забяле́ць, ‑ее; зак.

1. Пачаць бялець, стаць белым. Ужо забялеў золак першага дня новага года, калі Рыгор крыху заснуў. Гартны. Забялелі, зружавелі яблыні і вішні. Бялевіч.

2. Вылучыцца сваім белым колерам, паказацца (пра што‑н. белае). Наперадзе забялелі палаткі. □ Азёры, азёры, азёры ў далі забялелі. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ніку́ды, прысл.

Ні ў якое месца; ні ў якім напрамку. — Нікуды не адыходзь, Янік! — загадала [дзяўчынка] яму і заспяшалася хутчэй на круг. Лобан. Гляджу, а жанчыны, што ехалі са мною, ідуць наперадзе і нікуды не збочваюць. Кавалёў.

•••

Нікуды не варты гл. варты.

Нікуды не гадзіцца гл. гадзіцца ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сабутэ́льнік, ‑а, м.

Разм. Той, хто разам з кім‑н. п’е, п’янствуе. Са свайго пакоя выглянула Аля. Але як толькі ўбачыла гаспадара з сабутэльнікам, у той жа момант дзверы яе пакоя зачыніліся. Кавалёў. Наперадзе ішоў Кастусь Канцавы — былы сябар і сабутэльнік Сашкі, нёс вялізны драўляны крыж. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дагна́ць, -ганю́, -го́ніш, -го́ніць; -гані́; -гна́ны; зак.

1. каго-што. Параўняцца з тым, хто рухаецца і знаходзіцца наперадзе; нагнаць.

Д. уцекача.

Д. перадавікоў (перан.).

2. каго-што да каго-чаго. Гонячы, прымусіць дайсці куды-н., да якога-н. месца.

Д. кароў да лесу.

3. што да чаго. Дасягнуць якіх-н. паказчыкаў (разм.).

Д. выпрацоўку да дзвюх норм за змену.

4. што. Падагнаць, наладзіць як трэба.

Д. касу́.

5. што да чаго. Увагнаць што-н. да канца.

Д. цвік да плешкі.

|| незак. даганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. даго́нка, -і, ДМ -нцы, ж. (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зачырване́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; зак.

1. Тое, што і зачырванець (у 1 знач.). Наперадзе зачырванеўся школьны дах.

2. Тое, што і зачырванець (у 2 знач.). Зямля была ў прыцемках, а ўсход ужо зачырванеўся. Хомчанка. // Пачырванець ад сораму, збянтэжанасці, хвалявання. Аленка зачырванелася ад сораму і вочы ўніз апусціла. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́пытны, ‑ая, ‑ае.

Які мае вопыт работы ў якой‑н. галіне. Вопытныя кадры. Вопытны праваднік. Вопытны шафёр. // З багатым жыццёвым вопытам; з пэўнымі навыкамі. Бывае, што прадбачанні нават вопытных людзей аказваюцца памылковымі. Ермаловіч. Наперадзе бег.. [леснікоў] неразлучны спадарожнік, — разумны і вопытны сабака. Шчарбатаў. // Спрактыкаваны, натрэніраваны (пра зрок, слых). Вопытнае вока.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

невыго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. пераважна мн. (невыго́ды, ‑аў). Адсутнасць выгодаў. Невыгоды кватэры.

2. Разм. Нягода, непрыемнасць; цяжкае становішча. Невыгоды жыцця. □ Міша, у сваю чаргу, думаў, што горшае яшчэ наперадзе і што ў дадатак да ўсёй невыгоды насоўваецца ноч. Пестрак. Не так шкода, як невыгода. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чырвані́цца, ‑ванюся, ‑вонішся, ‑воніцца; незак.

1. Афарбоўвацца ў чырвоны колер. Помніш выбухі, залпы, Чырваніліся далі... Броўка.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вылучацца сваім чырвоным колерам. Наперадзе, вельмі блізка, .. стаяў ельнік. На яго зялёнай сцяне чырвонілася асіна і жаўцелі дубы. Чорны.

3. Разм. Запэцквацца ў што‑н. чырвонае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фарпо́ст

(ням. Vorposten)

1) вартавы пост, які выстаўляецца наперадзе войск, калі яны знаходзяцца недалёка ад праціўніка;

2) перан. перадавы пункт, апора чаго-н. (напр. ф. навукі).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

forerun

[ˈfɔrrʌn]

v.t. -ran, -run, -running

1) бе́гчы напе́радзе

2) папярэ́днічаць; быць, адбыва́цца, здара́цца пе́рад чым

3) быць зна́кам перасьцяро́гі

4) папярэ́дзіць (зрабі́ць ране́й за каго́)

5) апярэ́джваць, выпярэ́джваць; пераганя́ць, абганя́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)