Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Бузава́ць ’біць, лупцаваць’ (Бяльк.), буза́ніць ’біць’. Рус.бузова́ть ’тс’, укр.бузува́ти ’тс’; ’рабіць вымову’. Запазычанне з польск.buzować ’тс’ (параўн. і buza ’лаянка, вымова’). Рыхардт, Poln., 38; Кюнэ, Poln., 47; Шанскі, 1, Б, 216. Польскае слова ўзята з італ.far buzzo ’злавацца’ (Брукнер, 51). Вельмі няпэўная сувязь усёй групы слоў з бузіна́ і да т. п., як і сувязь (Мацэнаўэр, Cizí sl., 127) з літ.baũsti ’прымушаць, караць’ (Фасмер, 1, 233; яшчэ Шанскі, там жа). Надта няпэўным з’яўляецца вывядзенне ўсх.-слав. (укр.) слоў прама з італ. мовы (так Рудніцкі, 241). Аб бузава́ць ’пэцкаць і да т. п.’ гл. пад буза́2.
1. З сілай удараць, біць па чым‑н. або ў што‑н. Перыць нагою ў дзверы. □ — Аддай молат Сцяпану. Ён ужо налаўчыўся, а то перыш у адно месца, як таўкачом у ступу.Чарнышэвіч.Ні з таго ні з сяго [конік] пачаў перыць пярэднім капытом па вадзе, толькі пырскі ляцелі на жывот, даставалі да маіх ног.Дамашэвіч.//каго. Вельмі моцна біць, лупцаваць каго‑н. Сваімі адносінамі бацька як бы даў патачку Анісі, і яна часта без дай прычыны перыла пасынка.Сабаленка.— А помніш, як цябе крывашыі Лявон палкаю перыў за яблыкі? — не вытрымаў Піліпка.Навуменка.
2.што. Абл. Выбіваць што‑н. пранікам. Потым на зэдліках перылі палатно — нізка над рэчкаю плыў ляскат. Стаялі жанчыны па калені ў вадзе, падаткнуўшы за пояс краі падолаў.Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Плі́ца ’лопасць параходнага кола’, ’чарпак, якім на судне выліваюць ваду’ (ТСБМ), ’лопасць ад рухавіка’ (Сцяшк. Сл.), укр.пли́ця ’лопасць, коўш, чарпак’, рус.дыял.плица ’лейка; чарпак’, пли́ча ’лопасць’, плис(а) ’тс’, ’шуфлік’. Не зусім ясна. Прасл.*pъlica (ЕСУМ, 4, 447), Фасмер, 3, 283, Праабражэнскі, 2, 75 параўноўваюць з ц.-слав.исполъ ’чарпак’. Сной (Бязлай, 3, 58) супастаўляе лексему са славен.plida ’чарпак, палонік’ і лічыць роднаснымі літ.plyksė́ti ’біць па шчацэ’, ’біць, лупцаваць’, лат.plīkšêt, plikšķēt ’стукаць’, ’пляскаць рукой па вадзе’, ’ляскаць пугай’. Паводле Куркінай (Этимология–1981, 13), рус.плица, плича маюць аснову з галосным у ступені рэдукцыі, хутчэй за ўсё, *pьl‑, што адносіцца да гнязда *pelti, адно са значэнняў якога — ’чэрпаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
lick
[lɪk]1.
v.t.
1) ліза́ць, аблі́зваць
2) вылі́зваць
The cat licked the plate clean — Кот чы́ста вы́лізаў тале́рку
3) informal біць, калаці́ць, лупцава́ць
4) informal перамага́ць (у бо́йцы, спабо́рніцтве)
2.
n.
1) аблі́званьне n.
2) informal уда́р -у m.
3) мала́я ко́лькасьць, крыха́f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)