БАЖА́Н (Мікола) (Мікалай Платонавіч; 9.10.1904, г. Камянец-Падольскі, Украіна — 23.11.1983),
украінскі паэт, грамадскі дзеяч. Акад.АН Украіны (1951). Засл. дз. маст. Грузіі (1964), засл. дз. нав. Украіны (1966). Нар. паэт Узбекістана (1968). Герой Сац. Працы (1974). У 1943—48 нам. старшыні Савета Міністраў УССР. У 1958—83 гал. рэдактар Укр.Сав. Энцыклапедыі. Аўтар вершаў, паэм, перакладаў, літ.-крытычных і публіцыст. прац. Творы Бажана (зб-кі «Семнаццаты патруль», 1926; «Клятва», 1941; «Сталінградскі сшытак», 1943; «Англійскія ўражанні», 1949; «Італьянскія сустрэчы», 1961; «Чатыры апавяданні пра надзею», 1967; «Знакі», 1978, Ленінская прэмія 1982) вызначаюцца тэматычнай шырынёй, сац. і філас. праблематыкай. Перакладаў на ўкр. мову творы рус., груз., узб., ням., польск. і інш. пісьменнікаў; з бел. — вершы Я.Купалы, А.Куляшова, М.Танка, П.Панчанкі, А.Зарыцкага, кн. вершаў П.Броўкі. На бел. мову творы Бажана перакладалі Броўка, А.Бялевіч, В.Вітка, П.Глебка, Зарыцкі, М.Калачынскі, Куляшоў, Я.Семяжон, М.Танк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛІ́ЕЎ (Кайсын Шуваевіч) (1.11.1917, с. Верхні Чэгем Чэгемскага р-на, Кабардзіна-Балкарыя — 4.6.1985),
балкарскі паэт.Нар. паэт Кабардзіна-Балкарыі (1967). Вучыўся ў Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва імя Луначарскага (1935—39). Друкаваўся з 1934. Ў 1944 незаконна высланы з Кабардзіна-Балкарыі, да 1957 жыў у Кіргізіі. Паэтычныя цыклы «Мае суседзі» (1939—45), «Песні цяснін» (1947—51), кнігі вершаў «Паранены камень» (1964; Дзярж. прэмія РСФСР імя М.Горкага 1966), «Мір дому твайму!» (1967), «Кніга зямлі» (1972), «Краса зямная» (1980) і інш. — своеасаблівы летапіс гіст. мінулага і сучаснага балкарскага народа, прасякнуты пачуццём любові да Радзімы, жыццялюбствам, гуманізмам. Пераклаў на балкарскую мову верш Я.Купалы «А хто там ідзе?». На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Р.Барадулін, А.Куляшоў, У.Шахавец. Дзярж. прэмія СССР 1974, Ленінская прэмія 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́БЕДЗЕЎ-КУМА́Ч (сапр.Лебедзеў) Васіль Іванавіч
(8.8.1898, Масква — 20.2.1949),
расійскі паэт. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1919—21). З 1922 супрацоўнік шэрагу газет, час. «Крокодил». Друкаваўся з 1916. Аўтар сатыр. вершаў, апавяданняў, фельетонаў (зб-кі «Чаінкі ў сподачку», 1925; «Сумныя ўсмешкі», 1927; «Калючыя вершы», 1945, і інш.). Адзін са стваральнікаў сав. масавай песні. Напісаў тэксты песень да кінафільмаў «Вясёлыя хлопцы» (1934), «Цырк» (1936), «Волга-Волга» (1937). Аўтар тэкстаў папулярных песень, у т. л. «Песня пра Радзіму», «Вясёлы вецер», «Спартыўны марш» (усе 1936); яго песня «Свяшчэнная вайна» (апубл. 24.6.1941) стала своеасаблівым гімнам у час Вял.Айч. вайны. Выдаў паэт.зб-кі «Кніга песень» (1938), «У бой за Радзіму» (1941), «Вершы для эстрады» (1948) і інш. Пісаў п’есы («Кірушкава перамога», 1926; «Жонка заўмага», 1940), вершы для дзяцей. На бел. мову асобныя яго вершы пераклалі А.Астрэйка, А.Куляшоў. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Тв.:
Избранное. М., 1984;
Песня о Родине: Избр. стихотворения. Кемерово, 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сма́глы, ‑ая, ‑ае.
Перасохлы, сасмаглы. Прыкрыўшы маскай смаглы рот, Герой працягвае палёт І прабіваецца да сонца.Крапіва.З тых дзён, калі падносяць кубак славы, Я лішняе спакусы не глыну, Бо ўсё яшчэ мне помніцца гаркавы На смаглых вуснах прысмак палыну.Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цясля́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да цесляра, цяслярства. Цяслярскае рамяство. □ Цяслярская брыгада заканчвала ставіць кроквы на школьным будынку.Даніленка.Пад цяслярскай сякерай Пападала голле на дол.Куляшоў.// Які належыць цесляру, уласцівы цесляру. Вацік глядзеў на цяслярскі спрыт у рабоце.Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гразі́цца, гражуся, грозішся, грозіцца; незак.
Тое, што і гразіць. Не цвёрдая ў бомбы слава, Гразіцца ёю зарана. Не хітрая, урэшце, справа Адолець атам урана.Куляшоў.[Толік] прычапіўся на вуліцы да Максіма, кідаўся біцца, гразіўся і блізка не падпусціць да матчынага парога...М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вар’яце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Траціць розум, даходзіць да псіхічнага расстройства.
2.перан. Бурна і хаатычна праяўляцца. Громы з перунамі вар’яцелі, зліваючыся ў адну суцэльную кананаду.Якімовіч.Вар’яцеў.. Сож. Шалела завіруха, Маланкі бліскалі, а дождж, А град сек доўга, глуха.Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калёсы, калёс; адз.няма.
Конная чатырохколая гаспадарчая павозка. Пяцёра калёс былі ўжо запрэжаны, у кожныя калёсы па пары коней.Чарнышэвіч.Каня запрагаю ў калёсы, Дугу закладаю ў гужы, Вязу і сярпы я і косы, І граблі ў свой стан на Сажы.Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паду́жацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Дужаючыся, памерацца сіламі; пазмагацца. Калі-нікалі хацелася з хлапчукамі, як бывала, наганяць галубоў або схапіцца са сваімі аднагодкамі і падужацца ўволю.Гроднеў.Дык хіба ж мы не здолеем Дружнай сям’ёй Скіраваць нашу рэчку, Падужацца з ёй?Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́смак, ‑у, м.
1. Дадатковы, пабочны смак, які прымешваецца да смаку чаго‑н. Гарэлы прысмак. □ Сцяблінкі жуючы, яна адчула Не водар сена — водарасці пах, І далі той, што зноў іх паглынула, — Чужы, салёны прысмак на губах.Куляшоў.