радзі́мы, ‑ая, ‑ае.

Нар.-паэт. Родны. І чырвоным сцягам раскінулася па карце радзімая краіна. Шахавец. Васільковы брала [Галя] колер на сваім радзімым полі. Дубоўка. // у знач. наз. радзі́мы, ‑ага, м.; радзі́мая, ‑ай, ж. Ласкавы зварот. Сустракай, радзімая, Мёдам, пірагамі. Броўка.

•••

Радзімая пляма гл. пляма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ску́так, ‑тку, м.

Разм. Тое, што вынікае з чаго‑н.; вывад. [Богут:] — Так, так, васпане мой ласкавы: плаціць за хату трэба мне, Раз вы жывеце ў ёй, а не — Дык скутак будзе нецікавы. Колас. Арышт, допыты, канвой — гэта было ўступам, а астрог — скутак. Гартны.

[Польск. skutek.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

срэ́бранік, ‑а, м.

Тое, што і сярэбранік. [Нічыпар:] Ось! Так і ты, Нічыпар, не за трыццаць срэбранікаў, дык за ласкавы погляд пана маёра адцураўся брата, прадаў братавых дзяцей, жонку. Кучар. Чалавека можна падкупіць рознымі рэчамі: срэбраніка — звонам манеты, хціўца і себялюбца — пахвальбой. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сардэ́чны, -ая, -ае.

1. гл. сэрца.

2. Які ідзе ад сэрца, шчыры; добры, чулы, спагадлівы.

С. чалавек.

Сардэчная сустрэча.

Сардэчна (прысл.) прыняць гасцей.

3. Які мае адносіны да кахання; любоўны.

С. друг.

Сардэчныя справы.

4. у знач. наз. сардэ́чны, -ага, м., сардэ́чная, -ай, ж. Ужыв. як ласкавы зварот пры ўпамінанні пра каго-н. з адценнем ласкі, жалю, спачування.

Пацярпі, с. мой.

|| наз. сардэ́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

kindly2 [ˈkaɪndli] adv. ласка́ва, прыя́зна; добразычлі́ва;

Will/would you kindly pass the salt? Будзьце ласкавы, перадайце соль;

look kindly on smb. ста́віцца стано́ўча да каго́-н., ухваля́ць каго́-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Frundlichkeit f -, -en ве́тлівасць, ласка́васць, прыя́знасць;

hben Sie die ~! бу́дзьце ла́скавы!, зрабі́це ла́ску!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

galnt a

1) ласка́вы, даліка́тны, ве́тлівы, гала́нтны

2) любо́ўны;

~e benteuer любо́ўныя прыго́ды

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

affectionate

[əˈfekʃənət]

adj.

ласка́вы, пяшчо́тны, чульлі́вы, чу́лы; прыхі́льны, лю́басны

an affectionate child — ла́скавае, пяшчо́тнае дзіця́

an affectionate farewell — чу́лае разьвіта́ньне

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

дако́р, ‑у, м.

Папрок, незадавальненне, выказаныя каму‑н. або ў дачыненні да каго‑н. — Аскольд, чаму ж вы шклянак не вынеслі? — кінула ласкавы дакор трактарысту дзяўчына. Пальчэўскі. Кіпіць работа цяжкая Ад рання і да ночы, Ніхто не йдзе з дакорамі — Такі ўжо люд рабочы. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галу́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

1. Самка голуба.

2. Разм. Ужываецца як ласкавы зварот да жанчыны. Спявай мне, дзяўчынка, пра кветкі, пра гай, Пра лепшыя дні, пра вясну, Пра наша каханне, галубка, спявай — Пад ціхі твой спеў я засну. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)