ЦЕ́РАХАВА Тамара Мікалаеўна (н. 22.4.1951, г. Гомель),
бел. вучоны ў галіне стаматалогіі. Д-р мед. н., праф. (2000). Скончыла Бел. мед. ун-т (1980), дзе працуе з 1987 (з 2001 заг. кафедры). Навук. працы па прафілактыцы карыесу зубоў, захворваннях перыядонту і зубасківічных анамаліях у дзяцей.
Тв.:
Научное обоснование профилактики кариеса зубов фторированной солью у детей Республики Беларусь. Мн., 1998 (разам з Э.М.Мельнічэнкам);
Системное применение фторидов в профилактике кариеса зубов. Мн., 1999 (разам з Э.М.Мельнічэнкам. Т.В.Папружанка).
т. 18, кн. 1, с. 466
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)