По́д’ездзень ’ліслівец’, ’той, хто ўмешваецца не ў сваю справу’ (Нас.). Конфіксальнае ўтварэнне з экспрэсіяй непахвальнасці ад ездзіць (гл.), прыстаўка под- тут мае значэнне набліжэння з напрамкам знізу ўверх. Распаўсюджаны тып словаўтварэння для абазначэння лісліўца або сапраўды прыхільнага чалавека, хітрых паводзінаў: пад‑/под‑ + дзеяслоў руху, параўн. падʼехаць ’паддобрыцца да каго-небудзь’ (Нас., Юрч. Вытв.) < ехаць; пад‑ бегі ’хітрае абыходжанне’ (Байк. і Некр.) < бегаць; падходлівы ’таварыскі’ (ЛА, 3) < хадзіць; падлізнік ’падыходны чалавек’ (Юрч. СНЛ) < лазіць; параўн. яшчэ рус. подкатиться ’падлізацца’ < катиться.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́зня, ла́зьня ’памяшканне, дзе мыюцца і парацца’ (Нас., Гарэц., Мядзв., Мал., Бяльк., Касп., Шат., Грыг., ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’сушня, будынак, у якім труць лён’ (Бір. Дзярж., КЭС, лаг.; саліг., З нар. сл.). Укр. лаз́ня ’лазня’, ’хаціна з маленькім уваходам’, ’яма для захоўвання збожжа’, рус. ла́зня ’падвал’, ’лесвіца’, ’лаз у яму’, ст.-рус. лазня (з XII ст.), якое, несумненна, паўднёва-заходняга паходжання (гл. Філін, Происх., 571); польск. łaźnia ’лазня’ (з XV ст.), н.-луж., в.-луж. łaznja ’лазня, ванна’, чэш. lázeń ’тс’, ’купанне’, lázně ’курорт’, паўд.-чэш. lazna ’стаў’. Паўн.-слав. дыялектызм. Прасл. laznь і lazьnja ўзніклі ў розныя часы: першасны дэрыват laz‑nь (як kaz‑nь); laz‑ьnja, утвораная ад lazьnъ(jь) < lazъ, параўн. укр. лазня піч, ст.-польск. (XVI ст.) co dalej to wyszsze jako w laźniej ’а далей — усё вышэй, як у лазні’ (Слаўскі, 5, 72). Да ла́зіць (гл.). Параўн. ст.-рус. влазити, влѣзти въ баню. Лазня першапачаткова азначала месца, куды лазілі: уніз → у яму (дзе была печ), уверх на палок у лазні (Машынскі, Kult., 1, 607–608; Бернекер, 697; Брукнер, 308; Шрадэр, Reallexikon, 1, 74; Зяленін, AfslPh, 32, 601). Іншыя версіі падлягаюць сумненню: паводле Махэка₂ (322), прасл. laznь трэба чляніць la‑znь, у якім la‑ < і.-е. *lavǝ‑, параўн. лац. lavāre ’мыць, мыцца’, хец. lā‑ ’тс’. Гэта прыняў і Вахрас (ScSl, IX, 1963, 166–167), дапускаючы, што сувязь з лазіць другасная. Ёстэррайхер (16, 10) звязвае лазню з lazъ ’выкапаная яма’. Міклашыч (161) памыляецца, калі выводзіць яе са ст.-грэч. λάσανον, лац. lasanum ’сасуд’. Кіслоўкі мяркуе, што касцюк. лазня — паланізм (КЭС). Гл. яшчэ Краўчук, УМШ, 1960, 6, 50–62.

Ла́зня 2 ’прыстасаванне для лазання на дрэва’ (Інстр. 1), рус. лазня ’лесвіца, драбіна, лескі’. Да ла́зіць (гл.) (аб суф. ‑ня гл. Сцяцко, Афікс. наз., 58).

Ла́зня 3 ’дзіцячая гульня’ (ТС). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́нда ’пляткарка’ (стол., Нар. лекс.), зах.-укр. ландо, ландига ’бадзяга, гультай’, ландати, ландувати, рус. разан. ландовать ’бадзяцца без занятку, швэндацца’, паўд.-польск. landzie, lędzit, lamdzić, lamdać ’жабракаваць, прасіць’, чэш. landai (se) ’бадзяцца’, ст.-чэш. lanžovati ’жабракаваць’, серб.-харв. ландарати, ландати, ландрати ’бадзяцца’, ’сноўдацца’, ландав ’пляткар; той, у каго доўгі язык’. Відавочна, у бел. мове — запазычанне з польск. праз укр. мову. З дыял. ням. landem, lendern с.-в.-ням. lendern ’бадзяцца’ (Мацэнаўэр, Cizí sl., 237; Бернекер, 686; Слаўскі, 4, 46–47). Роднаснае да літ. landyti ’лазіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лазаві́к 1 ’мёд, які збіраюць з борцей вясной (астаткі леташняга)’ (Маш.) — ад лазовы мёд < лаза (відавочна, таму, што вясной пчолы збіраюць пылок з коцікаў на лазе і вярбе). Утворана паводле мадэлі верасавы (БелСЭ, 7, 168). Не выключана і магчымасць кантамінацыі лазіць і сакавік (красавік).

Лазаві́к 2 ’жыхар балотнага краю’ (экспр.) (Шат.), ’лясун’ (Мат. Гом.). Ад лававы (жыхар) ’які жыве ў лазе’. Да лаза́ (гл.).

Лазавік 3 ’вялікі цёмны лешч, які нерастуе ў сярэдзіне красавіка, калі з’яўляюцца першыя лісткі на лазе’ — басейн Нёмана (Жукаў, Рыбы, 1958, 115). Да лаза́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыла́зка (прыла́ска) ’вялікая дарога’ (Касп.). Разам з серб.-харв. прѝлаз ’падыход, подступ’ утварае сепаратную ізаглосу, працягваючы, такім чынам, прасл. *prilazъ ’прасека; дарога і пад.’ < *lazъ з вельмі шырокай семантычнай базай (ЭССЯ, 14, 72–76), у якую ўваходзіць магчымае зыходнае значэнне ’месца, што стала праходным пасля раскарчоўкі лесу’ (Бернекер, 1, 696–697). Параўн. укр. полазо́к ’палянка ў чорным лесе’. Ст.-бел. прилазъ ’выбіранне мёду з вуллёў’ звязана з лазити (гл. ла́зіць 2) > ст.-рус. лазити пчелъ, медъ ’тс’ (падрабязней аб гэтым значэнні гл. ЭССЯ, там жа, 66). Параўн. балг. подлез ’праход пад мостам’ (БЕР, 5, 452).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́цяты ‘рабіць што-небудзь, пераходзячы з месца на месца’ (кам., ЖНС); 3‑я ас. адз. л. ты́цяе ‘цягнецца, пляцецца, ціха ідзе’ (Бес.). Няясна; магчыма, роднаснае чэш. tejcet ‘бадзяцца, швэндацца, ацірацца, лазіць (з месца на месца)’ — старачэшскае ў адносінах да яго (у выніку падаўжэння ъ > y) было б ⁺tycěti (Махэк₂, 638). Да прасл. *tekti, адкуль цячы (гл.). Семантычна суадносіцца з ты́цаті ‘шукаць’ (Сл. Брэс.), якое, аднак, бліжэй да ўкр. ти́цяти, ти́цькати ‘біць заднімі нагамі’, серб. ти́цаты ‘датыкацца’, славац. tycať ‘торкаць’, што да прасл. *tycati, *tъknǫti (ЕСУМ, 5, 566, 577), гл. тыц.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сверб, ‑у, м.

1. Адчуванне казытлівага нервовага раздражнення, якое выклікае пачухванне. За плечы лезе холад. Цягне на сон. Ные рука, бярэ сверб, — быццам нехта круціць яе свярдзёлкам ля локця. Пташнікаў. // Раздражненне, выкліканае ўкусамі, дотыкам чаго‑н. і пад. Не думайце, што пасля той пасадкі ў крапіву Тараска збаяўся высока лазіць. Не. Мінуў які тыдзень, і ўсё забылася. Сверб прайшоў. Юрэвіч.

2. перан. Разм. Нецярплівае жаданне чаго‑н., імкненне да чаго‑н., турбота. Але ёсць у.. [Алёнкі] адзін верш. Яна хавае яго і нікому яго не паказвае, нягледзячы на ўвесь аўтарскі сверб падзяліцца з чытачом сваёю творчасцю. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кішэ́нь ж., в разн. знач. карма́н м.;

бакава́я к. — боково́й карма́н;

к. то́ўстай кі́шкі — карма́н то́лстой кишки́;

◊ не па ~ні — не по карма́ну;

к. не дазваля́е — карма́н не позволя́ет;

палажы́ць у к. — положи́ть в карма́н;

набі́ць (напха́ць) к. — наби́ть карма́н;

па сло́ва ў к. не ла́зіць — за сло́вом в карма́н не ле́зет;

пу́стая к. — пу́стой карма́н;

то́ўстая к. — то́лстый карма́н;

трэ́сці к. — трясти́ карма́н;

падстаўля́й к. — держи́ карма́н ши́ре;

ла́зіць па чужы́х ~нях — ла́зить по чужи́м карма́нам;

ве́цер сві́шча (гуля́е) у ~нях — ве́тер свисти́т в карма́нах;

біць па ~ні — бить по карма́ну;

ца́ца-ца́ца ды ў к. — погов. ца́ца-ца́ца да в карма́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Плець 1 ’лезіва, прылада зямца, сплеценая з 8 частак, лесвіца, каб лазіць на дрэвы да борцяў’ (кіраў., Працы, 6; рэч., Маш.; слаўг., Нар. сл.; калінк., рагач., З нар. сл.; маг., усх.-гом., ЛА, 1); ’плётка, пляцёнка’ (Мат. Маг.), пле́ццю ’густа, нібы сплёўшыся’ (Юрч. СНЛ). Рус. плеть ’лезіва зямца’. Ад прасл. *pletь. Да пле́сці (гл.).

Плець 2 ’палоць’ (ігн., вільн., Сл. ПЗБ). З польск. pleć ’тс’ (тамсама).

Плець 3 ’падоўжаны край бёрда, у які ўстаўляюцца трысцінкі’ (воран., Шатал.). Да пле́сці (гл.) ад асновы *plet‑ (*pletь ’нешта сплеценае’).

Плець 4 ж. р. ’плот, сплецены з лазы ці з тонкіх жэрдак’ (Федар. 7). Да прасл. *plet‑ь < і.-е. *plekʼ‑t‑ǐ‑s.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́зці ’ўзбірацца, залазіць, караскацца’, ’апускацца ўніз’, ’забірацца куды-небудзь, улазіць у што-небудзь’, ’пранікаць крадучыся’, ’змяшчацца’, ’выбівацца наверх’, красл. ’вылазіць, выпірацца’ (Бяльк., Касп., Яруш., ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’надакучаць, назаліць, дражніцца’ ў выразе лезці ў вочы, лезці ў галаву (Шат., КЭС, лаг.; драг., в.-дзв., Сл. паўн.-зах.), беласт., драг. ’паўзці’, ’марудна ісці’, пруж., драг. ’падыходзіць, дакранацца’ (Сл. паўн.-зах.), ’моцна крычаць’, ’старанна рабіць’ у выразе із шкуры лезці (Ян.), драг. косэ лізуть ’падаюць валасы’ (Лучыц-Федарэц). Укр. лізти ’лезці, улазіць у што-небудзь, вылазіць’, ’поўзаць’, лі́заты ’лазіць’, рус. ле́зти, лезть ’уваходзіць куды-небудзь’, ’гразнуць’, польск. ležć (1‑я ас. lezę, ст.-польск. lazę) ’лезці’, н.-луж. lězć ’ісці, паўзці’, ’узбірацца’, в.-луж. lězć ’лезці’, чэш. lézti ’паўзці, цягнуцца’, ’прыходзіць не ў час’, ’паволі падаць, знікаць’, славац. liezť ’лезці’, славен. lę́sti, ст.-серб.-харв. љести, ле̏сти, ли̏сти ’паўзці, ускарасквацца’, сучаснае серб.-харв. ужываецца з прэфіксамі до‑, па‑, у‑ і замяняе дзеяслоў ѝћи ’ісці’, макед. дыял. љазʼа ’(дзіцё) рачкуе’, балг. ле́за, лезя ’лазіць, поўзаць’, ст.-слав. възлѣзѫ, лѣсти ’узбірацца’. Прасл. lěsti (lězǫ) ’паўзці, пасоўвацца наперад’. Самымі блізкімі адпаведнікамі з’яўляюцца балтыйскія мовы, у якіх прасл. ‑ě‑ адпавядае ‑ē‑: ст.-прус. līse (< *lēza) ’паўзе’, лат. lēžât ’ссоўвацца’, lēžuôt ’ісці паволі, цягнуцца’, літ. lė̃kštas ’плоскі’, lažà, lãžas ’паншчына’; параўн. яшчэ ст.-ісл. lágr ’нізкі’, с.-в.-ням. laege ’плоскі’, гал. laeg, ст.-грэч. λαχύς, англ. low ’нізкі’. Да і.-е. *lēg̑h‑ (Бернекер, 1, 715; Фасмер, 2, 476–477; Слаўскі, 4, 192–193; Скок, 2, 278–279; Шустар Шэўц, 11, 835; Бязлай, 2, 136).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)