1. Які мае павышаную ўзбуджальнасць. Нервозны чалавек.
2. Звязаны з раздражненнем, узбуджанасцю нерваў. Нервозны настрой.// Які выражае, выдае нервознасць, узбуджанасць, раздражненасць. Нервозны смех, брудныя словы невядомай жанчыны, кінутыя .. [Луізе] у твар, балюча кальнулі ў сэрца.Шашкоў.Віктар ледзь не давіцца нервозным смехам.Карпюк.
3.Неспакойны, трывожны. З некаторага часу Астранамічны інстытут жыў нейкім нервозным, узбуджаным жыццём.Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
fussy
[ˈfʌsi]
adj.
1) мітусьлі́вы, сумятлі́вы, неспако́йны
2) перабо́рлівы, патрабава́льны
3) по́ўны аздо́баў
a fussy dress — суке́нка з замыслава́тым фасо́нам
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Вёрткі ’здольны да хуткіх і спрытных рухаў; выкрутлівы, порсткі, жвавы; пранырлівы’ (КТС, БРС, Шат., Карл.), укр.ве́рткий ’шустры’, рус.разан.вёртко ’хутка, скора’, чэш.уст.vrtký, новае vratký ’нясталы, ненадзейны, хісткі’, славац.vrtký ’хуткі, рухлівы, неспакойны, вёрткі, рэзкі’. Паўн.-слав. ізалекса. Утворана пры дапамозе суф. ‑kъ ад дзеяслова vьrtěti; гл. вярцець. Крукоўскі (162) лічыць гэту лексему агульнарускай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Турбуле́нтны ‘бурлівы, бурны, хаатычны, віхравы (рух часцінак вадкасці, газу)’, турбуле́нцыя ‘віхравы, хаатычны рух часцінак (газу, вадкасці)’ (ТСБМ). Запазычаны з польскай (абодва словы) ці з рускай (турбулентны) мовы, у якія слова прыйшло з англ. ці франц.turbulent ‘тс’; апошнія паходзяць ад лац.turbulentus ‘бурлівы, бязладны, неспакойны’, якое з turbō ‘віхор, вір’, ‘кола’ (Голуб-Ліер, 494; Даза, 732; ЕСУМ, 5, 679).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жы́га ’надта хуткі чалавек’, ’чалавек, які ўмешваецца ў чужыя справы’ (Нас.). Параўн. рус.дыял.жи́га ’агонь’, ’бізун’, ’ваўчок’, польск.дыял.żega, żyga ’хуткі чалавек’. Параўн. жыг, жэг і іх іншаслав. адпаведнікі. Бязафіксны наз. утворан ад жыгаць ’бліскаць’ шляхам усячэння афіксальнай часткі з абагульненнем семы хуткасці. У далейшым ’хуткі чалавек’ атрымлівае значэнне ’неспакойны’, адкуль і ’такі, што ўмешваецца ў чужыя справы’. Параўн. жыгун.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
неспако́йна,
1.Прысл.данеспакойны.
2.безас.узнач.вык. Аб стане неспакою, хвалявання, які адчуваецца кім‑н. Неспакойна было на душы ў Надзеі.Кавалёў.Мне зноў на сэрцы неспакойна, яно да вас ляціць, сябры.А. Вольскі.
3.безас.узнач.вык. Пра адсутнасць спакою дзе‑н. Неспакойна было на дарогах і сцежках...Мележ.Перагарадзіўшы.. [Ганне] дарогу, Рыгор сказаў: — У Рызе неспакойна: ідуць забастоўкі, арышты рабочых.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
то́пка1, ‑і, ДМ ‑пцы; Рмн. ‑пак; ж.
Частка печы або катла, дзе спальваюць паліва. Топка паравоза. □ Сюды [у залу] выходзілі топкі ўсіх трох грубак, што абагравалі спальню.Асіпенка.Васіль памагаў машыністу, паліў топку, — качагар з яго быў вельмі ўвішны і неспакойны.Мележ.
то́пка2,
1.Прысл.да топкі 2.
2.безас.узнач.вык. Пра наяўнасць балоцістага, багністага месца. На балоце вельмі топка, можна загрузнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
французскі скульптар; адзін з заснавальнікаў імпрэсіянізму ў скульптуры. Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы, карыстаўся парадамі Ж.Б.Карпо і А.Бары. Зазнаў уплывы Мікеланджэла, Данатэла, франц. гатычнай скульптуры. Працаваў у Парыжы і Мёдоне, Бельгіі (1871—77) і Італіі (1875). Раннім творам уласцівы смеласць вобразных і пластычных пошукаў, філас. глыбіня задумы, жыццёвасць перадачы складаных рухаў, энергічная мадэліроўка аб’ёмаў: «Чалавек са зламаным носам» (1864), «Бронзавы век» (1876), «Іаан Хрысціцель» (1878) і інш. З 1880 працаваў над гарэльефнай кампазіцыяй «Вароты пекла», асобныя часткі якой сталі самаст. творамі: «Ева» (1881), «Пацалунак» (1886), «Мысліцель» (1889), «Вечная вясна» (1880-я г.). У 1884—88 стварыў для г. Кале скульпт. групу «Грамадзяне Кале» (устаноўлена ў 1895), якая вызначаецца суровым героіка-драм. гучаннем, складанай эмац. атмасферай, унутр. напружанасцю герояў, што перадаецца праз неспакойны рытм кампазіцыі, экспрэсіі поз і жэстаў, кантрасты статычных і дынамічных фігур. З сярэдзіны 1880-х г. Р. у творчасці схіляўся да ўскладненых сімвалічных вобразаў, выяўлення гамы эмоцый чалавека — ад яснай гармоніі да змрочнага самапаглыблення і адчаю. Творы набылі эскізны, знешне як бы незавершаны характар, святлоценявую кантрастнасць, падкрэслена жывапісную мадэліроўку абцякальных форм, пластычнасць і фактурную адчувальнасць: помнік А.Бальзаку ў Парыжы (1893—97; устаноўлены ў 1939) і інш. Партрэты Р. вызначаюцца вастрынёй і цэласнасцю перадачы характару: бюсты В.Гюго, Ж.Далу (1883), В.А.Рашфора (1897), П.Бертло (1906) і інш.
Літ.:
Вейс Д. Огюст Роден: Пер. с англ.М., 1969;
Аркин Д.Е. «Граждане Кале» Родена // Аркин Д.Е. Образы архитектуры и образы скульптуры. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
fidget
[ˈfɪdʒət]1.
v.i.
ту́рзацца, неспако́йна круці́цца
2.
v.t.
ту́рзаць, нэрвава́ць
3.
n.
1) нэрво́вы неспако́й
2) мітусьлі́вы, неспако́йны чалаве́к, непасе́да -ы m. & f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
клапатлі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Схільны да клопатаў; паглыблены ў клопаты; руплівы. Клапатлівы гаспадар. □ Над пасекай гулі клапатлівыя нястомныя пчолы.Асіпенка.// Які выражае клапатлівасць; заклапочаны, неспакойны. Альбіна, не спускаючы вачэй са Станіслава, заўважыла яго клапатлівы роздум, яго несамавітую ўстрывожанасць, кінулася да яго.Сабаленка.
2. Звязаны з клопатамі, турботамі, які патрабуе клопатаў, турбот. Ваўчок зморшчыўся, як моршчыўся заўсёды, калі размова заходзіла пра новую і клапатлівую справу.Хадкевіч.// Поўны клопатаў, турбот. Клапатлівая дзейнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)