1. Пачаць моцна бушаваць; стаць бурным (пра стыхійныя з’явы). Пажар разбушаваўся. □ Уначы навальніца разбушавалася зноў.Карпаў.[Акіян] на другі дзень нашага плавання разбушаваўся і злосна са стогнам кідаў на цеплаход свае магутныя хвалі.Філімонаў.
2.перан.Разм. Пачаць буяніць, раз’ятрыцца. [Комлік] чакаў, што Кашын разбушуецца, учыніць скандал, але той толькі спахмурнеў на міг і падаўся ў кухню рыхтаваць закуску.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ска́рга ‘незадаволенасць, нараканне’, ‘заява аб непрымальных дзеяннях ці з’явах’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Байк. і Некр., Сержп.), скарга́ (Гарэц.), ска́рка ‘тс’ (Мал.). Укр.ска́рга, ст.-рус. (XIV ст.) скарга ‘тс’. Ва ўсходнеславянскіх мовах запазычанне з польск.skarga з прычыны наяўнасці ‑ар‑ (Карскі, Белорусы, 146; Кюнэ, Poln., 96; Фасмер 3, 633). Этымалогію гл. скардзіцца. Ст.-бел.скарга, скаркга запазычана ўжо ў XIV ст. з ст.-польск.skarga (Булыка, Лекс. запазыч., 53).
Скарга́1 ‘чапяла’ (Сцяшк.). Не вельмі яснае слова, параўнальны матэрыял адсутнічае. Відаць, нейкая кантамінацыя з словам качарга́ (гл.).
Скарга́2, скірга́ ‘прыдзірлівая, з’едлівая асоба’, ‘скупы чалавек’ (ТС), сюды ж скоргану́ць ‘злосна сказаць’ (там жа). Гл. карга.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
growl
[graʊl]1.
v.i.
1) гы́ркаць (асабл. пра саба́ку)
2) зло́сна нарака́ць, бурчэ́ць
3) грыме́ць, грукаце́ць, груката́ць (пра гром)
2.
n.
1) гы́рканьне n.
2) зло́снае нарака́ньне, бурчэ́ньне n.
3) гру́кат і трэск, гул гро́му, грымо́ты pl.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
пачырване́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Стаць чырвоным (у 1 знач.). Белая паласа на ўсходзе пачырванела, разгарэлася.Шамякін.Рабіна спелая не тады, калі пачырванее, а калі добра вымерзне.Гаўрылкін.
2. Стаць чырвоным ад прыліву крыві да скуры; пакрыцца румянцам. Міця не здолеў схаваць разгубленасці, пачырванеў.Навуменка.Фёдараў прыкметна пачырванеў і злосна звярнуўся да маёра: — Я паўтараю: пакіньце чужое месца.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасме́шышча, ‑а, м.
1. Той, з каго (тое, з чаго) смяюцца, кпяць; прадмет насмешак, кпінаў. — Пасмешышча ці дурня з мяне зрабілі, — злосна сказаў .. [Вова] маці. — Разумнікі!Марціновіч.Прыйшлося браць касавокую Хіму, што заседзелася ў дзеўках, і каб не быць пасмешышчам у Ясенях, выбірацца на хутар.Арочка.
2. Здзек, здзекаванне. [Маці:] — Кісні, кісні, ён [Антось] табе нос утрэ і паедзе, а ты на пасмешышча людзям застанешся.Васілевіч.
•••
Выставіць на пасмешышчагл. вымавіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́вад, ‑а, М ‑дзе, м.
Тое, што і прывод 2. Ёсць жа ў краіне прадпрыемствы, якія выпускаюць .. [мясарубку] з электрычным прывадам, што дае магчымасць прыстасаваць яе для перапрацоўкі садавіны і гародніны, выціскання сокаў і г. д.«Звязда».Далей на ўсю шырыню сядзібы раскашавалася гумно, трошкі воддаль ад якога пад адмысловай паветкай стаяў назублены прывад малатарні.Сабаленка.— Ламачына, а не малатарня. Ды к таму і прывад няспраўны, — злосна буркнуў Вабейка.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разню́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм.
1. Распазнаць нюхам (пра жывёл). А .. [каля павароткі] ужо сляды або прапалі, або выветрыліся, і сабака больш нічога не мог разнюхаць.Чорны.
2.перан. Даведацца пра што‑н. тайком; разведаць. Цікаўныя суседкі памкнуліся было разнюхаць, каго гэта падчапіла Марыся.Новікаў.— Не бойся за мяне! — злосна адказаў Павел. — Мяне голымі рукамі не возьмеш. Сядзі і чакай. Я на адной назе... Разнюхаю і назад.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Узяць што‑н. у сваё ўладанне; захапіць. Чалавек навучыўся браць багацці зямлі, навучыўся рабіць машыны, завалодаў морамі, рэкамі, паветрам.Галавач.[Птушаняты] злосна штурхаюцца, стараючыся завалодаць большым і лепшым кавалкам.В. Вольскі.
2.перан. Прыцягнуць да сябе, падпарадкаваць свайму ўплыву. Відаць было, што памочнік хацеў завалодаць адзін увагаю панны Ядвісі, а настаўніка адцерці.Колас.Ідэя электрыфікацыі завалодала калгаснікамі ўсіх калгасаў сельсавета.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́нскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да каня, належыць яму. Конская грыва. Конскія падковы. Конскае ржанне. Конская збруя. □ Своеасаблівы і такі знаёмы Пракопу пах хлява і кепскага стойла востра б’е ў нос.Колас.
2.Разм. Вялікі, моцны. Вялізны, з конскімі сківіцамі мужчына носіць за плячамі вінтоўку, глядзіць спадылба, злосна.Навуменка.
3. Як састаўная частка некаторых батанічных назваў. Конскае шчаўе. Конская цыбуля. Конскі боб.
•••
Конская сілагл. сіла.
Конскі капітангл. капітан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лама́чына, ‑ы, ж.
1. Абломак дрэва (сук, кавалак нятоўстага ствала, корч і пад.). Паціху ступалі [камсамольцы], каб не шлёпаць па вадзе і каб не паганіць як аб ламачыну босай нагі.Галавач.// Палка. Чалавек хапіў з-пад ног ламачыну, махануў навокал сябе, сабакі адскочылі.Чорны.
2.Разм. Старая або сапсаваная, непрыгодная рэч. — Ламачына, а не малатарня. Ды к таму і прывод няспраўны, — злосна буркнуў Бабейка.Хадкевіч.//перан. Нязграбны, няздатны (пра чалавека, жывёлу, звычайна старых).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)