яе на заціснуты між каленяў кій. Колас.

2. Пакараць смерцю цераз павешанне. Старых [немцы] вывелі на калгасны двор і павесілі на дупл[я]ватай паўзасохлай бярозе. Лынькоў.

•••

Павесіць (звесіць) галаву — замаркоціцца, затужыць.

Павесіць (апусціць, звесіць) нос — засумаваць, зажурыцца, замаркоціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сяка́ч1 ’прылада для драбнення; разак’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Сержп., Грам., Ласт., Варл., Касп., Шат.), сека́ч ’тс’ (ТС). Да сячы (гл.), сюды ж са значэннем ’лесаруб, дрывасек’ (Варл., Стан.), даць секачоўпакараць’ (Ян.).

Сяка́ч2 ’дзік-самец’ (ТСБМ), сэка́ч ’дзікі кабан’ (стол., Нар. ск.). Да сячы (гл.), сячыся ’біцца’: із своім сечыса, рубайса, а з чужымі не мешайса (ТС), два вепры меж собою бьюцца, секуцца (Нас., БНТ, Загадкі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

самастрэ́л I м. (оружие, ловушка) самостре́л

самастрэ́л II м.

1. род. самастрэ́ла (солдат) самостре́л;

пакара́ць самастрэ́ла — наказа́ть самостре́ла;

2. род. самастрэ́лу (умышленное ранение) самостре́л;

не зрабі́ць самастрэ́лу — не сде́лать самостре́ла

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

казнь

1. (смертная) пакара́нне сме́рцю, смяро́тная ка́ра;

преда́ть ка́зни пакара́ць сме́рцю;

2. перен. ка́ра, -ры ж.; (страдание) паку́та, -ты ж., му́ка, -кі ж.;

казнь еги́петская ка́ра егі́пецкая.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

exemplrisch

1. a навуча́льны, павуча́льны (пра пакаранне і т. п.)

2. adv навуча́льна, павуча́льна;

j-n ~ bestrfen пакара́ць каго́-н. для навуча́ння другі́х

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Sequitur superbos ultor a tergo deus

Услед за ганарыстым ідзе помста Божая.

Вслед за надменным идёт месть Божья.

бел. Жаба дулася, дулася ‒ ды лопнула. За пыха Бог з неба спіха. Захоча Бог пакараць ‒ гардыню пашле. Горды выязджае на хуткім кані, а вяртаецца пешкі.

рус. Спесивый высоко летает, да низко садится. Вздулся пузырь да и лопнул. Гордый покичился да во грех скатился. Спесь в добро не вводит.

фр. L’orgueil a rarement bonne fin (У гордости редко добрый конец).

англ. Pride goes before the fall (Гордыня предшествует падению).

нем. Wer hoch steht, kann tief fallen (Кто высоко стоит, может низко упасть). Hochmut kommt vor dem Fall (Высокомерие приходит перед падением).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

накруці́ць, -ручу́, -ру́ціш, -ру́ціць; -ру́чаны; зак.

1. што і чаго. Навіць, наматаць на што-н.

Н. нітак на шпульку.

2. што. Навінціць на што-н.

Н. гайку на болт.

3. чаго. Насвідраваць адтулін, дзірак.

4. перан., што і чаго. Вельмі ўскладніць што-н., нарабіць чаго-н. мудрагелістага (разм.).

Н. многа лішняга ў гневе.

5. што. Прывесці ў дзеянне спружыну якога-н. механізма (разм.).

Н. будзільнік.

Накруціць вушы каму (разм.) — пакараць каго-н., пацягаўшы за вушы.

Накруціць хвост каму (разм.) — даць наганяй, прабраць каго-н. за што-н.

|| незак. накру́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рэ́сціць ’дабіць, даканаць; пакараць’ (слон., Нар. лекс.), дарэ́сьціць ’дакончыць’ (Нар. сл.), ’разбурыць, разбіць’ (зэльв., Жыв. сл.). Рус. рестить ’лаяцца’, изрестити ’выкалаць’. Прасл. *restiti ’калоць, біць; лаяцца, караць’, магчыма, уяўляе сабой дэнамінатыў ад *restъ(ь?), верагодна ў значэнні ’калючка, вастрыё’, як, напрыклад *čьstiti ’шанаваць’ < *čьstь ’гонар’; gostiti ’гасцяваць’ < gostь ’госць’ (Гарачава, Этимология–1980, 105–106). Відаць, сюды ж рэ́сткі, мяркуючы па ілюстрацыі: крычэць на ўвесь свет рэсткім крыкам (Глеб Альгердзіч. Нашчадкі і спадкаемцы // Шыпшына, № 2, 1946. С. 36), са значэннем ’востры, пранізлівы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wymierzyć

зак.

1. змераць, адмераць, вымераць;

2. прыцэліцца, нацэліцца;

wymierzyć policzek — даць аплявуху;

wymierzyć sprawiedliwość — а) пакараць віноўніка; б) рэабілітаваць невінаватага

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)