2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра рану: перастаць зажываць, разысціся краямі.
Адкрыліся старыя раны.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Стаць бачным, паказацца.
Наперадзе адкрыўся цудоўны краявід.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выявіцца, з’явіцца (разм.).
Адкрылася хвароба.
5.каму. Расказаць пра сябе адкрыта, шчыра, прызнацца ў чым-н.
А. свайму сябру.
6. Стаць зразумелым каму-н.
Перад намі адкрылася ясная будучыня.
Свет мастацтва адкрыўся для мяне.
7.перан. Стаць даступным, магчымым.
Перад ім адкрываліся ўсе дзверы.
8. Пачаць сваё існаванне, дзейнасць (пра ўстанову, прадпрыемства і пад.).
У суседняй вёсцы адкрылася школа.
|| незак.адкрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
oziębić się
oziębi|ć się
зак. астыць, астудзіцца;
stosunki między nami się ~ły — адносіны паміж намі астылі;
~ło się — пахаладала, стала холадна
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
крывано́гі, ‑ая, ‑ае.
1. З крывымі нагамі. Гунава.. у цьмяным святле пазнаў прысадзісты, крываногі сілуэт свайго ад’ютанта.Самуйлёнак.// Такі, у якога адна нага карацейшая або балючая; кульгавы. Крываногі сабака.
2. З пакрыўленымі ножкамі (пра рэчы). Крываногі стол. □ — Вам .. з гэтым крываногім апаратам, — паказаў ён на тэадаліт, — лягчэй, і вы надта так не ганіцеся за намі.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зме́ркнуць, ‑не; пр. змерк, ‑ла; зак.
1.безас. Тое, што і змеркнуцца. Так скора змеркла, мабыць, таму, што неба зусім нахмурылася і, здаецца, стала ніжэйшае.Чарнышэвіч.Быў вечар, змеркла нядаўна.Чорны.
2. Пакрыцца змрокам; пацямнець. Неба наперадзе, куды ішла дарога, зусім змеркла, ягоная вышыня над намі замутнелася няпэўным колерам.Быкаў.//перан. Страціць сілу, значэнне; загаснуць. Слава змеркла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
катастро́фа, ‑ы, ж.
Раптоўнае вялікае бедства, падзея з трагічнымі вынікамі. Аўтамабільная катастрофа. Авіяцыйная катастрофа. □ — І вось тады, калі на моры здарылася з намі катастрофа, — працягваў Федзя, — мне было сорамна і крыўдна, да жудасці не хацелася гінуць такой бязглуздай, нікчэмнай смерцю.Каваль.// Значная змена, якая цягне за сабой рэзкі пералом у грамадскім або асабістым жыцці. Нацыянальная катастрофа. Сямейная катастрофа.
[Ад грэч. katastrophē — паварот; знішчэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рабі́на, ‑ы, ж.
1. Дрэва сямейства ружакветных, на якім гронкамі растуць аранжава-чырвоныя ягады. Рабіна ля школы звесіла свае багатыя ярка-чырвоныя гронкі.Кавалёў.
2.часцеймн. (рабі́ны, ‑ін). Ягады гэтага дрэва. За платамі ў садах падалі спелыя яблыкі, і над намі спелі рабіны.Чорны.
•••
Чарнаплодная рабіна — куст сямейства ружакветных, які дае плады ў выглядзе вялікіх чорных ягад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Выклікаць насцярожанасць, напружаную ўвагу, трывогу. Патруль, каб не насцеражыць нас, увесь час ішоў за намі на адной дыстанцыі, не рызыкуючы аднак затрымаць.Карпюк.— Праходзьце, бацюхна, праходзьце, — сказаў фельчар, як звычайна, але позірк ягоных вачэй насцеражыў Сяргея.Сіўцоў.Маша зноў змаўчала. Гэта насцярожыла Васіля.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спе́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Мілагучны, пявучы. Ціха гулі струны, прыглушаныя рукой. А голас з жорсткага рабіўся мяккі і спеўны.Караткевіч.З-за рога Турэмнай вуліцы вылецелі спеўныя гукі.Мурашка.
2. Які мае адносіны да спеву, песні; песенны. І ўзяўшы пад крыло яго, адразу ж аб’явіла [квактуха]: — Між намі геній, спеўных спраў мастак!Маеўскі./уперан.ужыв.Навідавоку да паэта вярталася яго спеўная сіла.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Léutepl лю́дзі;
etw.únter die ~ bríngen* выно́сіць што-н. на лю́дзі;
wir sind geschíedene ~ памі́ж на́мі ўсё ско́нчана;
er ist gúter ~ Kind ён з до́брай сям’і́ [до́брага ро́ду]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Кала́ндыш ’целяпень, непаваротлівы чалавек’ (івац., Нар. сл.). Фармальна як быццам бы няма пярэчанняў супраць таго, каб суаднесці з каланда́ (гл.), для якога можна рэканструяваць значэнне ’кашалёк, каліта’. Параўн. да семантыкі бел.дыял.капшук ’мяшочак (для тытуню і інш.)’ і ’жывёла, якая многа наядаецца’. Гэту версію, аднак, нельга лічыць задавальняючай (словы адзначаны ў розных гаворках, семантыка каланда не вельмі ясная, няма надзейных прыкладаў прапанаванай намі семантычнай мадэлі ’тоўсты кашалёк’ — ’целяпень’). Больш пэўна суаднесці каландыш і карантыш, мяркуючы мену плаўных і азванчэнне зычнага. Не выключана, што гэтыя змены — вынік пранікнення слова ў іншыя гаворкі, унутраная форма не асэнсоўваецца і таму пачынаюцца фармальныя змены. Аб далейшай этымалогіі гл. карантыш.