сродкі вымярэння, прызначаныя для ацэнкі дакладнасці зубчастых колаў і перадач па нормах кінематычнай дакладнасці, плаўнасці, кантакту і бакавога зазору. Падзяляюцца на станковыя (пры вымярэнні зубчастае кола ўстанаўліваюць на прыладу) і накладныя (прыладу накладваюць на зубчастае кола). З дапамогай З.п. вымяраюць міжцэнтравыя адлегласці (гл.Міжцэнтрамер), даўжыні агульных нармалей (гл.Нармалемер), шагі зачаплення (гл.Шагамер), хвалістасць паверхні, таўшчыню зубоўі г.д. Імі карыстаюцца пры вырабе зубчастых колаў і перадач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карыёз, ка́рыес
(лац. caries = гніенне)
запаленчы працэс у цвёрдай тканцы касцей, які суправаджаецца гніеннем (напр. к. зубоў); кастаеда.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЗУ́БЫ ШТУ́ЧНЫЯ,
штучныя дэталі, што ўваходзяць у склад зубных пратэзаў для замяшчэння зубных радоў з мэтай нармалізацыі функцыі жавання, мовы, эстэтыкі. У 4—3 ст. да н.э. для вырабу З.ш. выкарыстоўвалі косць, пазней золата. У наш час З.ш. робяць з акрылавай пластмасы, керамікі; колер адпавядае натуральным зубам. Акрамя здымных і няздымных пратэзаў (гл.Пратэзаванне зубоў) З.ш. бываюць адзінкавыя. Пры адсутнасці каронкі і захаваным корані робяць штыфтавыя зубы. Іншы раз З.ш. фіксуюць на дэнтальных імплантантах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мяжджу́ліць ’драбіць, мажджэрыць, дэфармаваць, раздушваць’ (Гарэц., Др.-Падб., Нас.), міёр. ’уціскваць, умяшчаць’, полац. ’есці марудна, размінаць ежу дзёснамі, не маючы зубоў’ (Нар. сл.), мяжду́ла ’цяльпук, нязграбны, непаваротлівы’ (Гарэц., Др.-Падб., Бяльк.). Да мозг, мозак (гл.). Параўн. рус.размозжить голову (Фасмер, 2, 637). Гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
clench
[klentʃ]1.
v.t.
1) сьціска́ць, заціска́ць
2) мо́цна схапі́ць, заці́снуць у руцэ́
2.
n.
мо́цны сьці́ск (кулака́, зубо́ў)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БІЯЛАГІ́ЧНЫ ЎЗРО́СТ,
паказчык, які характарызуе пэўны этап развіцця арганізма з уласцівай яму сукупнасцю абменных, марфал., функцыян. і рэгулятарных асаблівасцяў і адаптыўных магчымасцяў, якія мяняюцца з цягам часу. Вызначаецца станам скуры і яе вытворных, зубоў, ступенню акасцянення шкілета, вастрынёй зроку, дыяпазонам акамадацыі хрусталіка і інш. Біялагічны ўзрост можа не адпавядаць храналагічнаму — апярэджваць ці адставаць ад яго. Тэмп біял. узроставых змен залежыць ад спадчыннасці і ўмоў навакольнага асяроддзя (для чалавека — умовы быту, харчаванне, прафес. шкоднасці, хранічныя інтаксікацыі алкаголем, наркотыкамі, нікацінам і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТЭАМАЛЯ́ЦЫЯ (ад астэа... + грэч. malakia мяккасць),
размякчэнне і дэфармацыя касцей з прычыны парушэння мінер. абмену пераважна ў касцявой тканцы. Найчасцей бывае ў жанчын, асабліва ў 2-й пал. цяжарнасці. Пры парушэннях фосфарна-кальцыевага абмену найперш пашкоджвае косці таза і ніжніх канечнасцяў. Прыкмета астэамаляцыі: вельмі празрысты малюнак касцей. Лячэнне: паўнацэннае харчаванне, багатае на вітаміны A, D, C, солі кальцыю, фосфару і бялок; лячэнне асн. захворвання. Астэамаляцыя ў жывёл клінічна праяўляецца зніжэннем апетыту, кульгавасцю, псаваннем зубоў, скрыўленнем або прагінаннем пазваночніка, пераломамі касцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ФНЕТ (Ofnet),
дзве палеаліт. пячоры (Вялікі і Малы О.) на Пд Германіі на ПнЗ ад г. Аўгсбург. Маюць па некалькі культурных пластоў, якія перакрываюць адзін аднаго і належаць да розных стадый позняга палеаліту, мезаліту, неаліту і эпохі металаў. У пячоры Вялікі О. выяўлена мезалітычнае пахаванне чалавечых чарапоў стараж. еўрапеоідаў. У адным паглыбленні 27 чарапоў, у другім — 6. Чарапы тваравымі часткамі павернуты да ўвахода ў пячору і густа пасыпаны вохрай. Побач знойдзены ўпрыгожанні з ракавін і зубоў аленяў. Большасць чарапоў належала жанчынам і дзецям.