Мэндлік, мэндаль, мэ́ндаль, мэндыль, мэндзяль, мэндля, мэндла ’маладая укладка 5 або 10–15 снапоў, пастаўленых у кучкі для прасушкі і накрытых распасцёртым снапом зверху’ (ТСБМ, Бір. дыс.; івац., Сл. Брэс.; Шат., Сл. ПЗБ, Сцяц.; гродз., КЭС; карэліц., Шатал.; навагр., Нар. словатв.; паўн.-зах., ДАБМ, к. 286), ’укладка з 30 снапоў’ (кам., Шатал.); ваўк. ’пятнаццаць штук чаго-небудзь’ (Сл. ПЗБ). З польск.mendel, mędel, mandel, mądel, якія з паўн.-ням.Mandel ’мэндлік’, ’15–16 штук чаго-небудзь’ (Чартко, Бел. лінгв. зб., 147 і 149; Выгонная, БЛ, 6, 1974, 64 і Бел.-укр. ізал., 15) < с.-лац.mandala ’кораб, кош’ (Васэрцыер, 148).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́садка, па́сыдка, па́сытка ’пастка’, ’зяпа, рот’ (Бяльк.), паса́дка ’пастка’ (Гарэц., Яруш.). Відаць, да пастка (гл.). Параўн. чэш.posada ’кошык, скрынка для свойскіх птушак’, рус.садок ’плецены кош для злоўленай рыбы’, бел.се́жа ’загародка на рацэ з сеткі’ (Бяльк.).
Паса́дка1, пыса́дка, паса́дкі ’пасаджаныя расліны’, ’прызямленне самалёта’, ’упусканне пасажыраў у вагон, самалёт, карабель’, ’палажэнне цела ў час сядзення’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ, Ян., Мат. Гом.). З рус.поса́дка ’тс’.
Паса́дка2 ’глінабітная падлога’ (Сцяшк. Сл.), ’чарэнь у печы’ (свісл., Шатал.), ст.-бел.посадзка, посажка, посацка ’падлога з плітак; чарэнь’ (1572 г.). Запазычаны са ст.-польск.posadzka (Булыка, Лекс. запазыч., 98).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тараба́н1 ’кош, сплецены з дранкі’ (Сл. Брэс.). Магчыма, ад тарабаніць2, гл.
Тараба́н2 ’барабан’ (Байк. і Некр.). Укр.тараба́н ’барабан; бразготка на шыю скаціне, што пасецца без дагляду’, рус.дыял.тараба́н ’барабан’, польск.taraban ’вялікі турэцкі барабан’. З тат.дараба́н ’барабан’ шляхам аглушэння пачатковага зычнага ў выніку дыстантнай асіміляцыі ўтворана бараба́н (Фасмер, 4, 20; ЕСУМ, 5, 517). Сюды ж тараба́н ’балбатун’ (Сцяшк. Сл.) як метафара або адваротны дэрыват ад тарабаніць1, гл.
Тараба́н3 ’музычны інструмент з 24 струнамі, які вісеў на грудзях; музыка надзяваў на пальцы адмысловыя кіпці і перабіраў струны’ (Варл.). Гл. тарбан.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КРЫ́МСКІ ПАЎВО́СТРАЎ, Крым,
на Пд Украіны. Абмываецца на З і Пд Чорным, на У Азоўскім морамі і Керчанскім пралівам. З мацерыком злучаны вузкім (8 км) Перакопскім перашыйкам. Пл. 27 тыс.км². На У — Керчанскі п-аў, на З — Тарханкуцкі. Уздоўж паўн.-ўсх. ўзбярэжжа цягнецца сістэма неглыбокіх заліваў (Сіваш), якія аддзелены ад мора нізіннай пясчанай Арабацкай Стрэлкай. Паўн. частка К. — раўніна (т.зв. Стэпавы К.), паўд. (Горны К.) займаюць Крымскія горы (выш. да 1545 м, г. Раман-Кош). Каля паўд. падэшвы гор прыбярэжная паласа Паўднёвага берага Крыма з лакалітамі (г. Аюдаг) і стараж. вулканічнымі масівамі (Карадаг). Карысныя выкапні: жал. руда (Керчанскі жалезарудны басейн), газ, нафта, вапнякі, мергелі, соль і лек. гразі азёр. Клімат на Пн умераны, сухі, на Пд субтрапічны міжземнаморскага тыпу. Сярэднія т-ры студз. ад 1—2 °C на Пн да 4 °C на Пд, ліп. 24 °C. Ападкаў ад 300 мм на Пн да 1200 мм у гарах за год. Рэкі малаводныя, найб. — Чорная, Салгір, Кача, Альма. Ліманныя салёныя азёры (Сакскае і інш.). Паўн.-Крымскі канал. Глебы на Пн каштанавыя, у цэнтры — пераважна чарназёмы, у гарах бурыя горна-лясныя і чарназёмападобныя горна-лугавыя. Стэпавы К. амаль поўнасцю ўзараны, зрэдку трапляецца стэпавая расліннасць. У гарах ядлоўцава-дубовыя і букава-грабавыя лясы. На ўзбярэжжы хмызняковая расліннасць з шыбляку. Жывёльны свет: на Пн стэпавыя грызуны і птушкі, у гарах высакародны алень, муфлон, казуля, каменная куніца, кажан; птушкі — чорнагаловая сойка, дзяцел, чорны грыф, арлы. На тэр. К. — Ялцінскі, Мыс Марцьян, Карадагскі запаведнікі, Крымская запаведна-паляўнічая гаспадарка, Нікіцкі бат. сад. Гал. гарады: Сімферопаль, Севастопаль, Керч, Еўпаторыя і інш. Пра гаспадарку гл. ў арт.Крым (Аўтаномная Рэспубліка Крым).
1.што і чаго. Паступова беручы, узяць нейкую колькасць чаго-н.; назбіраць.
Н. кніг у бібліятэцы.
Н. кош грыбоў.
2. Зачарпнуць, напоўніць чым-н.
Н. вады ў вёдры.
3.каго-што. Наняць, прыняць.
Н. рабочых.
Н. вучняў.
4.што. Скласці з друкарскіх літар тэкст або надрукаваць яго пры дапамозе камп’ютара.
5.што. Саставіць з некалькіх лічбаў, знакаў.
Н. нумар тэлефона.
6.што і чаго. Дасягнуць якой-н. ступені ў сваім развіцці, руху і г.д.
Самалёт набраў вышыню.
Н. хуткасць.
7.што і чаго. Атрымаць у выніку спаборніцтва, экзаменаў і пад.
Н. дзесяць балаў.
8.чаго. Купіць, набыць.
Н. тканіны на сукенку.
◊
Набраць сабе ў галаву (разм.) — умацавацца ў якой-н. думцы, многа думаць пра што-н.
|| незак.набіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз.набіра́нне, -я, н. (да 3 і 4 знач.).
|| наз.набо́р, -у, м. (да 1—6 знач.).
Здаць кнігу ў н.
Н. у ліцэй.
Н. вышыні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Каша́ра ’загон, адроджанае месца па полі, у лесе, дзе летам трымаюць жывёлу’ (ТСБМ), ’аўчарня ў маёнтку’ (Шат.), ’аўчарня’ (Нас.), ’пастаўнік’ (Сл. паўн.-зах., 2: «Кашара — эта выгарадзь для ската»). Параўн. рус.дыял.паўдн.коша́ра ’загарадзь для жывёлы (авечак)’, укр.коша́ра ’аўчарня’, польск.koszara, koszar, ц.-слав.кошара ’аўчарня’, балг.кошара ’тс’; параўн. далей фармальна аднолькавыя, але з іншай семантыкай серб.-харв.ко̀шара, ко̏ша̑р ’кашолка для рыбы’, славен.košȃra, košár ’круглая кашолка’. Паводле Фасмера, 2, 360, звычайным з’яўляецца тлумачэнне, якое звязвае даныя лексемы з кош ’плеценая кашолка і да т. п.’ Падрабязны агляд семантыкі ў слав. форм (праформ) *košara, *košarъ, *košerъ гл. у Трубачова, Эт. сл., 11, 183–186, дзе даецца агляд праблематыкі ў шырокім арэальным аспекце. Слова гэта было ўжо ў ст.-бел. мове (з XVI ст., гл. Булыка, Запазыч., 174).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лу́бка, смарг.лу́бачка ’кош, карзіна’, ’сявенька (з кары)’, ’плецены саламяны кораб для мукі’, ’дзежка для трымання мукі пад рукой’, ’бочачка’, ’салянка з ліповай кары’, ’кошык, сплецены з саломы і лазы’ (Нас., Яруш., Мікуц., Касп., Мат. Гом., Шат., П. С., Гарэц., Юрч., Янк. БП., Ян., Мат. Маг., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.; паўд.-усх., КЭС; мядз., Нар. словатв., Жыв. сл.; барыс., Шн. 2; докш., маладз., Янк. Мат., Мат. АС; рагач., З нар. сл.), ’вулей у лесе’ (добр., рэч., Мат. Гом.), ’калыска’ (Сл. Брэс.; карэліц., Сл. ПЗБ); лу́бка і лу́пка ’раёўня’ (Сл. ПЗБ, слаўг., Нар. сл.), бялын.лупок ’лубок, што ставіцца на дрэве для лоўлі раёў’ (Мат. Маг.), лу́бка‑мядоўка ’ліповая бочачка для мёду’ (рагач., З нар. сл.; Сл. ПЗБ), лубок ’тс’ (карм., добруш., Мат. Гом.). Ст.-бел.лубка (Скурат, БЛ, 8, 13–14). Да луб1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́лька1 ’грудзі’ (Растарг., Юрч., Янук., Касп.), ’ключыца’ (Мат. Маг.), пелькі ’каўнер’ (Касп.), ’грудзіна, грудная косць’, ’грудная частка ялавічыны’ (Нас., Нас. Сб.), пелькавае мяса ’тс’ (Нас.), маюць непасрэдны працяг на рус. тэрыторыі: пе́лька, пе́лька ’частка адзення, якое закрывае грудзі’, пело ’пярэдняя частка кашулі, што закрывае грудзі’, ’жаночыя грудзі’, пели́ть ’пакрываць, прыкрываць’ — якія можна генетычна атаясаміць з дадзенымі ўграфінскіх моў з агульным значэннем ’верх, тое, што пакрывае’, параўн. вепск.pälʼiné ’верх, верхні бок’, pälʼdʼa, pälʼda ’нацягваць на што-н.’, pälętʼi ’адзін на адным’, pel ’вяршняк, вушак’, удм.pel ’вуха’, эст.peale panema, pealistama ’пакрыць’. Цікавым будзе таксама і семантычны пераход: вепск.ŕind ’грудзі’ і ’каўнер адзення’.
Пе́лька2 ’уваход у жак або ў кош’ (ТС), рус.дыял.пе́лька ’пятля, палонка’, укр.пе́лька ’глотка’. У выніку семантычнага пераносу з пель (гл.) (Талстой, Этимология–1967, 148–149).