У Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нішча, за 20 км на ПнЗ ад г.п. Расоны, на Пн ад балота Вял.Мох, Пл. 0,33 км², даўж. 730 м, найб.шыр. 650 м, найб.глыб. 2 м, даўж. берагавой лініі больш за 2,1 км. Пл. вадазбору 5,6 км². Схілы катлавіны невыразныя, на Увыш. да 2 м, пясчаныя, пад лесам. Берагі сплавінныя, тарфяністыя, пад хмызняком. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
За́мхі ’пушок, які аддзяляецца ў працэсе ткання’ (в.-дзвін., Шатал.). Відаць, да мох (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
канапа́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
1. Інструмент для канапачання ў выглядзе жалезнай лапаткі з ручкай.
2. Матэрыял (кудзеля, пакулле, мох), які выкарыстоўваецца для канапачання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паабсяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Абсячы ўсё, многае. Паабсякаць сухія галіны на дрэвах. □ Прайшоўшы ў самы канец каменнага рыштка,.. [Цімох] кельмай паабсякаў мох і зірнуў на тарэц.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МЕ́РКІЯ ІРЛА́НДСКАЯ (Moerckia hibernica),
слаявінны юнгерманіевы пячоначны мохсям. палавічыніевых. Пашырана ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы. На Беларусі адзначана ў наваколлі г.п. Лельчыцы Гомельскай вобл., занесена ў Чырв. кнігу як рэдкі барэальны еўрасібірска-амерыканскі від. Трапляецца на лясным подсціле ў вільготных цяністых лясах.
Слаявіна распасцёртая, зялёная або жаўтавата-зялёная з кучаравым краем. Сярэдняе рабро патоўшчанае, знізу мае рызоіды. Вонкавая абгортка спарагонія глыбокаразрэзаная, складаецца з лісцікаў, зрослых каля асновы. Каробачка на ножцы, авальная, чырв.-бурая, раскрываецца падоўжнымі створкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ГЕЛЬ, аленевы мох,
група відаў кусцістых лішайнікаў сям. кладоніевых. Каля 40 відаў. Пашыраны ва ўмеранай і паўн. зонах. Ва ўмовах Арктыкі Я. займае значную плошчу, утварае біямасу да 10—15 ц/га. Корм для паўн. аленяў. Мае уснінавую к-ту і з’яўляецца сыравінай для атрымання лек. прэпаратаў. На Беларусі трапляюцца асн. віды роду кладзіна, аленевая, зорчатая, лясная. Растуць на гнілой драўніне, купінах балот, на пясчаных глебах у хваёвых лясах утвараюць суцэльнае покрыва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
буя́чнік, ‑у, м.
Буяковыя кусты, буяковы зараснік. Часам у ніжэйшых мясцінах па кірзавых халявах ботаў глуха шоргаў каляным веццем буячнік, з якога зляталі на мох блакітныя кроплі ягад.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЯ́ТА,
рака ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток Зах. Дзвіны. Даўж. 31 км. Пл. вадазбору 424 км². Выцякае з воз. Набіста пад назвай Хараброўка (пасля в. Шчоўна называецца Вята), на невял. працягу цячэ па паўн. ускраіне гідралаг. заказніка Балота Мох. Верхняе цячэнне ў межах Браслаўскай грады, сярэдняе і ніжняе на ПнЗ Полацкай нізіны. На вадазборы шмат азёр (агульная пл. 36 км²). Асн. прыток Голчыца (справа). Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, у сярэднім — трапецападобная. Рэчышча ад вытоку на працягу 14 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мхе́нішча
1. Месца, дзе расце мох (Нас., Слаўг.).
2. Месца, дзе ляжаў мох (Слаўг.). Тое ж мшы́шча, машы́шча (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ІМША́НКІ (Bryozoa),
клас беспазваночных жывёл. 4 атр., каля 20 тыс. відаў, з іх сучасных каля 4 тыс. Пашыраны ўсюды марскія і прэснаводныя формы. Жывуць пераважна прымацаванымі манаморфнымі (прэснаводныя) ці паліморфнымі (марскія) калоніямі. На Беларусі найб. трапляюцца 3 віды. Нагадваюць мох, водарасці або студзяністыя цяжы.
Даўж. калоній да 20 см, складаюцца з мікраскапічных асобін (заоідаў), заключаных у вапнавую, хіцінавую або студзяністую ячэйку (цыстыд). Сістэмы органаў спрошчаныя. Гермафрадыты. Жывяцца мікраарганізмамі і арган. часцінкамі. Садзейнічаюць ачышчэнню вадаёмаў як фільтратары, але імі абрастаюць і засмечваюцца гідратэхн. збудаванні.
Імшанка прэснаводная: 1 — участак калоніі (павялічана), 2 — калонія.