зле́гчы, злягу, зляжаш, зляжа; пр. злёг, злегла і злягла, злегла і злягло; зак.
1. Захварэўшы, надоўга легчы ў пасцель. Іван Пракопавіч злёг: цела як разбітае, агнём гарыць галава.Навуменка.— Злёг стары, — сумна паківаў галавой Іван Іванавіч. — Можа, прастудзіўся, а мо гады вінаваты...Даніленка.//Разм. Загінуць у баі. Тысячы галоў зляглі ў крывавай бучы.Колас.[Завішнюк] доўга думаў пра тых, хто рана, заўчасна, злёг у лясной зямлі...Пташнікаў.
2. Прыгнуцца да зямлі, палегчы (пра злакавыя расліны, травы і пад.). Жыта злягло.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распасце́рціся, ‑струся, ‑стрэшся, ‑стрэцца; ‑стромся, ‑страцеся; пр. распасцёрся, ‑сцерлася; зак.
1.Легчы або сесці шырока, свабодна, заняўшы многа месца. [Каляда:] — А ну, кума, пасунься. Не захопіш і так усяго, — распасцерлася...Брыль.
2.(1і2ас.неўжыв.). Заняць сабой шырокі абшар, вялікую прастору. Якая навокал далеч! Яна распасцерлася ва ўсе бакі, куды ні глянеш, без канца і краю...Гамолка.Над зямлёю распасцёрся ясны купал бяздоннага неба.Колас.
3.перан. Пашырыць сферу свайго дзеяння, ахапіўшы большае кола прадметаў, з’яў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распласта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1.Легчы, упасці плазам, шчыльна прыціснуўшыся да зямлі, да якой‑н. паверхні. Антон ішоў па-драпежніцку лёгка, несучы ў правай руцэ аўтамат, ішоў, гатовы ў любы міг кінуцца на зямлю і, яшчэ не паспеўшы распластацца на ёй, з лёту прарэзаць ноч смяротнай паласою агню.Савіцкі.// Выцягнуцца ў гарызантальнай плоскасці, раскінуўшы ў бакі рукі. [Чаркашын] раптам з месца падскочыў вышэй лавы, дастаючы галавою аж да столі, распластаўся ў паветры, як птах, і ўпаў на рукі.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́прастацца
1. geráde wérden vi (s);
2. (стаць проста) sich áufrichten;
вы́прастацца на ўвесь рост sich hoch áufrichten;
3.разм (легчы, выцягнуўшыся на ўвесь рост) sich (der Länge nach) hínstrecken; sich áusstrecken; sich lang legen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
развалі́цца
1.éinstürzen vi (s), éinbrechen* vi (s), zusámmenbrechen* vi (s), zerfállen* vi (s);
2.перан (разладзіцца) verfállen* vi (s); zerfállen* vi (s);
3.разм (уразвалку сесці або легчы) sich áusstrecken, sich rékeln, sich hínflegeln
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
1.Легчы на працяглы час, надоўга. Залегчы спаць. □ У пачатку снежня мядзведзіца залягла ў сваім логаве і заснула на ўвесь зімовы час.В. Вольскі.//Легчы за якое‑н. прыкрыццё, схаваўшыся, прытаіўшыся. Прыйшлося адразу залегчы, бо кулі пачалі адшчэп[лі]ваць сухую кару над самай галавой.Кулакоўскі.Хлапчукі асцярожна падкраліся да хлява і заляглі ў вішняку.Ваданосаў.
2.перан. Пакрыць якую‑н. плошчу, тэрыторыю. Ноч падыходзіць. За вокнамі Зноў заляглі бясконца снягі.Караткевіч.// Размясціцца ў зямной кары (пра выкапні). Ажно ў нетрах .. [зямлі] заляглі Скарбы вугалю, нафты і солі.Аўрамчык.
3. Абазначыцца, утварыцца (пра маршчыны і пад.). Вакол вачэй у старшыні заляглі вялікія чорныя кругі.Навуменка.
4.перан. Глыбока запасці ў душу, у сэрца (пра пачуцці). Мулкая глухая трывога залягла ў дзедавым сэрцы.Колас.Звестка гэта абразіла Ціхана. Пад самым сэрцам залягло нейкае агіднае пачуццё.Дуброўскі.
5.Разм. Пра хваравітае адчуванне ў носе, у грудзях. Нос залёг./убезас.ужыв.Пад вечар адчуў, што залягло ў носе, уначы закашляў, а назаўтра сціснула ў грудзях.Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ад нацягвання падоўжыцца, павялічыцца.
Кофта расцягнулася.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пашкодзіцца ад моцнага напружання, удару, неасцярожнага руху (пра звязкі, сухажылле і пад.).
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рухаючыся, размясціцца доўгім радам на вялікай прасторы.
Калона расцягнулася.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Размясціцца паласой на якой-н. адлегласці.
Вёсачка расцягнулася на два кіламетры.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць вельмі працяглым; зацягнуцца.
Работа расцягнулася на тыдзень.
6.Легчы, выцягнуўшыся.
Р. на лаўцы.
7. Упасці ўсім целам.
Зачапіўся нагою і расцягнуўся на зямлі.
|| незак.расця́гвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
памерці, сканаць, згінуць; загнуцца, зайсціся, акалець, апруцянець, спруцянець, выпруціцца, апрэгчыся, скапыціцца, здырдзіцца (разм.); легчы, злегчы, палегчы, дайсці, дацца (перан.); пасці, заснуць, спачыць, адысці (перан., выс.); здохнуць, падохнуць (перан., зняваж.) □ не стаць, расстацца са светам, пакінуць гэты свет, пайсці на той свет, падацца на той свет, прыняць смерць, аддаць жыццё, развітацца з жыццём, паплаціцца жыццём, заплаціць жыццём, разлучыцца з душой, аддаць богу душу, загавець душой, не ўказаць духу, спусціць дух, аддаць галаву, палажыць галаву, пакласці галаву, злажыць галаву, скласці галаву, налажыць галавой, навярнуць галавой, звярнуць галаву, скруціць галаву, зламаць галаву, страціць галаву, не знасіць галавы, не вынесці галавы, адказаць галавой, згарнуць рукі, сашчапіць рукі, налажыць на сябе рукі, выцягнуць ногі, працягнуць ногі, сысці на вечны спакой, сысці ў зямлю, легчы мёртвым, легчы ў зямлю, легчы ў зямлі, легчы ў труну, легчы ў дамавіну, легчы трупам, легчы касцьмі, палегчы касцьмі, пайсці ў магілу, узяць шлюб з зямлёй, сысці з зямлі, заручыцца з богам, даць дуба, паехаць да Абрама на піва
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
до́ма, прысл.
У сваёй хаце, кватэры, там, дзе жывеш. Нага забалела так, што Цімошку прыйшлося застацца дома і легчы ў пасцельку.Колас.Старога Нахлябіча .. [Балеслаў] застаў дома, на дварэ.Чорны.// У сваёй сям’і, са сваёй сям’ёй. Жыла .. [Марыля] дома пры тату і браце.Брыль.// На радзіме, у родных мясцінах. — А дома там цяпер у нас не гэтак: усё ідзе нанова і добра.Чорны.
•••
Не ўсе домаўкагогл. усе.
Ні дома, ні замужам — пра няпэўнае становішча каго‑н.
Як дома — свабодна (адчуваць, паводзіць сябе і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскі́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1.Легчы, шырока раскінуўшы рукі, ногі. Ля ганка, на каменні ў нязручных позах раскінулася некалькі чалавек.Лынькоў.// Шырока, у розныя бакі працягнуць свае галіны, лісты; пышна разрасціся. Разгалістыя сосны, быццам зялёныя шатры, раскінуліся на пясчаным узгорку ўскрай лесу.Колас.
2. Размясціцца дзе‑н., заняўшы сабой вялікую прастору; далёка працягнуцца. Вунь аж да Нёмана раскінуўся бяскрайні луг.С. Александровіч.Ад вакзала да самага Амура раскінуўся вялікі новы горад.Грахоўскі.
3.Разм. Патраціцца на што‑н. Гаспадарлівы не надта раскінецца.Прымаўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)