п. на адно́й назе́ — переверну́ться (поверну́ться) на одно́й ноге́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыцмо́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Цмокнуць губамі, языком, звычайна выказваючы якое‑н. пачуццё (здзіўленне, задавальненне, злосць і інш.). Апранаючыся, .. [Чыжык] агледзеў свае гамашы, здзіўлена прыцмокнуў языком.Лупсякоў.— Ты праўду кажаш. З Рыгора можа быць талковы брыгадзір, але... — тут Васіль прыцмокнуў языком.Арочка.
2. Цмокнуць, прымушаючы каня ісці. Старшыня ўзяўся за лейцы, зычна прыцмокнуў.Якімовіч.І я тут не адгаварыўся, усе разам кінулі мяне ў вазок на гарохавінне, і Алесь прыцмокнуў на каня.Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ка́нтар1 ’вуздэчка без цугляў для прывязвання каня’ (ТСБМ), ’моцны повад пры моцнай аброці (КЭС, лаг.). Ст.-бел.кантаръ ’аброць’. Запазычана са ст.-польск.kantar ’тс’, якое з венг.kantár, kentar < джагатайск.kantar ’кароткія лейцы’, тур.kantarma ’вуздэчка’ (Булыка, Запаз., 137; Слаўскі, 2, 46).
Ка́нтар2 ’спружынавы бязмен на шэсць пудоў’ (Сцяшк.) ’род бязмена’ (ТСБМ, Бяльк., Яруш., Растарг.; віц.КЭС; Сцяц. Нар.); ’чыгунная гіра’ (Мядзв.) ’бязмен з двума рычагамі’ (Мат. Гом.), ’вага’ (Яруш.). Укр.кантар, рус.контарь ’вага ў 2,5 пуда’, ст.-рус.контарь (з XVI ст.), польск.kantar ’вага ў 50 кг’. З тур.kantar ’вага, бязмен’, якое праз араб. узыходзіць да ст.-грэч.κβντηνάριον < лац.centēnārius ’цэнтнер’ (Фасмер, 2, 213; Слаўскі, 2, 46–47).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бягу́н, бегуна, м.
1. Той, хто хутка бегае. Першы ў атрадзе бягун.// Спартсмен, які займаецца бегам (у 2 знач.). Бягун на сярэднюю дыстанцыю.
2.Уст. Скоры на хаду конь. Фурман фарсіста ляснуў пугай, Вязе ў парадны ход папоў І, нацягнуўшы лейцы туга, Спыняе пару бегуноў.Колас.
3.толькімн. (бегуны́, ‑оў). Прыстасаванне для размолвання і змешвання розных матэрыялаў.
4.Уст. Уцякач. Ляснік маўчаў, Ён сам ведаў, што лес напоўнен незнаёмымі людзьмі — бегунамі, якія хаваліся ад польскай улады.Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памага́ты, ‑ага, м.
1. Той, хто памагае каму‑н. у чым‑н.; падручны (у 2 знач.). [Яўхім:] — З мяне касец, сама ведаеш, які. А вось Рыгор можа табе падсабіць... Дамаўляйцеся.. — Не, — цвёрда кажа цётка. — Як-небудзь і без памагатых абыдземся.Жычка.Усім выглядам сваім Саша паказвае, што лейцы кіраўніцтва ён бярэ ў свае рукі, а Веньямін толькі памагаты.Навуменка.
2. Прыслужнік, гатовы на любыя дзеянні, учынкі. Царскія памагатыя збіліся з ног, шукаючы патайную друкарню, няўлоўнага і загадкавага Яську.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тпру, выкл.
Выкрык, якім спыняюць каня або якую‑н. рабочую жывёліну. — Тпру-у! — громка закрычаў Мацвей Шэмет, які на вазку быў за фурмана.Лобан.— Тпру, тпру! — нацягнуў лейцы Драбок.Краўчанка.
•••
Ні тпру ні но — а) ні з месца, ні ўзад, ні ўперад. Паляглі па чэравах коні і... ні тпррру!.. ні но!Колас; б) нічога не атрымліваецца; далей не пасоўваецца. Да прыкладу, Лявон, — чым не жаніх, здаецца, — Падыдзе, падміргне і засмяецца, А вось далей — ні тпру ні но...Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укруці́цца, укручуся, укруцішся, укруціцца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Круцячыся, увайсці ў сярэдзіну чаго‑н. Шруба лёгка ўкруцілася.//перан.Разм. Улезці, усунуцца куды‑н. [Маці:] — Ён [Рапецкіх сын] табе, як вуж, усюды ўкруціцца, што хочаш дастане.Карпюк.
2. Захутацца ў што‑н., абматацца чым‑н. Пад альховым кустом, укруціўшыся ў старую дзіравую коўдру, ляжаў .. невялічкага росту чалавек.Чарот.Мы абуліся, адзеліся, укруціліся хусткамі.Лось.
3. Круцячыся, наматацца на што‑н. Лейцы адчапіліся ад лёстак, укруціліся ў пярэдняе кола.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.(1і2ас.мн.неўжыв.). Закруціцца, завіцца — пра ўсё, многае. Валасы пазакручваліся.
2.(1і2ас.мн.неўжыв.). Абматацца, абвіцца вакол чаго‑н. — пра ўсё, многае. Лейцы пазакручваліся за колы.
3. Абматацца, абгарнуць сябе чым‑н. — пра ўсіх, многіх. Хворых на двары было даволі многа.. Сядзелі, грэліся на сонцы.. Жанчыны пазакручваліся ў хусткі.Арабей.
4.(1і2ас.мн.неўжыв.). Круцячыся, завінціцца — пра ўсё, многае. Гайкі пазакручваліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)