ірадыя́цыя, ‑і, ж.

1. Павелічэнне (у выніку аптычнага падману) намераў светлых прадметаў на чорным фоне і, наадварот, па мяншэнне памераў цёмных фігур той самай велічыні на светлым фоне.

2. Распаўсюджанне працэсу ўзбуджэння або тармажэння ў цэнтральнай нервовай сістэме.

•••

Ірадыяцыя болю — распаўсюджанне болю за межамі пашкоджанага месца.

[Ад лац. irradiare — ззяць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парцяны́, ‑ая, ‑ое.

Баваўняны, ільняны, не шарсцяны. Сева, наадварот, і ў салдацкай гімнасцёрцы, у парцяных галіфэ.. выглядаў цудоўна. Карпаў. [Жанчына:] — А я корціку аснавала шэсць губак... аснова парцяная, а ўток суконны будзе... Нікановіч. // Прызначаны для фарбавання льняной або баваўнянай пражы ці вырабаў з такой пражы. Парцяная фарба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шавіні́зм, ‑у, м.

Ваяўнічы буржуазны нацыяналізм, які прапаведуе выключнасць адной нацыі і пагарду да іншых, распальвае нацыянальную варожасць. Ведучы рашучую барацьбу супраць буржуазнага нацыяналізму і шавінізму, Маркс падкрэсліваў, што сапраўдныя нацыянальныя інтарэсы рабочага класа не толькі не супярэчаць інтарэсам інтэрнацыянальным, а, наадварот, арганічна спалучаюцца з імі. «Звязда».

[Фр. chauvinisme.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

owszem

1. так, ага; але;

czy lubisz owoce? – owszem — ты любіш фрукты? – так (але);

2. наадварот;

nie trzeba go potępiać, owszem pomóc mu — не трэба яго асуджаць, наадварот, яму трэба дапамагчы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

víelmehr a наадваро́т, хутчэ́й, дакла́дней, на́ват;

er war misstráuisch oder ~ árgwöhnisch ён быў недаве́рлівым, дакла́дней, на́ват падазро́ным

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

паро́дыя

(гр. parodia = спевы наадварот)

1) твор, сатырычна або камічна падроблены пад іншы твор;

2) перан. няўдалае, часта знешняе перайманне чаго-н., скажонае падабенства да чаго-н.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

сіне́кдаха, ‑і, ДМ ‑дасе, ж.

Стылістычны прыём, калі назва часткі, прыватнага выкарыстоўваецца замест назвы цэлага, агульнага і наадварот (напрыклад: «галава» замест «чалавек» і пад.), а таксама слова і зварот, ужытыя такім чынам. Разваламі часам называліся самі сані — характэрны прыклад сінекдахі: назва часткі прадмета пераносіцца на ўвесь прадмет. «Помнікі».

[Грэч. synekdochē — суаднясенне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пародыя ’твор, сатырычны або камічна падроблены пад іншы твор’ (ТСБМ). З рус. паро́дия ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 78). Рус. слова з’яўляецца кніжным запазычаннем праз польск. parodja або непасрэдна з лац. parōdia ад грэч. παρωδία ’спеў наадварот’ (Фасмер, 3, 208).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

contrary​1 [ˈkɒntrəri] n. проціле́гласць, супрацьле́гласць;

the contrary не́шта адваро́тнае/проціле́глае/супрацьле́глае

♦

on the contrary наадваро́т;

to the contrary у адваро́тным сэ́нсе, іна́кш;

in terp ret to the contrary разуме́ць у адваро́тным сэ́нсе

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АГУ́ЛЬНАЕ,

усеагульнае, філасофская катэгорыя, якая адлюстроўвае агульнасць уласцівасцяў і адносін адзінкавых рэчаў, з’яў, працэсаў матэрыяльнага і духоўнага свету. Агульнае не існуе само па сабе, у «чыстым» выглядзе. Яно непарыўна звязана з адзінкавым і асаблівым. Характарызуючы прыроду агульных паняццяў, філосафы-«наміналісты» сцвярджалі, што рэальна існуюць толькі адзінкавыя прадметы, агульнае ж прадстаўлена толькі ў словах ці паняццях. «Рэалісты», наадварот, меркавалі, што агульнае (паняцці, сутнасці, універсаліі) у такой жа ступені, а можа, і больш рэальныя, чым адзінкавыя прадметы. Абсалютызацыя агульнага, агульных ісцін вядзе да дагматызму, які ігнаруе спецыфіку асобнага, індывід., асаблівага. У навук. пазнанні такі падыход не садзейнічае новым адкрыццям і прагрэсу ў цэлым.

А.​А.​Лазарэвіч.

т. 1, с. 88

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)