Кільгі́ка ’чалавек бея нагі або з папікоджанай нагой’ (Мат. АС, Мат. Маг.). Да кульгаць (гл.)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
клы́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Марудна ісці, накульгваючы, перавальваючыся з нагі на нагу. Назаўтра Ніна бачыла Петруся зноў на полі. Ён прыкметна накульгваў, але неяк клыпаў з сажнем.Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паскавы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Скавытаць час ад часу. Каб супакоіць Ліпку, Дзік дабрадушна матлошыць хвастом, пераступае з нагі на нагу і, задзіраючы ўгору вушастую галаву, разгублена паскавытвае...Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разадра́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад разадраць.
2.узнач.прым. Парваны, прарваны. Разадраныя штаны. □ Калі сцягнуў з нагі разадраны чаравік, адчуў, што за спіною нехта стаіць.Вышынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Стапа́ ‘адзінка падліку пісчай паперы, роўная 1000 лістоў’ (ТСБМ), stapá або stupień ‘ступня’ (Пятк. 2). Параўн. укр.стопа́ ‘ступня; стос’, рус.стопа́ ‘ступня; старая мера’, стараж.-рус.стопа ‘ступня, падэшва нагі; крок’, польск.stopa ‘ступня, мера даўжыні’, чэш.stopa ‘тс’, славац.stopa ‘тс’, в.-луж.stopa ‘нага, след нагі, крок; мера’, н.-луж.stopa ‘тс’, серб.-харв.сто̀па ‘ступня, след, крок; мера’, славен.stópa ‘крок, след, ступня’, балг.стъпа́ло ‘ступня’, стъпка ‘крок’, макед.стапало ‘ступня’, станка ‘крок, мера’, ст.-слав.стопа ‘след, ступня, крок’. Прасл.*stopa ‘падэшва (нагі), след (нагі)’; якое з’яўляецца аддзеяслоўным назоўнікам ад незахаванага прасл.*stepti (гл. ступіць) з чаргаваннем e/o; Борысь, 578; гл. яшчэ Фасмер, 3, 766–767 з аглядам літ-ры; ЕСУМ, 5, 426–427.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАЛАЦЯ́НІКІ (Limnaeidae),
сямейства прэснаводных лёгачных малюскаў класа бруханогіх. Каля 120 відаў, трапляюцца па ўсім свеце. На Беларусі 8 відаў.
Найб. пашыраны балацянік звычайны (Lymnaca stagnalis), балацянік балотны (Stagnicola palustris), балацянік малы (Galba truncatula). Жывуць у прэсных і саланаватых вадаёмах, забалочаных мясцінах.
Ракавіны (даўж. 5—70 мм) рознакаляровыя, закручаныя спіральна, вусце рознай формы і памераў. Цела можа поўнасцю ўцягвацца ў ракавіну. Рухаюцца з дапамогай нагі. Орган дыхання — лёгкае, у некаторых яно запаўняецца вадой і функцыянуе як шчэлепы. Гермафрадыты. Вясной адкладваюць яйцы. Жывуць каля 3 гадоў. Кормяцца водарасцямі, тканкамі раслін, жывёльнымі рэшткамі. Амаль усе — прамежкавыя гаспадары ўзбуджальнікаў гельмінтозаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бязно́гі, ‑ая, ‑ае.
Які не мае нагі, ног. [Карнейчык:] Падарыце, матачка, бязногаму няшчаснаму калеку.Крапіва.//Разм. Які не валодае нагамі, страціў здольнасць хадзіць. //Разм. Без ножкі, без ножак (пра мэблю). Бязногі стол.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́барсні, ‑яў; адз. забарсня, ‑і, ж.
Вяровачныя петлі, пры дапамозе якіх лапаць прымацоўваецца да нагі. Усё часцей пачалі трапляцца на дарозе сумёты, і ногі правальваліся ўжо ў іх да забарсняў.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
flexion
[ˈflekʃən]
n.
1) згіна́ньне n. (рукі́, нагі́)
2) згін -у m. (ме́сца згі́ну), лакцявы́ згін
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
пад’ём, -у, м.
1.гл. падняцца, падняць.
2. Участак дарогі, які ідзе ўверх.
Круты п.
3. Выпуклая частка нагі ад пальцаў да шчыкалаткі, над ступнёй.
Боты ціснуць у пад’ёме.
◊
Лёгкі (або цяжкі) на пад’ём (разм.) — лёгка (або з цяжкасцю) адважваецца ісці, ехаць, рухацца, рабіць што-н.
|| прым.пад’ёмны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)