хілі́ць, хілю́, хі́ліш, хі́ліць; незак.

1. што. Прыгінаць уніз, нахіляць.

Вецер хіліць бярозку да зямлі.

2. што. Нахіляць набок.

Вецер хіліў лодку.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), каго-што і безас. Ахопліваць, адольваць каго-н. (пра сон, дрымоту).

Яго хіліць сон.

Дзяцей хіліла на дрымоту.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан., на што. Хіліцца, набліжацца да чаго-н.

Хіліла (безас.) ужо на вечар.

5. перан., што да чаго, куды і без дап. Накіроўваць да чаго-н. (думку, справу і пад.).

Было зразумела, куды ён хіліць гутарку.

6. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан., каго да каго-чаго. Прыцягваць, вабіць; гарнуць, цягнуць.

Сумны настрой не хіліў да песень.

Яго хіліла (безас.) да навукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цаля́ць

1. (трапляць) trffen* vt;

2. (накіроўваць стрэл, удар) zelen vi (у што-н. nach D);

цаля́ць са стрэ́льбы das Gewhr nlegen;

цаля́ць па кім-н. auf j-n zelen, auf j-n nlegen;

3. перан. (намагацца, імкнуцца) (b)zelen vi (куды-н. auf A); ndeuten vt, nspielen vi (auf A) (намякаць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ста́віць ‘размяшчаць, умацоўваць вертыкальна’, ‘расстаўляць’, ‘будаваць’ (ТСБМ, Бяльк., Стан., Сл. ПЗБ, ЛА, 4), ст.-бел. ставити ‘тс’ (Альтбаўэр). Параўн. укр. ста́вити, рус. ста́вить, ст.-рус. ставити, польск. stawić, в.-луж. stawić, н.-луж. stawiś, чэш. staviti, славац. staviť, славен. stáviti, серб.-харв. ста̏вити, балг. ста́ви, макед. стави, ст.-слав. ставити. Прасл. *staviti ‘рабіць так, каб нешта стаяла’ — каузатыў ад прасл. *stojati (гл. стаяць), мае адпаведнікі ў літ. stovė́ti ‘стаяць’, лат. stãvêt ‘тс’, гоц. stōjanнакіроўваць’ і інш. Гл. Фасмер, 3, 742 з літ-рай; Борысь, 576; Глухак, 582; Бязлай, 3, 313–314; Махэк₂, 575–576; Скок, 3, 330–333; Траўтман, 283–284; ЕСУМ, 5, 389 390. Непакупны (Связи, 68–69) звяртае ўвагу таксама на семантычны паўночнаславянскі (і славенскі) пераход ‘ставіць, паднімаць’ → ‘будаваць’, які мае працяг у балцкіх (літ. statýti ‘ставіць’ і ‘будаваць’) і германскіх (ням. aufstellen) мовах, аднак не характэрны для рускай мовы, што недакладна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

direct

[dəˈrekt]

1.

v.t.

1) кірава́ць

2) зага́дваць, кама́ндаваць

3) накіро́ўваць, пака́зваць даро́гу, дава́ць інфарма́цыю

4) скіро́ўваць

5) адрасава́ць

2.

adj.

1) про́сты

a direct route — про́сты шлях

2) про́сты

direct object — про́стае дапаўне́ньне

3) шчы́ры, про́сты

4) непасрэ́дны, беспасярэ́дні

direct influence — беспасярэ́дні ўплы́ў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

тэндэ́нцыя

(с.-лац. tendentia, ад лац. tendere = накіроўваць, імкнуцца)

1) напрамак развіцця чаго-н. (грамадства, эканомікі, культуры і інш.), імкненне, свядомы намер (напр. т. да прагрэсу, дэмакратычныя тэндэнцыі);

2) асноўная думка, ідэя, накіраванасць мастацкага, навуковага твора (напр. т. рамана);

3) прадузятая думка, якую імкнуцца навязаць чытачу, гледачу, слухачу (напр. п’еса з тэндэнцыяй).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

фіксава́ць

(фр. fixer, ад лац. fixus = нерухомы, нязменны)

1) адзначаць на паперы або замацоўваць у свядомасці (напр. ф. у памяці);

2) канчаткова ўстанаўліваць, замацоўваць, вызначаць (напр. ф. заработную плату, ф. тэрмін);

3) засяроджваць, накіроўваць (напр. ф. погляд на чым-н.);

4) замацоўваць у пэўным становішчы (напр. ф. рэйку);

5) праводзіць фіксацыю 4;

6) рабіць фіксацыю 5.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

steuern I

1. vt

1) кірава́ць (стырном, суднам)

2) кірава́ць, накіро́ўваць

2. vi (s)

1) накіро́ўвацца (куды-н.)

2) (h) (D) перашкаджа́ць, процідзе́йнічаць (чаму-н.);

der Ntlage ~ змага́цца з бядо́тным стано́вішчам

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

кро́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

1. След ад дакранання, уколу чым-н. вострым (кончыкам алоўка, іголкі і пад.); маленькая круглая плямка.

Тканіна ў кропкі.

2. Знак прыпынку (.), які аддзяляе сказы, а таксама ўжыв. пры скарочаным напісанні слоў, напрыклад: і пад., і інш.

К. з коскай (;).

Дзве кропкі, або двукроп’е (:).

Тры кропкі, або шматкроп’е (...).

3. Месца, пункт у сістэме, сетцы якіх-н. пунктаў, дзе размешчана што-н.

Гандлёвая к. (магазін, кіёск і пад.). Асвятляльная к.

4. у знач. вык. Досыць, канец (разм.).

Ідзі — і к..

Агнявая кропка — кулямёт, мінамёт, дот і пад., размешчаныя на агнявой пазіцыі.

Біць у адну кропкунакіроўваць свае дзеянні на што-н. адно.

Кропка ў кропку (разм.) — якраз, дакладна.

Папасці ў самую кропку (разм.) — якраз так, як трэба.

Ставіць кропкі над «і» — удакладняць, высвятляць, не пакідаючы нічога недаказанага.

|| прым. кро́пкавы, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

guide

[gaɪd]

1.

v.t.

1) кірава́ць; ве́сьці, быць правадніко́м

2) накіро́ўваць, кірава́ць (канём)

3) кантралява́ць, рэгулява́ць; зага́дваць кім-чым

2.

n.

1) важа́к, павады́р -а́ m., павады́рка f., правадні́к -а́ m., экскурсаво́д -а m.& f.

2) даве́днік -а m. (асабл. для падаро́жжаў, туры́зму)

3) паказа́льнік даро́гаў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

цэ́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; незак.

1. Накіроўваць стрэл, удар у каго‑, што‑н. Бяры, мілы, Трохлінейку, два падсумкі, патранташ, Цэлься ворагу ў сэрца, не прамаж. Крапіва. Анісім доўга і пільна цэліўся і стрэліў дуплетам. Сачанка. Ён [дзядзька] прымасціўся бачком на валун, Біў па зубілу, як быццам не цэліўся. Лужанін. // Імкнуцца зрабіць што‑н., накіроўвацца на пэўнае дзеянне. Галасок ужо зноў трымаў у руцэ чарку,.. цэліўся чокнуцца з Клаўдзяй. Савіцкі. Лістам сцелецца, а ўкусіць цэліцца. Прымаўка.

2. перан. Мець на ўвазе каго‑, што‑н.; мець намер завалодаць чым‑н., заняць якое‑н. становішча. Сынок Станіслава Крукоўскага Роберт яшчэ пры .. Пілсудскім усё маё золата ў Варшаве праглынуў і цяпер, кажуць, ужо на фальварак цэліцца. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)