Незале́жнасць ’самастойнасць, аўтаномнасць’ (Яруш., Некр. і Байк., БРС, ТСБМ), укр.незалежність ’самастойнасць, непадпарадкаванасць’. Запазычана з польск.niezależność ’тс’ або ўтворана на мясцовай глебе ад зале́жны, зале́жнасць ’несамастойнасць’, якое ў сваю чаргу, відаць, запазычана з польск.zależny, zależność ’тс’, ад zależeć ’быць залежным, несамастойным’ (< za‑leżeć, гл. ляжа́ць). На базе гэтай жа мадэлі прыназоўнік *za + дзеяслоў стану (спакою), аднак з іншым лексічным напаўненнем, утвораны рус.незави́симость (ад за‑висеть ’залежаць’), чэш.nezávislost, славен.nezavisnost, серб.-харв.неза́висност, балг.незави́симост, макед.независност і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДЫЛАТАМЕ́ТРЫЯ (ад лац. dilato пашыраю + ...метрыя),
раздзел фізікі і вымяральнай тэхнікі, які вывучае залежнасць змен памераў цела ад уздзеяння знешніх умоў: т-ры, ціску, эл. і магн. палёў і інш. Прылады для мэт Д. наз.дылатометрамі; выкарыстоўваюць таксама метады рэнтгенаўскага структурнага аналізу для выяўлення змен параметраў крышталічнай рашоткі ўзору. Метады Д. выкарыстоўваюць у фізіцы, матэрыялазнаўстве і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКЛА́ДНІКІ,
цяглыя сяляне, якія пераходзілі ў залежнасць да феадалаў, каб пазбавіцца ад цяжкіх падаткаў і павіннасцей на карысць дзяржавы або злоўжыванняў ураднікаў. Яны трацілі асабістую свабоду, вымушаны былі плаціць феадалу натуральныя і грашовыя падаткі. Велікакняжацкія ўлады змагаліся супраць закладніцтва, бо яно змяншала колькасць дзярж. сялян і скарачала дзярж. даходы. У 15—16 ст. закладніцтва было пашырана у Полацкай зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРОФАЭКАЛО́ГІЯ (ад троф... + экалогія), экалогія харчавання,
раздзел экалогіі, які вывучае сукупнасці трафічных ланцугоў у біягеацэнозах. Асн. праблемы Т.: суадносіны розных трафічных узроўняў папуляцый (трафічная структура), харч. спектры і аб’ём корму розных відаў, метады вызначэння тыпаў жыўлення, залежнасць інтэнсіўнасці і спектраў жыўлення ад абіятычных і біятычных фактараў асяроддзя і інш. Фундаментальныя канцэпцыі Т. распрацаваў англ. эколаг Ч.Элтан (1927).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭ́ФАН III ВЯЛІ́КІ (Stefan III cel Mare; ? — 2.8.1504),
гаспадар (князь) Малдаўскага княства з 1457, палкаводзец. Праводзіў палітыку ўмацавання цэнтр. улады, задушэння баярскай апазіцыі. У 1467 разбіў армію венг. караля Мацьяша Хуньядзі, які ўварваўся ў Малдову. 17.1.1475 каля г. Васлуй (цяпер у Румыніі) на чале малд.-венг.-польскага войска (47 тыс.чал.) разграміў тур. армію (120 тыс.чал.), але паражэнне ад туркаў у 1476 прымусіла яго прызнаць залежнасць Малдовы ад Турцыі. Абапіраючыся на саюз з Маскоўскім вял. княствам (яго дачка Алена была нявесткай вял.кн.Івана III) заключыў мір з Крымскім ханствам (1492) і распачаў вайну супраць польскага. караля Яна Ольбрахта, які імкнуўся аднавіць былую васальную залежнасць Малдовы ад Польшчы. У бітве ў Казьмінскім лесе (Букавіна) 26.10.1497 разбіў польскае войска. Гэтае паражэнне, а таксама ініцыіраванае Стэфанам тур. ўварванне ў Польшчу, патрабаванні венг. караля Уласла II (Уладзіслава II) і Івана III прымусілі Яна Ольбрахта спыніць агрэсію супраць Малдовы. У 1499 Польшча і Турцыя прызналі яе незалежнасць. С. III В. — герой малд.нар. песень і паданняў. У Кішынёве яму пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІСТЭРЭ́ЗІС (ад грэч. hystēresis адставанне),
неадназначная залежнасцьфіз. велічыні, якая апісвае стан або ўласцівасці цела, ад велічыні, што характарызуе знешнія ўздзеянні. Абумоўлены неабарачальнымі зменамі ў целе, якія выяўляюцца пад уплывам знешніх фактараў, у выніку чаго цела пасля спынення ўплыву на яго характарызуецца астаткавымі ўласцівасцямі (астаткавай намагнічанасцю, электрызацыяй, дэфармацыяй і інш.) і адпаведна гэтаму гістэрэзіс наз. магнітным, дыэлектрычным, пругкім і інш.
Магнітны гістэрэзіс — адставанне змен намагнічанасці J ферамагнетыка ад змен напружанасці H знешняга магн. поля. Звычайна ферамагнетык намагнічаны неаднародна, ён разбіты на вобласці спантаннай намагнічанасці (дамены), дзе велічыня намагнічанасці аднолькавая, а напрамкі яе розныя. Пад уздзеяннем знешняга магн. поля колькасць і памеры даменаў, намагнічаных уздоўж поля, павялічваюцца за кошт іншых даменаў. Пры некаторым значэнні H−Hm намагнічанасць узору дасягае свайго найб. значэння і больш не змяняецца пры павелічэнні Н. Калі H змяншаць, залежнасць J (H) апішацца крывой, якая ідзе вышэй за папярэднюю. Плошча пятлі гістэрэзісу, утворанай гэтымі крывымі, прапарцыянальная энергіі, страчанай знешнім магн. полем за 1 цыкл перамагнічвання. Велічыня J=Jr пры H = 0 наз. астаткавай намагнічанасцю, а велічыня Hc, пры якой J=0, — каэрцытыўнай сілай. Дыэлектрычны гістэрэзіс — адставанне змен палярызацыі сегнетаэлектрыка (ці антысегнетаэлектрыка) ад змен напружанасці знешняга эл. поля. Таксама тлумачыцца даменнай структурай дыэлектрыка. Па форме пятля дыэл. гістэрэзісу падобная на пятлю магн. Гістэрэзіс (гл.Сегнетаэлектрычны гістэрэзіс). Пругкі гістэрэзіс — адставанне змен дэфармацый цела ад змен мех. напружанняў. Узнікае пры наяўнасці пластычных дэфармацый (гл.Пластычнасць). Мех. апрацоўка і ўвядзенне дамешкаў прыводзяць да ўмацавання матэрыялу і пругкі гістэрэзіс назіраецца пры большых напружаннях.
П.С.Габец.
Пятля магнітнага гістэрэзіса: 1 — залежнасць намагнічанасці J ферамагнетыка ад напружанасці H знешняга поля пры першасным намагнічванні; 2, 3 — крывыя перамагнічвання; Jm, Hm — намагнічанасць і напружанасць поля насычэння; Jr — астаткавая намагнічанасць; Hc — каэрцытыўная сіла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРО́ННА-ДЗІ́РАЧНЫ ПЕРАХО́Д, p—n-пераход,
вобласць паўправадніка, у якой тып эл. праводнасці мяняецца ад дзірачнай p (легіраванай акцэптарамі) да электроннай n (легіраванай донарамі).
Пры адсутнасці току кантактнае эл. поле, накіраванае ад нескампенсаваных электронамі праводнасці дадатна зараджаных донараў да нескампенсаваных дзіркамі адмоўна зараджаных акцэптараў, перашкаджае дыфузіі электронаў і дзірак насустрач адзін аднаму. Падвойны электрычны слой паміж электранейтральнымі p- і n-абласцямі з’яўляецца энергет. бар’ерам для руху электронаў n-вобласці ў p-вобласць і дзірак p-вобласці ў n-вобласць. Калі знешні дадатны эл. патэнцыял прыкладзены да p-вобласці, а адмоўны — да n-вобласці, г.зн. знешняе эл. поле накіравана процілегла кантактнаму полю, то энергет. бар’ер для руху электронаў і дзірак памяншаецца (прамое зрушэнне). Калі дадатны патэнцыял прыкладзены да n-вобласці, а адмоўны — да p-вобласці, то энергет. бар’ер павялічваецца (адваротнае зрушэнне). Адсюль вынікае асн. ўласцівасць p—n-пераходу — залежнасць яго супраціўлення ад напрамку і велічыні знешняга эл. поля. Пры прыкладанні да Э.-дз.п. дастаткова вял. адваротнага зрушэння ўзнікае электрычны прабойp—n-пераходу, і ток рэзка нарастае. Залежнасць таўшчыні падвойнага эл. слоя ад рознасці патэнцыялаў паміж n- і p-абласцямі дае магчымасць выкарыстоўваць Э.-дз.п. як кандэнсатар з ёмістасцю, кіравальнай знешняй крыніцай эл. поля. На залежнасці току насычэння ад розных знешніх уздзеянняў (цеплавых, мех., аптычных і інш.) заснаваны прынцыпы работы датчыкаў т-ры, ціску, іанізавальных выпрамяненняў і інш. Э.-дз.п. — аснова многіх паўправадніковых прылад (транзістараў, тырыстараў, лазерных дыёдаў, сонечных батарэй і інш.).
Літ.:
Гл. да арт.Паўправадніковыя прылады.
М.А.Паклонскі.
Да арт.Электронна-дзірачны пераход: 1 — схема p-n-пераходу (з электрычнымі кантактамі); 2 — залежнасць току I праз p-n-пераход ад рознасці электрычных патэнцыялаў U паміж электранейтральнымі p- і n-абласцямі: U1 — напружанне адкрывання p—n-пераходу; IS — ток насычэння; U2 — прабіўное напружанне (|U2| ≫ |U1|. Залежнасці I(U) пры прамым і адваротным зрушэннях прыведзены ў розных маштабах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
псіхаана́ліз, ‑у, м.
1. У псіхіятрыі — метад лячэння неўрозаў, які заключаецца ў выяўленні падсвядомых слядоў афектыўных перажыванняў, што ляжаць у аснове неўрозаў.
2. Ідэалістычны напрамак у буржуазнай псіхалогіі і псіхапаталогіі, які імкнецца ўсе псіхічныя праявы чалавека паставіць у залежнасць ад біялагічных інстынктаў і сцвярджае панаванне «падсвядомага» над «свядомым».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хало́пства, ‑а, н.
1. У Старажытнай феадальнай Русі — форма феадальнай залежнасць, блізкая да рабства. Аддаць у халопства.
2.зб. Халопы. Халопства ўсхадзілася не на жарты.
3.перан. Паводзіны, уласцівыя халопу (у 2 знач.). Халімон паспрабаваў пагаліцца ў ногі. — Вось яно. Думкі — думкамі, а з халопства не вырас.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАКЕДО́НСКАЯ ДЫНА́СТЫЯ,
дынастыя імператараў Візантыі ў 867—1056. Засн. Васілём I
[867—886] — выхадцам з сялян Македоніі (адсюль назва). Гал. прадстаўнікі: Канстанцін VII Багранародны [913—959],
Нікіфар II Фака [963—969], Іаан I Цымісхій [969—976], Васілій II Балгарабойца [976—1025]. Пры імператарах М.д. скасаваны рэформы перыяду Іканаборства, узаконена феад.залежнасць сялян, завершана фарміраванне цэнтр. бюракратычнага апарата, значна пашырана тэр. Візантыі (захоп Балгарыі ў 968—1018, б.ч. Сірыі ў 969—975 і інш.).