Лобжа ’куча галля’ (ветк., Мат. Гом.). Да лоўж ’тс’ (гл.). Мена губнога назіраецца і ў ветк.ломжа ’тс’ (там жа), а таксама ў тапоніме Ломжа (ПНР) — насуперак Сташэўскаму (Sł geogr., 1959, 173) і Брукнеру (там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
wíder
1.prp (a) су́праць, супро́ць, насу́перак;
~ den Strom супро́ць цячэ́ння;
~ Wíllenнасу́перак во́лі;
◊
wer nicht mit mir ist, der ist ~ michбібл. хто не са мно́ю, той су́праць мяне́
2.adv:
hin und ~ то туды́, то сюды́; то напе́рад, то наза́д
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ГРАТО́ЎСКІ ((Grotowski) Ежы) (н. 11.8.1933, г. Жэшаў, Польшча),
польскі рэжысёр, тэарэтык тэатр. мастацтва. Скончыў Вышэйшую тэатр. школу ў Кракаве і Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве. Дырэктар, маст. кіраўнік і рэжысёр эксперым. Тэатра-лабараторыі (з 1959 у г. Аполе, у 1962—84 у Вроцлаве). Насуперак агульнапрынятаму «тэатру дэкарацый» стварыў т.зв. «бедны тэатр», спектаклі якога характарызаваліся спецыфічным спалучэннем гуку і руху, цеснай узаемасувяззю паміж акцёрам і гледачом; з гэтымі мэтамі распрацаваў новы, поўны экспрэсіі метад акцёрскай ігры. Вядомасць набыў пастаноўкамі пераважна класічных твораў, якія выкарыстоўваў у якасці сюжэтнай асновы для ўласных сцэнарыяў. Найб. значныя працы: «Дзяды» А.Міцкевіча (1961), «Кардыян» Ю.Славацкага (1962), «Акропаліс» С.Выспянскага (1962), «Трагічная гісторыя доктара Фауста» паводле К.Марла (1963), «Стойкі прынц» Кальдэрона—Славацкага (1965), «Apokalypsis cum figuris» (1968). З 1973 арганізоўваў у Польшчы і за мяжой т.зв. паратэатральныя лабараторыі стажыроўкі акцёраў паводле мастацка-даследчай праграмы Special Projekt. Аўтар кнігі «У напрамку да беднага тэатра» (1970). Дзярж. прэмія Польшчы 1972.
Літ.:
Osiński Z. Grotowski i jego Laboratorium. Warszawa, 1980;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
expectation[ˌekspekˈteɪʃn]n.
1. спадзява́нне, надзе́я;
against/contrary to (all) expectationsнасу́перак (усі́м) спадзява́нням;
live up to smb.’s expectations спра́ўджваць чые́-н. надзе́і/спадзява́нні
2. чака́нне;
in expectation of smth. у чака́нні чаго́-н.;
The expectation is that prices will rise. Чакаюць, што цэны вырастуць.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Кузу́бам ’насуперак’ (ТС). Да кузуб (гл.)? Семантыка не зусім ясная. У адзінай ілюстрацыі: «Як ты стала проціво кузубом, то й вон ужэ стал ожыгацца, не моўчыць» (ТС, 2, 248), кузуб можна разумець у зафіксаваным значэнні — ’пасудзіна вялікіх памераў’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наўпа́кі ’насуперак, наадварот; паўторна’ (Гарэц.), каўпакі, наопакі, навбпакі ’надварот; навыварат; насуперак’ (ТС). З на і опакі ’ў адваротны бок, наадварот’ (прасл.*оракъ ’тс’), параўн. у закляцці, калі робяць завітку: Кручу, верчу на опакі, шоб у его не было ні семʼі, ні товару, ні хлеба, ні мукі (на опакі значыць наадварот, бо закручвалі жыта, збожжа, расліну з захаду на ўсход) (пін., Кольб., 444). Параўн. укр.на опаки, рус.на́пако, чэш.naopak, славац.näpaky (Махэк₂, 415), серб.-харв.наопак, наопако, славен.набрак (Фасмер, 3, 42; Бязлай, 2, 213–214), балг.наопако, макед.наопаку, наопачки. Гл. опакі. Значэнне ’паўторна’, відаць, да пак ’яшчэ’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
entgégen
1.prp (D) су́праць, насу́перак;
dem Wind [Strom] ~ су́праць ве́тру [цячэ́ння], насу́страч ве́тру [цячэ́нню]
2.adv
1) насу́страч
2) наперако́р, су́праць, про́ціў
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ланды́шчыха ’дужая, мажная жанчына’ (паст., Сл. паўн.-зах.). Утворана ад лантух ’тоўсты, непаваротлівы чалавек’, параўн. шчуч.«Пошла, як лантух — такая громадная баба, тоўстая» (там жа), насуперак А. Грынавецкене (там жа, 616), якая параўноўвае гэту лексему з літ.llnda ’гультай’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сукле́сіць ’сціснуць пілу пры пілаванні дрэва’ (Варл.). Суфіксальнае ўтварэнне (гл. су-) ад незафіксаванага *клес(ц)іць, якое Фасмер (2, 250) збліжае з клешчы, гл. Насуперак гэтаму Трубачоў (ЭССЯ, 10, 14) адмаўляе сувязь *klestiti з *klěšči і выводзіць з гукапераймальнага *kleskati (гл. кляскаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гамэ́рня ’сварка’ (Жд. 2). Запазычанне з польск.hamernia ’гамарня; плавільны завод і да т. п.’ Значэнне тут другаснае (параўн. гама́рня2, гл.). Форма гамэ́рня пацвярджае, што і гама́рня1 была запазычана непасрэдна з польск. мовы (насуперак Рудніцкаму, 553–554, які выводзіў гамарня прама з ням. крыніцы).