рэкламнае, даведачнае або дзіцячае выданне, надрукаванае на адным аркушы паперы і складзенае ў выглядзе гармоніка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
карбацыклі́чны
(ад карба- + гр. kyklos = кольца);
к-ыя злучэнні — арганічныя рэчывы, малекулы якіх маюць цыклы (кольцы), пабудаваныя з атамаў вугляроду.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Га́йка ’гайка’, ’жалезнае кольца, якое набіваецца на што-н. для змацавання’ (БРС, Касп., Нас.). Рус.га́йка, укр.га́йка. Паводле Фасмера (1, 384), цяжкае слова. Шанскі (1, Г, 11–12) мяркуе, што ўкр. і бел. словы запазычаны з рус., дзе гэта слова ўтворана суфіксам ‑ка ад дзеяслова гаить ’закрываць; затрымліваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
по́чапка, ‑і, ДМ ‑пцы; Рмн. ‑пак; ж.
1.Спец. Назва дэталей у выглядзе кольца або паўкольца, якія злучаюць што‑н.
2. Вяровачка, раменьчык і пад., за якія чапляюць, падвязваюць што‑н. Па абодва бакі ў .. [чалавека] віселі, скрыжаваныя на грудзях і плячах почапкамі, торбы.Галавач.За .. [ваўкадавам] у траве валачылася-скакала доўгая раменная почапка.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лімб
(лац. limbus = край, кант)
1) плоскае кольца, падзеленае на градусы, у вугламерных прыборах;
2) бачны край дыска Сонца, Месяца, планеты.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПРАДЗІ́ЛЬНАЯ МАШЫ́НА,
машына, на якой з роўніцы (ці шарсцяной стужкі) вырабляюць пражу. На П.м. робіцца выцягванне, кручэнне і намотка пражы — залючныя працэсы прадзення.
Мех. П.м. створана ў Вялікабрытаніі (1738). У Расіі з 2-й пал. 18 ст. былі П.м. на ільно- і бавоўнапрадзільных ф-ках. Асн. для прадзення валокнаў з’яўляецца кальцавая (верацённая) П.м., у якой роўніца (стужка) выцягваецца ў выцяжной прыладзе, скручваецца і намотваецца на патрон ці шпулю з дапамогай верацяна і бегунка. У безверацённых пнеўма-мех. П.м. роўніца (стужка) раз’ядноўваецца на асобныя валокны, якія падаюцца ў вярчальную камеру, дзе з іх фарміруецца валакністая стужачка, скручваецца ў пражу і намотваецца на бабіну. Выкарыстоўваюцца ў тэкстыльнай прамысловасці.
Схема прадзільнай машыны: 1 — кольца з бегунком; 2 — выцяжная прылада; 3 — шпулі з роўніцай; 4 — ніткаправаднік; 5 — пачынак з гатовай пражай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лы́чка, ‑а; Рмн. ‑чак; н.
1.Памянш.да лыка.
2.пераважнамн. (лы́чкі, ‑чак). Вузкія папярочныя нашыўкі на пагонах. Яны прыйшлі ўтрох. Адзін — на пагонах тры белыя лычкі, а ў тых двух — сівыя пагоны, як і іх фрэнчы.Баранавых.
3.Абл.Кольца, круг. Арына паклала ў міску кавалак сала, кавалак мяса і лычка кілбасы.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
баскетбо́л
(англ. basket-ball, ад basket = кошык + ball = мяч)
спартыўная камандная гульня з мячом, які закідаюць рукамі ў падвешанае кольца з сеткай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бранзале́т
(польск. branzoleta, ад фр. bracelet)
упрыгожанне ў выглядзе вялікага кольца з высакародных металаў, слановай косці, якое носяць на руцэ вышэй кісці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ракс-бу́гель
(гал. rak-beugel)
кольца з круком, якое перасоўваецца па рантгоутнаму дрэву і служыць на судне для пад’ёму і спускання парусоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)